Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Алег Морхат будзе прызначаны старшынём Віцебскага аблвыканкама, а Косінца адправяць паслом у Інданэзію (першакрасавіцкі жарт)

Алег Морхат будзе прызначаны старшынём Віцебскага аблвыканкама, а Косінца адправяць паслом у Інданэзію (першакрасавіцкі жарт)

Алег Морхат, старшыня Глыбоцкага райвыканкама. Фота Кастуся Шыталя, 1 верасня 2012 года.

Як паведамляюць вартыя даверу крыніцы, цягам бліжэйшага тыдня выйдзе указ Лукашэнкі, паводле якога старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат будзе прызначаны старшынём Віцебскага аблвыканкама.

Цяперашняму старшыню аблвыканкама Аляксандру Косінцу быццам бы паабяцалі пасаду пасла Рэспублікі Беларусь у Інданэзіі. Дыпламатычную пляцоўку ў гэтай перспектыўнай краіне-партнёры Беларусі плануецца адчыніць ужо ў красавіку.

Як адзначае ананімная крыніца, у Адміністрацыі Прэзідэнта даўно прыглядаліся да асобы Алега Морхата, адзначаючы яго руплівасць у падрыхтоўцы да Дня беларускага пісьменства, выкананні праграмы “Чыстыя палі”, уборцы гародніны і ільну, а таксама падвышэнні надояў малака і паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі.

Як адзначыў Алег Морхат у размове з карэспандэнтам “Вестак” Глыбоцкім ваўком, першым рашэннем на пасадзе старшыні аблвыканкама будзе абвяшчэнне добраахвотнага збору сродкаў на будаўніцтва лядовага палаца ў Глыбокім. Гэта падзяка Алега Віктаравіча глыбачанам за плённае супрацоўніцтвам цягам апошніх трох год.

Асаблівую ўвагу Морхат думае надаць развіццю сельскай гаспадаркі. Вядзецца пошук інвестараў для праекта асушэння возера Шо і будаўніцтва на гэтым месцы фермы для развядзення авечак. А ў вёсцы Латыголь Глыбоцкага раёна плануецца пераабсталяваць ферму для вытворчасці мармуровага мяса. Выканаць гэты праект даручана ААТ “Канстанцінаў Двор”.

Сёлета Прэзідэнт абвесціў Год беражлівасці, і з гэтым звязаныя шматлікія задумы. Алег Віктаравіч распавёў, што загадае ўсталёўваць на даху дзяржаўных установаў сонечныя батарэі. Дзеля гэтага будуць выкарыстаныя добраахвотныя ахвяраванні работнікаў адукацыі і культуры.

На Варганскай гары ў Докшыцкім раёне будзе збудаваны ветрапарк, такі ж з’явіцца на Замкавай гары ў Браславе. Таксама плануецца ўзгадаць практыку існавання школьных лясніцтваў – але называцца цяпер яны будуць “школьныя леспрамгасы” і займацца нарыхтоўкай мясцовых відаў паліва для ацяплення школаў.

Таксама сёння на адным з інтэрнэт-сайтаў з’явілася абвестка аб продажы машыны Mitsubishi Outlander XL, прадавец падпісаўся як “О. В., г. Глубокое”.

Калі артыкул рыхтаваўся да публікацыі, аўтару патэлефанаваў журналіст Зьміцер Лупач і паведаміў са спасылкай на супрацоўніка чыгуначнай станцыі “Глыбокае”, што ранішні цягнік з Крулеўшчыны прыцягнуў два таварныя вагоны, замоўленыя Глыбоцкім райвыканкамам. Выказваецца здагадка, што вагоны прызначаныя для перавозкі асабістых рэчаў Алега Морхата.

* * *
Рэдакцыя “Вестак” віншуе чытачоў з 1 красавіка, жадае добрага настрою і паведамляе, што выкладзеная вышэй інфарамацыя не мае ніякага дачынення да рэальных падзеяў і асобаў :)

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Глубокого

В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын

Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.

В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице

Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.

В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака

Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.

Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки

Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого

Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области

Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании

25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»

Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31

В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб

Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.

Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель

Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.