Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Глыбоцкі "Аграсэрвіс" выплочвае заробкі каўбасой

Глыбоцкі "Аграсэрвіс" выплочвае заробкі каўбасой

Частку заробкаў работнікам “Аграсэрвіса” выплацілі каўбасой. Пра гэта яны паведамілі парталу tut.by.

"Хочам падзяліцца навіной аб поўным беззаконні. Мы - тры з лішнім сотні чалавек - працуем у ААТ "Глыбоцкі аграсэрвіс ", - звярнуліся па дапамогу ў рэдакцыю чытачы. - Зарплаты ў нас і так невялікія, але з гэтых невялікіх сум мы абавязаны купіць прадукцыю мясцовага мясакамбіната. У выпадку адмовы грошы не вяртаюцца! Нам патрэбныя тыя капейкі, якія мы зарабілі, а не іх нясмачная каўбаса!"

- Па-першае, мы ўжо забыліся, што такое атрымліваць зарплату своечасова, і нікога не хвалюе, што да 25 чысла трэба аплаціць камуналку, крэдыты і гэтак далей. Мы жылі і верылі - будзе лепш, але апошнія падзеі ўсе надзеі закрэслілі, - распавялі работнікі аграсэрвісу. - Каб паменшыць суму да выплаты ў нашых разліковых лістках за люты, наш дырэктар даў каманду гвалтоўна уручыць кожнаму работніку прадукцыю мясцовага мясакамбіната на суму, якую ён сам і вызначыў. Прычым некаторыя лічбы дасягалі 1,5-2 мільёнаў рублёў. Але гэтым усё не абмежавалася! З пакінутай сумы ў кожнага работніка загадана забраць яшчэ па 30 адсоткаў і аддаць дзяржгандлю, які ў нас на ладан дыхае. І гэта ўсё, нават не пытаючыся нашай згоды, за нас вырашылі, як выдаткаваць нашу зарплату. Увогуле, паступілі, як з быдлам.

- Як нам жыць? - Задаецца рытарычным пытаннем яшчэ адзін суразмоўца. - За месяц мая зарплата ў 1 мільён 600 тысяч, але з іх трэба ўзяць прадукты на 450 тысяч. Ніякіх дакументаў, распараджэнняў аб такім спосабе аплаты працы няма, усё робіцца "ў цёмную". Мне цікава, хоць нейкія законы ў Глыбоцкім раёне працуюць? Ёсць жа прафсаюзы, у якія мы рэгулярна плацім ўнёскі.

Гаворыць дырэктар Глыбоцкага аграсэрвісу Васіль Якімовіч.

- Хто вам такую лухту напісаў? Заробак у поўным аб'ёме быў выплачаны грашыма, а не каўбасой! І ў райпо мы ніякіх грошай не пералічваем, - не згодны з абвінавачваннямі суразмоўца. - Сярэднюю зарплату па прадпрыемстве я вам не скажу, гэта камерцыйная таямніца, але праблем у нас з выплатамі няма: у канцы месяца, як належыць, заўсёды налічваем грошы.

У бухгалтэрыі прадпрыемства паведамілі пра іншую сітуацыю:
- Я наогул не хачу гаварыць на гэтую тэму, - сумна адказалі нам на тым канцы провада. - Ну, як гэта не было, калі яно ўсё так і было? Няма чым людзям плаціць зарплату - вось такая сітуацыя. Вядома, і раней работнікі бралі ў кошт зарплаты прадукты ў нашай краме, але гэта было па жаданні. А тут было сказана ў загадным парадку на канкрэтныя сумы браць, хіба гэта нармальна?
Такая практыка выплаты заробкаў прымяняецца на Глыбоччыне не ўпершыню. У мінулым годзе частку заробку прадукцыяй мясакамбіната атрымлівалі работнікі ААТ “Канстанцінаў Двор”, прымусіць купляць прадукты ў сваёй краме спрабавалі работнікаў спажывецкай кааперацыі, а частку заробку работнікам глыбоцкага гаргазу ў мінулым месяцы выдалі цяплічным грунтам. Як паведамілі карэспандэнту Вестак, пару месяцаў таму даяркам філіяла “Каралі” частку заробку выдалі канцэнтраваным малаком вытворчасці Глыбоцкага МКК. Адметна тое, што гэты філіял з’яўляецца структурным падраздзяленнем Глыбоцкага мясакамбіната.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Глубокого

В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын

Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.

В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице

Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.

В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака

Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.

Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки

Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого

Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области

Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании

25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»

Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31

В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб

Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.

Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель

Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.