Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

5 дней и 50 лет

5 дней и 50 лет

залатыя “маладажоны” з сынам Ігарам і ўнучкамі Аляксандрай і Арынай.

Вера Іосіфаўна і Іосіф Іосіфавіч Альсевічы з вёскі Парыж да ўступлення ў шлюб былі знаёмыя… пяць дзён і ўжо пражылі разам 50 гадоў.

У жніўні 1963-га на  Вілейшчыну, дзе жыла Вера, прыехала асушаць балота брыгада трактарыстаў-меліяратараў з Навадруцкага будаўніча-мантажнага ўпраўлення. І ў першы ж вечар прыезджыя хлопцы прыцягнулі да сябе тутэйшую моладзь. Яшчэ б! Меліяратары прывезлі гармонік і гралі на ім. На танцах Іосіф і пазнаёміўся з Верай.

— Надта хораша танцаваў польку, — смяецца Вера Іосіфаўна, успамінаючы той далёкі вечар. — Ды і прыгожы…

Гэта было каханне з першага погляду. Усяго пяць вечарын і столькі ж праводзін дадому — і яны пайшлі ў мясцовы сельскі Савет рэгістраваць шлюб. Бацькі жаніха нават не ведалі пра гэту падзею. Нявесціны, як маглі, адгаворвалі ад такога неразважлівага кроку, бо Веры споўнілася толькі дваццаць. Навошта спяшацца?

Нішто не стрымала маладых, і яны ніколі не пашкадавалі, што ўзялі шлюб, хоць у сумесным жыцці былі і цяжкасці, і непаразуменні, здараліся і сваркі. Але яны не трымалі ў сабе крыўды, хутка мірыліся, саступаючы адно аднаму. Абое працавітыя (у Іосіфа Іосіфавіча ёсць нават Грамата Вярхоўнага Савета БССР), гаспадарлівыя, ашчадныя. Усё нажывалі сваім мазалём. Успамінаюць, як аднымі з першых у вёсцы купілі тэлевізар “Гарызонт”, аўтамашыну “Масквіч”, як абсталёўвалі кватэру. Аднапакаёўку атрымалі ад меліярацыйнай арганізацыі на першым годзе сямейнага жыцця, а ў 1976-ым перасяліліся ў трохпакаёвую. Дарэчы, Вера Іосіфаўна, якая працавала тынкоўшчыцай, разам з іншымі рабочымі ўзво­дзіла гэты дом, франтон якога ўпрыгожвае актуальнае ва ўсе часы “Слава труду!”. Затым 18 гадоў была паштальёнам. Газет і часопісаў выпісвалі шмат, па дзве сумкі даводзілася насіць. А выплата пенсій “зайчыкамі”! Цэлыя пачкі купюр раздавала. Гэта ж такая адказнасць.

Яшчэ цяжэйшая праца была ў Іо­сі­фа Іосіфавіча. Пастаянна ў камандзіроўках, на балотах, на магутнай тэхніцы. Праўда, і зараблялі механізатары добра. Акрамя таго, Альсевічы заўсёды трымалі падсобную гаспадарку.

— Мы пастаянна былі занятыя. Сумаваць не мелі часу, — казалі яны. — А цяпер маладыя не надта рвуцца да працы. Многія пачынаюць сямейнае жыццё на ўсім гатовым і не цэняць таго, што для іх стварылі бацькі. А колькі карыслівых маладзіц, якім хочацца, каб мужы лапатай заграбалі грошы, а яны іх транжырылі б, як задумаецца. Але так не бывае. Ёсць і мужчыны безадказныя. Таму і распадаюцца сем’і.

Сыны Альсевічаў з іншай кагорты (у іх быў добры прыклад бацькоў). Не дзіўна, што сем’і ў абодвух трывалыя. Старэйшы, Сяргей, у шлюбе ўжо 25 гадоў (ён палкоўнік, служыць у Віцебскім аблваенкамаце). Малодшы, Ігар, — вадзіцель-дальнабойшчык. Яго сям’і, у якой трое дачушак-прыгажунь, 20 гадоў.

— А мы яшчэ і трэцяга сыночка выгадавалі, — успамінаюць Альсевічы-старэйшыя, маючы на ўвазе ўнука Андрэя. — Калі ён нарадзіўся, сын служыў у Кутаісі, і абстаноўка там была вельмі неспакойная. Нявестка, выпісаўшыся з раддома, паехала здаваць дзяржэкзамены ў педінстытуце, а мы забралі хлопчыка да сябе. Затым нявестка паехала да Сяргея ў Кутаісі, а Андрэйка аж да школы рос у нас, потым праводзіў тут кожныя канікулы. Прайшлі гады. Андрэй вырас. Зараз ён служыць пагранічнікам у Мінску. Некалькі тыдняў назад згулялі яго вяселле. Хацелася б, каб пражыў так, як мы.

Малодшы сын Сяргея, Максім, сёлета паступіў вучыцца ў Віцебскую вет­акадэмію. Унучка Даша — студэнтка Полацкага дзяржуніверсітэта. Так што дзядулю з бабуляй ёсць за каго радавацца.

А 10 жніўня ў сям’і чакаецца асабліва прыемная падзея — залатое вяселле Веры Іосіфаўны і Іосіфа Іосіфавіча.

— У маладосці ў нас вяселля не было. Таму гэта і першае, і апошняе, — гаварыла “нявеста”.

— Чаму апошняе? — не пагаджаецца сын Ігар. — А брыльянтавае? Мы бу­дзем чакаць.

— Вось так наша кароткае знаёмства ў пяць дзён перарасло ў 50 гадоў. І праляцелі яны як адно імгненне, — уздыхае Вера Іосіфаўна, але яе вочы свецяцца цеплынёй. І Іосіфавіч глядзіць на сваю палавінку з такой жа любоўю і пяшчотай, як, напэўна, глядзеў у той першы вечар на вясковых танцах, і задуменна прамаўляе: “Такі лёс”.

Дзякаваць Богу, шчаслівы лёс. І гэта шчасце па цаг­лінцы яны збудавалі самі.

Фаіна КАСАТКІНА.

Фота Уладзіміра КАЛІБАТАВА.  

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой