Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сярод падпісантаў звароту за непадзельную і незалежную Украіну – нашыя землякі

Сярод падпісантаў звароту за непадзельную і незалежную Украіну – нашыя землякі

Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі выказалі салідарнасць з украінскім народам. Сярод падпісантаў адкрытага звароту, размешчанага на сайце грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», ёсць і нашыя землякі.

Адкрыты зварот ужо падтрымала больш за шэсцьдзесят чалавек. Сярод падпісантаў – Уладзімір Арлоў, Валеры Булгакаў, Аляксей Марачкін, Уладзімір Някляеў, а таксама палачане Лера Сом і Ірына Жарнасек.

Тэкст звароту цалкам:

Зварот дзеячаў навукі, мастацтва і культуры Беларусі да ўкраінскага народу, парламента і ўрада

Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, выказваем сваю падтрымку народу Украіны ў гэты няпросты для яго час.

Вы ўступілі ў новы перыяд сваёй дзяржаўнасці. Само па сабе гэта ўжо выпрабаванне як для ўрада, так і для ўсяго ўкраінскага грамадства. На вялікі жаль, змены, якія адбыліся ў вашай краіне, азмрочаныя гібеллю людзей. Вечная памяць і слава героям!

Мы лічым, што кроў не павінна праліцца яшчэ раз. Памяць пра Нябесную сотню Майдана абавязвае ўсіх утрымацца ад развязвання вайны.

Цяпер вы сутыкнуліся з праблемай сепаратызму, якая пагражае выліцца ў ўзброены канфлікт. Рэферэндум па далучэнні Крыма да Расіі з’яўляецца замахам на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і супярэчыць яе Канстытуцыі і нормам міжнароднага права.

Мы рашуча асуджаем усе спробы дзяліць Украіну па этнічным прынцыпе і выступаем за мірнае вырашэнне праблемаў унутры краіны самімі грамадзянамі Украіны ў рамках закона.

Для нас, беларусаў, Харкаў, Данецк, Сімферопаль, Адэса — гэта такія ж украінскія гарады, як Львоў, Луцк, Чарнаўцы і Палтава. Украіна павінна захавацца ў межах, якія замацаваліся за ёй з моманту падпісання Белавежскіх пагадненняў.

Мы з вамі, мы – за непадзельную Украіну, мы — за незалежную еўрапейскую Украіну, будучыню якой мае права вырашаць толькі яе народ.

Слава Украіне!

Далучыцца да падписантаў можна на сайце грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», якая акцыю ініцыявала.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Полоцка

Доцент ПГУ Виктор Якубов вышел на свободу после месяца ареста

Хотите узнать больше? Доцент кафедры социальных коммуникаций Полоцкого государственного университета, кандидат исторических наук Виктор Якубов вышел на свободу вечером 2

В Полоцке парень поджег сарай, чтобы обокрасть 90-летнюю пенсионерку

Хотите узнать больше? В Полоцке 22-летний парень украл у пенсионерки из дома 1500 рублей. А чтобы выманить женщину на улицу и проникнуть в жилище, поджег сарай.

Полоцкую котельную, из-за которой в микрорайоне был черный снег, взяли под «особый контроль»

Хотите узнать больше? В выбросах в воздух из котельной в полоцком микрорайоне Боровуха-3, жители которого жаловались на черный снег во дворах, были превышены допустимые

Посмотрите, как сейчас выглядит двор в Полоцке, где люди жаловались на черный снег

Хотите узнать больше? В микрорайоне Боровуха-3 есть котельная, которая работает на альтернативном топливе - щепе. Но дым и сажа, которые идут из трубы, осложняли жизнь

Вы видели черный снег? А жители микрорайона в Полоцке ему уже не удивляются

Хотите узнать больше? В микрорайоне Боровуха-3 есть котельная, которая работает на альтернативном топливе - щепе. Дым и сажа, которые идут из трубы, серьезно осложняют

Доценту из ПГУ после 15 суток ареста дали еще столько же. Оба раза - по 23.34

Хотите узнать больше? Доцент кафедры социальных коммуникаций Полоцкого государственного университета, кандидат исторических наук Виктор Якубов проведет месяц под арестом.

В Новополоцке внезапно умер 36-летний помощник мэра в Совете Республики

Хотите узнать больше? 36-летний Алексей Станевич - заместитель директора местного центра предпринимательства и недвижимости, помощник мэра Дмитрия Демидова в Совете