Поставские кондитеры снова на высоте
Залаты медаль і трэцяе месца заваявалі кандытары раённага спажывецкага таварыства на 9-ай міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы “Хлебная і кандытарская справа”, якая праходзіла з 10 па 13 верасня ў Мінску.
Названая вышэй выстаўка з’явілася прафесіянальным форумам хлебапёкаў і кандытараў не толькі нашай краіны, але і краін блізкага і далёкага замежжа. Дзелавая частка праграмы ўключала рэспубліканскі агляд якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Ласунак”, канферэнцыю для спецыялістаў па актуальных пытаннях галіны, міжнародны чэмпіянат кандытарскага мастацтва, майстар-класы, “круглыя сталы” і іншыя мерапрыемствы.
У спецыялізаванай выстаўцы ўдзельнічала больш за 60 кампаній з розных краін свету, якія з’яўляюцца асноўнымі вытворцамі хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, а таксама вытворцамі і пастаўшчыкамі абсталявання, сыравіны, інгрыдыентаў і многага іншага, што неабходна для паспяховага функцыянавання галіны. Сваю прадукцыю ў адным з павільёнаў шырока прадставіў і Белкаапсаюз. На яго выставачнай экспазіцыі цэнтральнае месца займаў шматслойны торт, выраблены пастаўскім майстрам-кандытарам Аленай Пузан.
Ала Жалейка і Алена Пузан.
— Для нас гэта быў ганаровы і вельмі адказны заказ, які сведчыць аб прызнанні заслуг і высокім майстэрстве пастаўскіх хлебапёкаў на рэспубліканскім узроўні, — адзначыла намеснік дырэктара філіяла №2 “Каапгандаль райспажыўтаварыства” Крысціна Красоўская. — З папярэдніх выставак хлебнай і кандытарскай справы мы прывозілі дыпломы, бронзавы і сярэбраны медалі, на гэты раз атрымалі “золата”. Вышэйшай узнагароды агляду якасці вырабаў “Ласунак” удастоены торт “Соблазн”, рэцэптуру якога распрацавала майстар-кандытар Алена Пузан, а выпякала кандытар шостага разраду Ала Жалейка. Аўтарытэтнае журы торт “спакусіў” сваёй натуральнасцю. Для яго прыгатавання былі выкарыстаны пясочны паўфабрыкат, тварожна-сметанковы крэм, курага і чарнасліў, шакалад і шакаладнае аздабленне.
Яшчэ адна пастаўчанка, майстар-кандытар Святлана Карандашова “засвяцілася” на міжнародным чэмпіянаце кандытарскага мастацтва ў намінацыі “Арт-клас. Цукровыя кветкі”, які праводзіўся ў рамках спецыялізаванай выстаўкі і ацэньваўся суддзямі з Ісландыі, Італіі, Францыі і Расіі. Сярод 20 удзельнікаў яе выразная, яркая, адпавядаючая тэме чэмпіянату кампазіцыя “Асенняя рапсодыя” заваявала трэцяе месца. Выступленне Святланы спецыялісты Белкаапсаюза назвалі трыумфальным, бо яна адзіная прадстаўляла кааператараў рэспублікі на міжнародным чэмпіянаце і даказала, што і ў спажывецкай кааперацыі ёсць высокапрафесіянальныя майстры.
Святлана Карандашова ля “Асенняй рапсодыі”.
Пётр КУРЫЛОВІЧ.
Фота аўтара
і Алены Саковіч.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как удержать талантливого сотрудника? А надо ли... Опыт iMedia Solutions
Подробнее Создание полноценной работоспособной команды, такая же важная составляющая успеха, как разработка качественных и востребованных продуктов. Заявление на увольнение от ключевого сотрудника компании


