Жыхары Глыбокага ўсклалі кветкі да помнікаў дзеячам нацыянальнага руху
Кветкі, ускладзеныя да помніка Вацлаву Ластоўскаму, прэм'ер-міністру Беларускай Народнай Рэспублікі ў 95-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці БНР. 25 сакавіка 2013 года. Фота Кастуся Шыталя
На Дзень Волі, 25 сакавіка, некалькі глыбачанаў сабраліся, каб ускласці кветкі да помнікаў дзеячам беларускага нацыянальнага руху.
Чырвоныя гваздзікі, перавязаныя бел-чырвона-белай стужкай, былі ўскладзеныя да помніка прэм’ер-міністру БНР Вацлаву Ластоўскаму і мемарыяльнай дошкі аўтара эксіза бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага.
Палітык Яраслаў Берніковіч паклаў кветкі да помніка Вацлаву Ластоўскаму ў Глыбокім. Фота Кастуся Шыталя.
Мемарыяльная дошка ў гонар Клаўдзія Дуж-Душэўскага, пастаўленая побач з месцам ягонага нараджэння. Фота Кастуся Шыталя.
Ушанаваць памяць нацыянальных дзеячаў прыйшлі сямёра чалавек. Яшчэ адзін глыбачанін прыйсці не мог, але ахвяраваў грошы на кветкі. З Падсвілля прыехала паэтка Марыя Баравік.
Удзельнікі акцыі каля падворка, на якім стаяў дом, дзе нарадзіўся і правёў дзяцінства Клаўдзій Дуж-Душэўскі. Фота Кастуся Шыталя.
Некалькі ўдзельнікаў акцыі завіталі потым на могілкі Копцеўка, і паклалі кветкі на магілу Альберта Бацяноўскага, сябра Саюза беларускіх патрыётаў, які за беларускую справу сядзеў у ГУЛАГу. Там памаліліся за супакой душаў дзеячаў нацыяльнага руху, якія адыйшлі ў лепшы свет.
Краязнаўца Уладзімір Скрабатун нясе кветкі на магілу Альберта Бацяноўскага, сябра Саюза Беларускіх Патрыётаў. Фота Кастуся Шыталя.
Арганізатары шырока не паведамлялі пра акцыю, каб не прыцягваць увагу міліцыі. Але кожны з вас можа сёння набыць кветкі (прадаюцца ў “Родным Куце”, былым універмагу, на першым паверсе і ў “Арбіце” на другім паверсе, гваздзіка каштуе 9-10 тысячаў) і сям’ёй, ці з сябрамі ўшанаваць памяць людзей, якія спрычыніліся да ўзнікнення незалежнай Беларусі.
Фота Кастуся Шыталя.
* * *
Дзень Волі штогод адзначаецца 25 сакавіка ў гонар падпісання 25.03.1918 Дэкларацыі аб незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёлета спаўняецца 95 год з дня той падзеі.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Глубокого
В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын
Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.
В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице
Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.
В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака
Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.
Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки
Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого
Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области
Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании
25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»
Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31
В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб
Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.
Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель
Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Услуги Эвакуатора. Эвакуатор Глубокое
0 бел.руб.
07:24, 03.03.2022Теплица Сибирская 20х20 Стальная оцинков...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим хорошие Каркасные Дома и Бани. Гл...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Комплектовщик ( вахта)
1 600 бел.руб.
10:20, 08.10.2021О Глубоком
Неверагоднае здарэнне 10 жніўня 1763 года Фота
Подробнее Гісторыя адрозьніваецца тым ад іншых навук, што на некаторыя пытаньні навукоўцаў не дае адказу, а што самае дзіўнае – нельга яе прымусіць... адкажа толькі тады, калі сама таго захоча, а да
Интересная Беларусь
Нужны ли права на скутер? Категория АМ
Подробнее Водим скутер по закону: какие нужны права и как их получить, другие документы, штрафы за нарушения.


