“Наша задача — расшырыць сыравінную базу”

Адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў раёна — адкрытае акцыянернае таварыства «Пастаўскі малочны завод» — не мае патрэбы ў прадстаўленні. Дзякуючы сваім смакавым якасцям і натуральнаму складу прадукцыя, якая тут выпускаецца, карыстаецца нязменным попытам у беларускіх і расійскіх пакупнікоў. Трымаць марку на прадпрыемстве маюць намер і далей.
Усіх узнагарод і перамог, прысуджаных прадукцыі прадпрыемства ў розных конкурсах, не пералічыць. Толькі сёлета завод заваяваў два дыпломы першай ступені ў народным конкурсе-дэгустацыі «Чэмпіён густу» за плаўлены сыр «Тызенгаўз» і сыр «Умамі», узнагароджаны сертыфікатамі ўладальніка Гран-пры за сыр «Каралеўскі», кефір і смятану, узбагачаную лактулозай. У конкурсе «Лепшая прадукцыя года-2013» завод стаў пераможцам у трох намінацыях: «Кефір», «Смятана» і «Сыры» («Галандскі Прэміум»). Сыр «Умамі» прынёс дыплом пераможцы ў конкурсе-дэгустацыі «Густ». Зараз прадукцыя малаказавода ўдзельнічае ў конкурсах «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынках Расійскай Федэрацыі-2013» і «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь-2013», у сырнай выставе ў Санкт-Пецярбургу «Пецярфуд».
Асаблівая ўвага надаецца пастаўкам малака. З пачатку года завод закупіў 41921 тону сыравіны, з іх 3772 тоны — у насельніцтва, астатнюю — у сельгаспрадпрыемстваў. Што тычыцца гатунковасці, то 31% — сортам «экстра», 47% — вышэйшым, 20% — першым і 2% — другім. Паколькі асноўнымі пастаўшчыкамі з’яўляюцца сельгасвытворцы раёна, ім прадпрыемства аказвае пастаянную дапамогу ў выглядзе авансавання. Калі ў сакавіку гэтага года яно складала 35 мільярдаў рублёў, то за дзевяць месяцаў гэта лічба вырасла да 63 мільярдаў рублёў.
— Каб выплаціць аванс сельгаспрадпрыемствам, мы бяром крэдыты ў банку пад немалыя працэнты. Зараз гэта 45% гадавых, — адзначае дырэктар малаказавода Валянцін Францавіч Пылінскі. — Гэта вялікія грошы. Аднак, калі маеш справу з такімі адказнымі кіраўнікамі гаспадарак, як Крыштафовіч Вячаслаў Іосіфавіч, Шымчык Юрый Францішкавіч, Чэпік Сяргей Васільевіч, якія сапраўды клапоцяцца пра вытворчасць і якасць малака, разумееш, што інвестыцыі робіш недарэмна.
У гэтым годзе закупачная цана на малако ўзрасла на 25%, пры гэтым кошт натуральнамалочнай прадукцыі застаўся ранейшым, — працягвае В. Ф. Пылінскі. — Нам гэта нявыгадна, у залежнасці ад віду прадукцыі страты складаюць 5-10%. Каб іх кампенсаваць, у мінулыя гады прадпрыемства пастаўляла на экспарт казеін. Сёлета такія пастаўкі аказаліся нявыгаднымі, і мы былі вымушаны закансерваваць казеінавы цэх. Замест вытворчасці казеіну, на іншых заводах вобласці вырабілі 1854 тоны сухога малака. Яго пастаўляем на экспарт. Гэта дазволіла пакрыць убыткі і атрымаць чысты прыбытак. За межы Беларусі, акрамя сухога малака, пастаўляем сметанковае масла і сыр. За 10 месяцаў бягучага года экспарт склаў 10 мільёнаў 197 тысяч долараў, 130% да ўзроўню мінулага года.
Каб дынамічна развівацца, на прадпрыемстве вялікую ўвагу надаюць тэхнічнаму перааснашчэнню і мадэрнізацыі вытворчасці. У верасні фактычна завяршылася будаўніцтва сырнага цэха, цяпер ён працуе ў тэставым рэжыме. Знайшлі прымяненне і сыроватцы, якая застаецца пасля вытворчасці сыроў. Раней яна ішла на корм жывёле, зараз яе згушчаюць і пастаўляюць на экспарт. У далейшым у сырным цэху плануецца выпускаць 19 найменняў сыру. Калі казаць пра лічбы, то будаўніцтва новага цэха абышлося ў 187 мільярдаў рублёў, з іх 92 мільярды пайшлі на набыццё чэшскага абсталявання фірмы «VPS». Да канца года плануецца асвоіць яшчэ 20 мільярдаў рублёў. Для нармальнай работы новага цэха засталося пабудаваць станцыю абезжалезвання вады. Яе будаўніцтва ўжо пачалося, абсталяванне аплачана. Таксама неўзабаве на заводзе з’явіцца новая каналізацыйна-помпавая станцыя. Яна забяспечыць належную работу сучасных ачышчальных збудаванняў і пазбавіць гараджан ад непрыемнага паху. Абодва аб’екты плануецца ўвесці ў эксплуатацыю да канца года.
Паспяховасць — гэта не толькі высокі ўзровень рэнтабельнасці і запатрабаванасць прадукцыі на рынку. Гэта яшчэ і граматныя, працавітыя і адказныя спецыялісты, дзякуючы якім дасягаюцца любыя паказчыкі. Менавіта такі калектыў працуе на малаказаводе. Сярэдняя зарплата за кастрычнік бягучага года на прадпрыемстве склала 6388000 рублёў.
— Мне пашчасціла працаваць у такім выдатным калектыве. Лічу, што кожны работнік заслугоўвае быць адзначаным. Але, каб кагосьці не пакрыўдзіць, назаву толькі тых, хто лепш за іншых працаваў у гэтым годзе і будзе прысутнічаць на раённым свяце. Гэта Куркоўскі А. Б., Радкевіч А. М., Макаранка А. Я., Орда Я. Я., Манкевіч Г. Г., Стабулянец К. Ф., Кішко В. А., Пяткевіч Н. Г., Мончык В. П., Капцюхоў А. М., Бароўка В. Я., Лашчотка А. Ф., Варановіч А. У., Пляшкун А. К., Саўлевіч К. В., Місуна Н. М., Катовіч В. У., Бучаль К. К., — пералічвае спіс перадавікоў дырэктар завода.
Каб цалкам забяспечыць прадпрыемства сыравінай, з улікам увядзення ў эксплуатацыю сырнага цэха, неабходна мець не 100, як цяпер, а 250 тон малака. На першым часе дапамагчы вырашыць гэту праблему абяцаў Віцебскі мяса-малочны канцэрн, далей галоўнай стратэгічнай задачай завода стане самастойная праца над пашырэннем сыравіннай зоны. Для таго, каб выйсці на праектную магутнасць сырнага цэха (а гэта 20 тон сыроў у суткі) плануецца нязначна скараціць вытворчасць натуральнамалочнай прадукцыі, прызначанай для рэалізацыі па мінскім кірунку. Яшчэ адна прыярытэтная задача стаіць непасрэдна перад тэхнолагамі прадпрыемства — атрымаць выдатную якасць сыроў, каб яны былі гэтак жа запатрабаваны, як і натуральнамалочная прадукцыя.
Вераніка ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
История белорусской печи.
Подробнее Снежной зимой, жарким ли летом сердце любого усадебного дома — скромного, крестьянского, или роскошного, «барского», — печь. Все равно какая: простая русская, беленая, с


