Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Хозяйка леса

Хозяйка леса

Са Старым Дваром лес побач, і Наташа любіла яго з дзяцінства, з задавальненнем збірала грыбы і ягады, але ніколі не думала, што лес стане асноўным месцам яе работы. Марыла пра прафесію выхавальніка дзіцячага садка. А пасля заканчэння Старадворскай базавай школы нечакана для ўсіх выбрала Полацкі дзяржаўны лясны каледж. Многія знаёмыя да яе будучай прафесіі аднесліся скептычна: маўляў, які работнік з дзяўчыны ў лесе? Але Наташа вырашыла паспрабаваць.

— Вучыцца было цікава, — расказвала. — А ўпэўненасць у тым, што я на правільным шляху, прыйшла падчас практыкі ў Старадворскім ляс­ніцтве. Ляснічы Юрый Юзэфавіч Чашун не проста адданы лесу чалавек, а апантаны ім і ведае, здаецца, усе яго таямніцы. Нам, маладым, таксама імкнуўся спаўна перадаць лясную навуку. Ён не столькі вучыў, колькі ўлюбляў нас у сваю прафесію. Падказкі з яго ўласнага вопыту вельмі спатрэбіліся пазней. Цяпер я ўпэўнена, што тым, хто прайшоў школу Чашуна, намнога лягчэй у самастойнай рабоце.

Атрымаўшы дыплом, Наталля Дзехцяронак прыехала па размеркаванні ў Пастаўскі лясгас і атрымала накіраванне ў Дунілавіцкае лясніцтва майстрам. Калі ў Старадворскім былі добра знаёмы і лес, і людзі, то ў Дунілавічах прыйшлося асвойвацца, вывучаць лясныя сцяжынкі, знаходзіць агульную мову з леснікамі, рабочымі.

— Мне пастаянна шанцуе на добрых людзей, — гаварыла Наталля. — У Дунілавічах прынялі добра, старэйшыя ахвотна дзяліліся вопытам. І ўсё ж, калі ў Старым Двары вызвалілася месца майстра, з радасцю вярнулася бліжэй дадому, а галоўнае — у каманду Юрыя Юзэфавіча.

За кароткі час Наталля змагла праявіць сябе з найлепшага боку, зарэкамендавала адказнай, руплівай, прынцыповай і была пераведзена на пасаду памочніка ляснічага Пастаўскага лясніцтва. Дабавілася абавязкаў і клопатаў. У яе падпарадкаванні майстры, леснікі, вальшчыкі, рабочыя. За дзень па лесе праходзіць дзясяткі кіламетраў, але гэта дзяўчыну не стамляе.

— Калі лес падабаецца найбольш? — цікаўлюся.

— У любую пару года ён прыгожы па-свойму, — адказвае. — Зімой адпачывае. Заварожваюць цішыня, пушысты іней на галінках. Па гурбах снегу толькі сляды звяроў. Цёпла апранаюся, тэрмас у сумку — і наперад. Лёгка дыхаецца марозным паветрам. Вясной прырода абуджаецца ад сну, распускаюцца лісцікі, птушыным спевам напаўняецца наваколле. Зачароўваюся разнаколернасцю фарбаў, заслухоўваюся спевам салаўя. Вясной вядуцца асноўныя пасадкі маладых саджанцаў. Пройдзе шмат гадоў, пакуль яны вырастуць і стануць прыгоднымі для перапрацоўкі. Імі скарыстаюцца толькі нашы нашчадкі. Тым не менш лес садзіць люблю. Гарачая пара летам. Патрэбна пільнасць і яшчэ раз пільнасць для захавання пажарабяспечнай абстаноўкі. Восенню лес шчодра аддае нам свае багатыя дары. Напэўна, кожны атрымлівае асалоду ад збору грыбоў і ягад. Вось толькі аматары лёгкіх грошай, збіраючы ягады машынкамі, наносяць ягадніку вялікую шкоду. Бутэлькамі, паперкамі, іншымі адходамі засмечваюць лес некаторыя адпачывальнікі. Змагацца з такімі грамадзянамі складана. Знаходзяцца і такія, хто ў абыход закона спрабуе нарыхтаваць дроў, спілаваць самыя лепшыя дрэвы для іншых гаспадарчых мэт. Лес жа — наша багацце. Яго трэба захоўваць і берагчы. У Пастаўскім лясгасе для гэтага прымаюцца ўсе меры. Калектыў малады, поўны сіл і энергіі для ажыццяўлення намечаных планаў. Таму праца прыносіць задавальненне.

На ўрачыстасці, прысвечанай прафесійнаму святу — Дню работнікаў лесу — падводзіліся вынікі работы. Наталля Дзехцяронак прызнана лепшай па прафесіі сярод 9 памочнікаў ляснічых. Гэтай вышыні дзяўчына дасягнула ўсяго праз паўтара года пасля заканчэння каледжа.

У царскія часы быў указ: жанчын у леснікі не браць. Лічылася, што яны не змогуць абараніць лес ад пажараў і браканьераў. Цяпер такой забароны няма. І ўсё ж жанчын у лясной гаспадарцы няшмат. Але такія, як Наталля Дзехцяронак, даказваюць, што яны здольны вырашаць пастаўленыя перад імі задачы і быць у лесе паўнапраўнымі гаспадынямі.

Анна АНІШКЕВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой