С выездом на место
Чарговую “прамую лінію” Віктар Сяргеевіч Гутараў правёў 24 жніўня. На выкананне пастаўленых задач кіраўнік раёна адвёў адказным за гэта асобам ад некалькіх дзён да месяца. На заканчэнне тэрміну я пацікавілася ў загадчыцы сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Т. В. Васільчанка, ці выкананы просьбы.
А яны паступалі В. С. Гутараву самыя розныя. Па большасці з іх прадстаўнікі райвыканкама і раённых службаў выязджалі на месца і прымалі тое ці іншае рашэнне. Напрыклад, па звароце Р. А. Рагіні з вуліцы Юшкевіча ў райцэнтры работнікі УП ЖКГ праклалі трубу ў водаадводную канаву, а Л. У. Нікіпяровіч з вуліцы Крупскай зрабілі ямачны рамонт на названай вуліцы. Акрамя таго, заяўніца прасіла паўздзейнічаць на суседзяў, чыя груша, якая расла на мяжы двух участкаў, перашкаджала. Суседзі грушу спілавалі. Пастаўчанка З. І. Януковіч званіла на “прамую лінію” па пытанні неабходнасці правядзення рамонту дарогі і абкошвання абочын у раёне шостага гарадка. Работы выкананы.
М. Ю. Міхайлава з завулка Пралетарскага прасіла абрэзаць галінкі бярозы, якія нібыта ствараюць небяспеку, бо занадта блізкія да лініі электраперадач. Энергетыкі выехалі на месца і ўбачылі, што бяроза расце на другім ад электралініі баку вуліцы і не ўяўляе сабой ніякай небяспекі. Разам з адказам у райвыканкам прадастаўлены нават здымак. І. П. Марозаву цікавіла, калі будуць уцеплены сцены іх дома № 16 па вуліцы Касманаўтаў. Адказ наступны: у адпаведнасці з графікам, камунальнікі зробяць гэта ў тэрмін да 1 снежня бягучага года.
Не проста рамонту, а мадэрнізацыі патрабуе дом ветэрана Вялікай Айчыннай вайны В. І. Ашчэпкава, размешчаны па вуліцы Савецкай у Паставах. Жонка гаспадара звярнулася на “прамую лінію” з пытаннем, калі гэта будзе зроблена. Дырэктар УП ЖКГ І. Г. Глушонак патлумачыў, што прадпрыемствам заключаны дагавор з Віцебскім абласным камунальным унітарным прадпрыемствам “Віцебскжылпраект” на выраб праектна-каштарыснай дакументацыі па аб’екце. Але яна яшчэ не зроблена па той прычыне, што ўзнікла неабходнасць дадатковага правядзення ацэнкі тэхнічнага стану дома і распрацоўкі рэкамендацый па далейшай безаварыйнай эксплуатацыі будынка з улікам яго мадэрнізацыі.
Гарачая тэма — афрыканская чума свіней і меры, якія прымаюцца па яе папярэджанні. А. І. Турон з вёскі Ажуны Варапаеўскага пассавета бедавала, што давялося зарэзаць свіней, а куды цяпер падзець ураджай, які расцілі на корм ім? А. Б. Памецька з Дунілавіч і Г. А. Хруцкая з Даравога цікавіліся парадкам выплаты кампенсацыі пры вымушаным забоі свіней. Заяўніцам патлумачана, што, у адпаведнасці з пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2013 года, забараняецца ўтрыманне свіней у радыусе не менш за 5 кіламетраў ад свінаводчых комплексаў, а кампенсацыя за іх забой не прадугледжана.
Загадчык фермы ў вёсцы Чарэмушнікі СВК “Андроны” Б. А. Атрахімовіч выказаў занепакоенасць тым, што не вядзецца яе рамонт. Меры па звароце прыняты — памяшканне да стойлавага ўтрымання жывёлы ў асноўным падрыхтавана.
На “прамую лінію” паступілі і іншыя пытанні. Ні адно не засталося па-за ўвагай кіраўніцтва раёна.
Фаіна КАСАТКІНА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
«Думал, что это аромасмеси»: История 17-летнего беларуса, который не знал, что развозит наркотики
Подробнее В Беларуси неустановленные личности могут втянуть подростка в неустановленную организацию, которая в необнаруженной лаборатории создает наркотики и продает их через ненайденный сайт. Похоже на теорию


