Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сразу три олимпийские надежды

Сразу три олимпийские надежды

Міхаіл Дзеравянка і Аляксей Лабуць.

Для тых, хто марыць трапіць у вялікі спорт, заняткі ў Пастаўскай дзіцячай спартыўнай школе заўсёды былі своеасаблівым мастком да запаветнай мэты. У гэтым навучальным годзе наблізіцца яшчэ на адзін крок да мары ўдалося адразу тром выхаванцам мясцовай кузні спартсменаў.

З першага верасня Павел Дзеравянка (1998 г.н.) залічаны ў Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі. А яго брат Міхаіл Дзеравянка і Аляксей Лабуць (абодва 1999 г.н. ) — у Рэспубліканскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву. Хлопцы вучацца на аддзяленні валейбола. Такі шанц выпадае не ўсім — занадта высокая канкурэнцыя. У гэтыя навучальныя ўстановы трапляюць толькі наймацнейшыя спартсмены з усёй Беларусі.

— Я вельмі рады такому павароту ў маім жыцці, хоць спачатку прывыкнуць да новага месца жыхарства і распарадку дня было нялёгка, — дзеліцца ўражаннямі Аляксей Лабуць. — Жывём мы ў пакоі ўтрох у інтэрнаце блочнага тыпу. Нагрузкі на трэніроўках вялікія, але вучыцца ў вучылішчы алімпійскага рэзерву мне падабаецца, тым больш што аднакласнікі падабралі­ся добрыя. Самай галоўнай стала фізкультура, але і вывучэнне іншых прадметаў ніхто не адмяняў. Настаўнікі патрабавальныя, скідку на пастаянныя трэніроўкі і гульні ніхто не робіць. А нядаўна ў вучылішчы пачалося будаўніцтва новай валейбольнай залы. З нецярпеннем чакаю яе адкрыцця.

Дарогу ў вялікі спорт для Аляксея Лабуця, Паўла і Міхаіла Дзеравянкаў адкрыў трэнер дзіцячай спартыўнай школы Генадзь Ге­надзь­евіч Савосін. На працягу некалькіх гадоў ён навучаў рабят гульні ў валейбол. У тым, што пастаўскіх хлопчыкаў заўважылі на рэспубліканскім узроўні, немалая яго заслуга.

— Міхаіл, Павел і Аляксей — хлопцы перспектыўныя, — расказвае пра сваіх былых выхаванцаў Г. Г. Савосін. — Яны камунікабельныя, выканаўчыя, працавітыя. Калі іх накіраваць у патрэбнае рэчышча, то змогуць шмат чаго дабіцца. Вельмі за іх рады. Але я заўсёды кажу, што трапіць у вучылішча алімпійскага рэзерву прасцей, чым там замацавацца. Шчыра спа­дзяюся, што хлопцы з гэтай задачай справяцца. Астатнія валейба­лісты з гэтай каманды будуць працягваць трэніравацца і ўдасканальвацца ў Паставах. Не выключаю, што хто-небудзь з іх таксама трапіць у вучылішча.

Пра тое, што такія шанцы ёсць у многіх дзяцей, кажа і дырэктар спартыўнай школы Станіслаў Чымбург:

— У дзіцячай спартыўнай школе ствараюцца ўсе ўмовы для заняткаў спортам. Нашы валейбалісты выязджаюць на розныя спаборніцтвы, ­удзельнічаюць у першынствах вобласці, міжгародніх і міжнародных турнірах. У мінулым го­дзе ўдзельнічалі ў дзіцяча-юнацкай валейбольнай лізе. А ўлічваючы той факт, што валейбол — гульня камандная, многія падлеткі развіваюцца не толькі фізічна, але яшчэ і сацыялізуюцца, вучацца жыць і працаваць у калектыве.

Школьнікі могуць займацца на фізкультурна-аздараўленчым комплексе не толькі валейболам, але і лёгкай атлетыкай. Як правіла, хлопчыкаў для заняткаў па гэтых двух напрамках адбіраюць трэнеры ДЮСШ падчас візітаў у агульнаадукацыйныя школы. Але запісацца ў секцыі можна і самастойна. Для гэтага дастаткова прыйсці на ФАК, дзе вопытныя трэнеры ацэняць ступень фізічнай падрыхтоўкі дзіцяці. А далей — справа тэхнікі, настой­лівасці і імкнення да спартыўных перамог.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой