Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Полностью механизирована

Полностью механизирована

Сёлета механізаваны атрад ільнозавода завяршыў церабленне даўгунцу 26 жніўня, а за дзесяць дзён да гэтага прыступіў да ўздыму трасты. Больш ранняму ў параўнанні з леташнім правядзенню работ садзейнічала добрае надвор’е, а паскарэнню вылежкі трасты — прымяненне абарачальнікаў і ўспушвальнікаў. Апошнія і сёння працуюць на палетках. Але галоўнай сілай з’яўляюцца механізатары на прэс-падборшчыках.

— Траста ўжо ўзнята і звезена з палёў з 600 гектараў, што складае больш за палову планавай плошчы, — расказваў дырэктар ільнозавода П. Скурко. —  Нарыхтавана 1200 тон сыравіны сярэднім нумарам 1,06. Трасту ў асноўным убіралі з палёў, дзе лён быў пасеяны насеннем беларускай селекцыі. Нядрэнна ўрадзілі “васілёк”, “пралеска”, “згода”, “барэц” і іншыя гатункі даўгунцу. Але асабліва парадавалі замежныя “алізэ”, “дракар” і “сюзана”. Пад імі сёлета было занята больш за 500 гектараў зямель у ААТ “Кураполле-агра”, “Камайскі-агра”, “Янавіца-агра”. Сяўбу і церабленне льну тут праводзілі пазней, таму траста яшчэ вылежваецца. Але ўжо цяпер бачна, што выхад валакна будзе багаты. Так, на 40-гектарнай плошчы ў СВК “Андроны” сярэдні нумар трасты сорту “дракар” склаў 1,75.

З кіраўніком прадпрыемства пабывалі тут. На большай плошчы траста ўжо была запрасавана ў рулоны, якія густа ўсцілалі чысты палетак. Побач роўнымі стужкамі клаліся доўгія валакністыя расліны, якія трапілі пад вылежку жніўнай парой. На прасаванні лепшай сыравіны  з пракладкай шпагата (ёсць такі тэхналагічны прыём) працавалі найбольш вопытныя, спрактыкаваныя меха­нізатары. Віктар Пузан, напрыклад, з пачатку нарыхтовак запрасаваў 150 тон. Не намнога меншыя паказчыкі ў Аляксандра Аліноўскага і Івана Загурскага. А вось Дзмі­трыю Скурацёнку прыйшлося часова перакваліфікавацца. Ён перасеў з самаходнага падборшчыка на пагрузчык “Амкадор”. Пакуль падаспела аўтамашына з вялікагрузным прычэпам, механізатар падрыхтаваў рулоны для пагрузкі. Спатрэбілася не больш за пятнаццаць хвілін, як у кузаў акуратна было ўкладзена 40 рулонаў — па чатыры за адзін пад’езд. Такое пад сілу толькі сапраўднаму майстру. Дарэчы, віртуозна працуе на пагрузцы трасты і ветэран прадпрыемства Павел Рамановіч. Спорыцца работа і ў Аляксандра Шыкуця, які на сыравінным двары разгружае аўтамашыны і ўкладвае рулоны ў сцірты.

Кожны дзень на ўборцы і адвозцы трасты (калі не здараецца паломак і хапае паліва) працуюць 12 падборшчыкаў, у тым ліку 2 самаходныя, 4 успушвальнікі, некалькі аўтамашын і трактароў.  Разам з механізатарамі  завода  важнай сезоннай работай заняты памочнікі з шэрага прадпрыемстваў і арганізацый райцэнтра. Кіраўніцтва і спецыялісты мехатрада імкнуцца так арганізаваць іх работу, каб кожная машына выкарыстоўвалася  з найвышэйшай прадукцыйнасцю, а сыравіна добра захавалася.

Дырэктар завода не губляе надзеі, што неўзабаве будуць адноўлены работы па будаўніцтве новых вытворчых магутнасцей з устаноўкай высокатэхналагічнай бельгійскай лініі па выпрацоўцы доўгага валакна. Зараз  ствараюцца запасы высокавалакністай трасты з пракладкай шпагата. Яе плануюць закласці не менш чым дзве тысячы тон як з уласнага ўраджаю, так і з  ураджаю льну гаспадарак сыравіннай зоны, а ўсяго будзе нарыхтавана каля 4000 тон сыравіны.

Надвор’е сёлета спрыяе ільнаводам. Як запэўнілі на прадпрыемстве, уборка  трасты будзе поўнасцю механізавана.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой