Источники творчества
Яркія, фантазійныя, незвычайна прыгожыя, да кожнай з іх хочацца дакрануцца і кожную можна доўга разглядаць, знаходзячы ўсё новыя нюансы. Такое ўражанне зрабілі на мяне работы майстрых народнага клуба абрэзкавага шыцця “Рошва” Полацкага Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур, прадстаўленыя на выставе “Абрэзкавыя крыніцы”, якая адкрылася ў сярэдзіне верасня ў Доме рамёстваў “Стары млын”.
Кіруе гэтым клубам сябра Саюза майстроў народной творчасці Рэспублікі Беларусь Н. І. Ярмух, якая шмат гадоў працуе на ніве адраджэння і развіцця папулярнага калісьці рамяства, вядзе гурткі і заняткі па абрэзкавым шыцці. Прывезеныя ў Паставы работы — у асноўным вынік працы вучняў Ніны Іосіфаўны. У некаторых яна сама прымала непасрэдны ўдзел як аўтар, сааўтар або выканаўца.
Усяго на выставе прадстаўлены 40 работ, выкананых у розных тэхніках. Тут і традыцыйныя сшыўны абрэзак і аплікацыя, і новыя, сучасныя тэхнікі: абрэзкавыя мазаіка і смальта, сшыўная “піца”, “каўчынг”, змешаныя тэхнікі з элементамі вязання, перапляцення з тканіны. Ёсць работы — пераможцы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Таксама прадстаўлены адзін праект, створаны сумесна з датчанкамі. Называецца ён “Кругавы квілт” і складаецца з 8 работ. Цэнтральную іх частку рабілі беларускія майстрыхі. Затым адпраўлялі свае пано ў Данію, дзе над імі працавалі мясцовыя рукадзельніцы — дашывалі астатняе. А пасля вярталі практычна гатовыя квілты назад, у Беларусь. Такая вось калектыўная творчасць.
— Абрэзкавае шыццё — распаўсюджаны ва ўсім свеце від рамяства, — расказвала дырэктар Дома рамёстваў Т. М. Петух. — У Беларусі ён з’яўляецца адным з традыцыйных напрамкаў народнага мастацтва. Сшывалі заўсёды, бо тканіна вельмі высока цанілася, асабліва фарбаваная, купленая ў магазіне. Абрэзкі, што заставаліся ад пашыву адзення, гаспадыні не выкідвалі, а складвалі ў мяшочкі і куфры. У патрэбны момант у іх заўсёды можна было знайсці кавалачак тканіны, які падыходзіў бы для рамонту адзення і бялізны. З абрэзкаў таксама шылі коўдры, якія дарылі на вяселлі. Такая коўдра з’яўлялася своеасаблівым сямейным абярэгам і магла перадавацца ў спадчыну ад бацькоў дзецям, ад дзяцей — унукам. Калі яна заканчвала свой тэрмін службы, маглі павесіць на сцяну як пано або разрэзаць на часткі і пасцяліць у якасці дарожак на падлогу.
З часам народнае мастацтва трансфармавалася ў сучаснае — вытанчанае, прыгожае. На выставе прадстаўлены практычна карціны. Ніводная работа не паўтараецца. У кожнай ёсць сваё асаблівае бачанне, успрыняцце тэхнікі, кажучы па-руску, свая “изюминка”. Кожная ўяўляе сабой асобны напрамак, які можна развіваць далей. Таму прыходзьце ў Дом рамёстваў, разглядайце, вучыцеся і стварайце самі падобныя творы мастацтва.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как удержать талантливого сотрудника? А надо ли... Опыт iMedia Solutions
Подробнее Создание полноценной работоспособной команды, такая же важная составляющая успеха, как разработка качественных и востребованных продуктов. Заявление на увольнение от ключевого сотрудника компании


