«Мы должны приходить к старым людям, как солнце», — убеждена социальный работник Ванда Пекарская
Рыхтуючы тэматычную падборку матэрыялаў да Дня пажылых людзей, мы вырашылі расказаць і пра сацыяльнага работніка, чые паслугі сёння вельмі запатрабаваны гэтай катэгорыяй насельніцтва. Калі загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Т. В. Андрон прапанавала кандыдатуру Ванды Аляксандраўны Пякарскай, якая працуе ў аддзяленні менш за паўгода, гэта выклікала ў мяне здзіўленне: чым магла вызначыцца за такі кароткі тэрмін?
А Вы пагаварыце з Пякарскай і яе падапечнымі — і ўсё зразумееце, — запэўніла Таццяна Вацлаваўна. — Мы таксама адразу аднесліся да яе насцярожана: маладая, прыгожая, яркая, ці да старых ёй? А цяпер не можам нарадавацца. Рэдкі па дабрыні і адказнасці чалавек.
З Вандай мы сустрэліся на кватэры яе падапечнай — жыхаркі райцэнтра Аліны Вітальеўны Аўласевіч. Маё здзіўленне было двайное: сацыяльны работнік выглядала як фотамадэль, а 74-гадовая гаспадыня на гадоў дзесяць маладзей за свой сапраўдны ўзрост.
— Мая мама і ў 92 выглядала добра, — казала Вітальеўна. — Але што з таго выгляду, калі няма здароўя. У мяне вельмі хворае сэрца. Медыкі забаранілі любыя фізічныя нагрузкі, і я ім падпарадкоўваюся. Таму і карыстаюся паслугамі сацработнікаў. І Люба, і Лена, і Алёнка абслугоўвалі мяне, але лепшай за Ванду не было. Яна мне як дачка.
Дарэчы, адзіная дачка Алены Вітальеўны жыве з сям’ёй у Пскове. Вельмі даражыць мамай, перажывае за яе, кліча да сябе жыць. “А я ж так люблю Паставы, сваю кватэру. Мне тут вельмі добра,” — адмаўляецца яна і ўспамінае, як, пагасцяваўшы ў дачкі паўтара месяца, ухварэлася так, што ўрачы былі катэгарычнымі: ёй трэба жыць у тым асяродку, што і раней. І сапраўды, калі дачка з зяцем прывезлі ў Паставы, літаральна праз тры дні і ціск знізіўся, і апухласць ног сышла.
— Дзеці пра мяне клапоцяцца, — працягвае Вітальеўна. — Але яны далёка, а Вандачка побач. І ўвогуле, я вельмі ўдзячна кіраўніцтву сацыяльнай службы раёна за пастаянную ўвагу і дапамогу.
— Ну, а як Вы аказаліся ў гэтай службе? — цікаўлюся ў В. А. Пякарскай.
— Ніхто мяне не агітаваў, прыйшла сама. Па прафесіі я прадавец. Працавала ў камерцыйных крамах, і вельмі мала часу заставалася на сям’ю. А ў мяне муж і 14-гадовая дачка. З людзьмі ладзіць умею, вось і падумала: а чаму б не пайсці ў сацыяльную службу? Сустрэлі мяне там насцярожана. Але, падрабязна пагутарыўшы, усё ж прынялі на работу часова, на два месяцы. І вось прыходжу да першай бабулі, вельмі хвалююся, як сустрэне. А яна глядзіць на мяне не проста насцярожана, а са страхам. Затым пачынае «допрос с пристрастием». Толькі на трэцім-чацвёртым наведванні лёд падазронасці быў растоплены цалкам.
І так з кожнай падапечнай. А іх у В. А. Пякарскай дзевяць. Адных наведвае тры разы ў тыдзень, іншых, хто мае меншую патрэбу ў дапамозе, — два. Ад гэтага залежыць і памер аплаты за паслугі. Напрыклад, А. В. Аўласевіч, да якой сацработнік прыходзіць два разы ў тыдзень, плаціць усяго 29 тысяч рублёў. Сацработнік абавязаны прыбраць у пакоях, закупіць прадукты, схадзіць у аптэку па лекі, забяспечыць палівам, выканаць іншыя работы. У Ванды ўсё атрымліваецца вельмі хутка, чаму яе падапечныя не могуць надзівіцца.
— Мы, сацыяльныя работнікі, павінны прыходзіць да старых людзей, як сонца, і асвятляць іх жыццё, — пераканана Ванда Аляксандраўна. — Ім патрэбна не толькі ўвага, але і дапамога. Таму так важна пагаварыць з бабулямі і дзядулямі, абмеркаваць усё тое, што іх цікавіць, разам пагараваць, падзівіцца, парадавацца.
Што да ўзаемаадносін, то малады сацработнік вельмі прасіла ўключыць у гэты артыкул яе “зварот” да падапечных усіх яе калег. Вось ён: “Паважайце і цаніце сваіх сацработнікаў. Іх праца не з лёгкіх, трэба мець моцныя нервы і маральную ўстойлівасць. У многіх з нас маленькія дзеці і такія ж, як вы, старэнькія бацькі. Жанчыны, што прыходзяць да вас, стараюцца вам дагадзіць, выканаць вашы жаданні. Будзьце да іх нястрогімі, памяркоўнымі, не крыўдуйце, калі што не так, не злуйцеся, і гэтыя жанчыны адкажуць вам цеплынёй, дабрынёй, пяшчотай. Памятайце, што мы — ваша другая “хуткая дапамога”.
Фаіна КАСАТКІНА,
Уладзімір КАЛІБАТАЎ (фота).
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как удержать талантливого сотрудника? А надо ли... Опыт iMedia Solutions
Подробнее Создание полноценной работоспособной команды, такая же важная составляющая успеха, как разработка качественных и востребованных продуктов. Заявление на увольнение от ключевого сотрудника компании


