Уваскрасенне, якое перамяніла рэчаіснасць
Міністранты нясуць абраз Уваскрасення падчас Крыжовага шляху ў мястэчку Лынтупы, Пастаўскі раён. 1 красавіка 2012 года. Фота Кастуся Шыталя.
Ужо сёння ўночы мы пачуем ад сяброў і сваякоў прывітанне “Хрыстос уваскрос!”
Паводле звычаю, будзем адказваць “Сапраўды ўваскрос!” Але - паглядзім шчыра ў свае сэрцы – для многіх з нас гэтыя словы значаць ледзь-ледзь болей, чым для героя палітычнага анекдота, які на пасхальнае прывітанне адказваў “Спасібо. Мне ўжэ далажылі”.
Габрэі чакалі ад Хрыста, што ён адновіць дзяржаўную незалежнасць і стане палітычным кіраўніком. Нашыя чаканні ад Бога таксама рэдка сягаюць нябёсаў. Мы просім, каб здароўе было, каб у сям’і спакой і на працы ўсё добра.
А Ён, Сын Божы, Якому належыць уся ўлада на небе і на зямлі – дзівак! – дазволіў сябе забіць.
Праз тры дні ўваскрос.
Уваскрасенне Хрыста перамяняе рэчаіснасць, якую нам нязручна ўспамінаць. Рэчаіснасць смерці.
Пасля граху Адама ўсе мы асуджаныя на тое, каб памерці. Але пасля ўваскрасення Хрыста нам дадзены прывілей уваскрэснуць.
Размаўляючы з вучнямі падчас Апошняй Вячэры, Ісус называе сябе “Дарогай, і Праўдай, і Жыццём” (Евангелле паводле Яна, 14, 6). Запрашае нас пайсці гэтай Дарогай у Нябеснае Валадарства.
Натхняльныя вобразы Нябеснага Валадарства Бог адкрыў аўтару кнігі Адкрыцця. “Пасля ўбачыў я: і вось, вялікі натоўп, якога пералічыць ніхто не змог, з усіх народаў і пакаленняў, народаў і моў. І стаялі яны перад пасадам і перад Ягнём, апранутыя ў белыя вопраткі, і пальмы ў руках іх. І гаманілі яны моцным голасам, кажучы: “Збаўленне ў Бога нашага, Які сядзіць на пасадзе, і ў Ягняці!” (Адкрыццё, 7, 9-10).
Кожны, хто пойдзе за Хрыстом, апынецца ў тым месцы вечнай радасці і супакою.
О, дзіўная хрысціянская вера! Дзіўны наш Бог! Ісус не толькі адкрыў нам Неба, але і застаўся ў супольнасці сваіх верных у таямніцы Ламання Хлеба. “Ва ўсе дні да сканчэння веку” (Евангелле паводле Мацвея, 28, 20) Ён дае нам Сваё Цела як ежу, а Сваю Кроў як пітво (Евангелле паводле Яна, 6, 53-55), каб падмацоўваць нас па шляху да Неба.
Кожны з нас пройдзе па гэтай зямлі свой – доўгі ці кароткі – шлях. Будуць і радасць і слёзы. Будзем захапляцца любою Бога і скрушацца ад сваіх грахоў. Будзем мець і спакойнае адчуванне блізкасці Бога, і пакутлівае неразуменне Ягоных планаў… Будуць адкрывацца новыя далягляды Праўды і рушыцца старыя Вавілонскія вежы…
Няхай Добрая Вестка пра рэчаіснасць Нябёсаў, брамы якіх адчыніў для нас Хрыстос, свеціць наперадзе нашага шляху, паказвае нам дарогу і напаўняе нашыя сэрцы радасцю.
Хрыстос Уваскрос!
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Глубокого
В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын
Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.
В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице
Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.
В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака
Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.
Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки
Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого
Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области
Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании
25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»
Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31
В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб
Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.
Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель
Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Услуги Эвакуатора. Эвакуатор Глубокое
0 бел.руб.
07:24, 03.03.2022Теплица Сибирская 20х20 Стальная оцинков...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим хорошие Каркасные Дома и Бани. Гл...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Комплектовщик ( вахта)
1 600 бел.руб.
10:20, 08.10.2021О Глубоком
Неверагоднае здарэнне 10 жніўня 1763 года Фота
Подробнее Гісторыя адрозьніваецца тым ад іншых навук, што на некаторыя пытаньні навукоўцаў не дае адказу, а што самае дзіўнае – нельга яе прымусіць... адкажа толькі тады, калі сама таго захоча, а да
Интересная Беларусь
Нужны ли права на скутер? Категория АМ
Подробнее Водим скутер по закону: какие нужны права и как их получить, другие документы, штрафы за нарушения.


