Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Район рассчитывает на них

Район рассчитывает на них

У мінулы чацвер у раённым выканаўчым камітэце адбылася традыцыйная восеньская сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі, якія сёлета прыбылі на работу на Пастаўшчыну.

У 2013-ым працоўная армія раёна папоўнілася 179 выпускнікамі вышэйшых, сярэднеспецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў. Яны ўліліся ў рады работнікаў практычна ва ўсіх галінах народнагаспадарчага комплексу. Найбольш моладзі прыйшло ў прамысловасць і будаўніцтва — 64 чалавекі, сельскую гаспадарку — 55, сферу гандлю і паслуг — 29, ахову здароўя — 15, адукацыю — 14 чалавек. Кожны, хто застаўся на сваім першым рабочым месцы, атрымаў запрашэнне на сустрэчу. Для іх былі падрыхтаваны анкеты з пытаннямі па вывучэнні некаторых маладзёжных праблем, аб уражаннях ад пачатку працоўнай дзейнасці і таго, як прынялі ў калектывах, а таксама буклеты з кароткай інфармацыяй пра прадпрыемствы і ўстановы Пастаўшчыны. У фае перад уваходам у вялікую залу пасяджэнняў райвыканкама, дзе праходзіла сустрэча, была разгорнута выстава работ удзельнікаў фотаконкурсу, арганізаванага сярод моладзі вядомым у раёне фотаклубам “Светосила”.

Як адзначыла, адкрываючы мерапрыемства, галоўны спецыяліст ад­дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. М. Субко, якая курыруе пытанні маладзёжнай палітыкі, рыхтуючы гэту сустрэчу, арганізатары разлічвалі на тое, што ў ходзе яе юнакі і дзяўчаты змогуць не толькі пазнаёміцца паміж сабой, але і атрымаць карысную інфармацыю, адказы на хвалюючыя пытанні. А таму побач з кіраўніцтвам раёна запрасілі шэраг спецыялістаў раённага выканаўчага камітэта, банкаў горада, кіраўнікоў грамадскіх аб’яднанняў. Разам са старшынёй райвыканкама В. С. Гутаравым на яе прыйшлі начальнікі ад­дзелаў арганізацыйна-кадравай работы і архітэктуры і будаўніцтва У. З. Гутар і С. С. Шамовіч, вядучы спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Т. В. Шнітко, вядучы спецыяліст службы крэдытавання аддзела рознічнага бізнесу ЦБУ №230 філіяла №216 ААТ ААБ “Беларусбанк” Н. С. Гарына, начальнік РКЦ №18 г. Паставы філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” — Віцебскае абласное ўпраўленне Т. А. Гунько, першы сакратар РК ГА “БРСМ” І. А. Каралёва і старшыня раённага аб’яднання ГА “Белая Русь” М. Л. Пылінская.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў у сваім выступленні адзначыў, што моладзь з’яўляецца найбольш перадавой і мабільнай часткай нашага грамадства, на якой ляжыць вялікая адказнасць за будучыню краіны. Нягледзячы на тое, што маладых людзей сёння можна ўбачыць практычна ў кожным працоўным калектыве Пастаўшчыны, яна мае патрэбу ў граматных, падрыхтаваных выпускніках не толькі з вышэйшай, але і з сярэднеспецыяльнай адукацыяй, кадрах рабочых прафесій. Асабліва востра іх дэфіцыт адчуваецца на сяле.

— Мы разлічваем на вашы веды і здольнасці, актыўную жыццёвую пазіцыю, — сказаў кіраўнік раёна. — Са свайго боку будзем усяляк вас падтрымліваць, садзейнічаць кар’ернаму росту, дапамагаць у вырашэнні розных жыццёвых пытанняў. Але вы павінны разумець, што не кожнае пытанне можна вырашыць у адзін момант.

З рэалізацыяй у раёне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі прысутных пазнаёміла галоўны спецыяліст ад­дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. М. Субко. Начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы У. З. Гутар расказаў, як фарміруецца перспектыўны кадравы рэзерв, трапіць у які ёсць шанц у кожнага, хто толькі пачынае сваю працоўную дзейнасць, пры ўмове старанных адносін да работы.

Як вядома, самае вострае і актуальнае пытанне практычна для кожнага маладога чалавека — жыллёвае. Яно таксама не засталося па-за ўвагай арганізатараў. Галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Т. В. Шнітко растлумачыла, як стаць на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і хто мае на гэта права. А начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва С. С. Шамовіч распавёў пра перспектывы ўзвядзення жылля ў горадзе, крэдыты, якія прадастаўляюцца на будаўніцтва і набыццё хатняй маёмасці і тавараў першай неабходнасці. Яго выступленне дапоўнілі прадстаўнікі банкаў. Яшчэ адна ўдзельніца сустрэчы, М. Л. Пылінская, расказала пра дзейнасць раённага аб’яднання ГА “Белая Русь”.

Намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў пажадаў моладзі асталявацца на пастаўскай зямлі, стварыць тут моцныя, вялікія сем’і і атрымліваць задавальненне ад работы. Пры гэтым выказаў спадзяванне, што ў юнакоў і дзяўчат усё атрымаецца, бо побач з імі будуць вопытныя калегі і кіраўнікі.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой