Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Абраны новым Папам аргенцінец Хорхе Марыё Бергольё. Будзе служыць пад імем Францішак (абноўлена 0:23, ПАПРАЎЛЕНЫ пераклад прывітання Папы, фота з плошчы св. Пятра)

Абраны новым Папам аргенцінец Хорхе Марыё Бергольё. Будзе служыць пад імем Францішак (абноўлена 0:23, ПАПРАЎЛЕНЫ пераклад прывітання Папы, фота з плошчы св. Пятра)

Fot. DYLAN MARTINEZ REUTERS

Абраны новым Папам Хорхе Марыё Бергольё - аргентынец з італьянскімі каранямі. Будзе служыць пад імем Францішак.

Кардыналы-выбарцы абралі аргентынскага кардынала Хорхэ Берголіа 266-м Наступнікам св. Пятра. Новы Папа абраў сабе імя Францішак.

Папа Францішак заўсёды вёў вельмі просты лад жыцця. Будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса жыў у маленькай кватэры, якая мала нагадвае арцыбіскупскі палац, адмовіўся ад персанальнага лімузіна з шафёрам на карысць грамадскага транспарту і па некаторых паведамленнях сам сабе гатаваў ежу, піша Радыё Ватыкана.

Аб абранні Папы абвясціў у 20.11 па рымскім часе з балкону цэнтральнай лоджыі базылікі св. Пятра кардынал-протадыякан Жан-Луі Таран, які, звяртаючыся да сабраных, прамовіў традыцыйную формулу: “Habemus Papam!” (У нас ёсць Папа), а затым назваў імя новаабранага Пантыфіка.

Абраны новым Папам аргенцінец Хорхе Марыё Бергольё. Будзе служыць пад імем Францішак (абноўлена 0:23, ПАПРАЎЛЕНЫ пераклад прывітання Папы, фота з плошчы св. Пятра)

Папа Францішак І. Фота Filippo Monteforte / AFP

Адразу пасля гэтага на балконе з’явіўся сам Папа, каб прывітаць вернікаў і ўдзяліць ім сваё першае апостальскае благаслаўленне “Urbi et Orbi”. Францішак І таксама звярнуўся да сабраных вернікаў. Ён пажартаваў, што, каб “даць Рыму Біскупа (...) браты-кардыналы скіраваліся “аж на край свету”. Ён падзякаваў жыхарам Вечнага Горада за адкрытасць і заклікаў памаліцца за Папу на пенсіі Бэнэдыкта XVI. Пасля чаго разам з усімі прамовіў “Ойча наш”, “Вітай Марыя” і “Хвала Айцу”. Пасля малітвы Святы Айцей адзначыў, што з гэтага дня пачынаецца шлях супрацоўніцтва, братэрства і любові паміж ім і народам. Ён заклікаў маліцца, каб ва ўсім свеце настала сапраўднае братэрства, піша Радыё Ватыкана.

Абраны новым Папам аргенцінец Хорхе Марыё Бергольё. Будзе служыць пад імем Францішак (абноўлена 0:23, ПАПРАЎЛЕНЫ пераклад прывітання Папы, фота з плошчы св. Пятра)


Fot. Reuters

Браты і сёстры, добры вечар!

Як вам вядома, абавязкам канклава было надаць Рыму біскупа. Выглядае на тое, што мае браты-кардыналы дайшлі аж да краю зямлі, каб знайсці яго… але вось мы тут. Дзякую вам за прывітанні ад дыяцэзіяльнай супольнасці Рыма.

Перш за ўсё хачу вас прасіць аб малітве за нашага Папу-пенсіянера Бенедыкта XVI, каб Гасподзь яго дабраславіў, а Маці Божая аберагала.

Ойча наш…
Вітай, Марыя…
Хвала Айцу…

Цяпер пачынаем гэтае падарожжа, Біскуп і народ, гэтае падарожжа Рымскай царквы, якая ў любові ўзначальвае ўсе Цэрквы, падарожжа братэрства ў любові і ўзаемным даверы. Будзьма маліцца адны за адных. Будзьма маліцца за ўвесь свет, каб у ім панавала пачуццё братэрства. Жадаю, каб гэты шлях Царквы, які сёння зноў пачынаем, быў плённы для евангелізацыі гэтага цудоўнага горада.

А зараз я хачу ўдзяліць вам дабраславенне, але найперш хачу папрасіць вас аб паслузе. Перад тым, як біскуп дабраславіць народ, я прашу вас, каб вы маліліся, каб Гасподзь дабраславіў мяне – аб малітве народа за іх Біскупа. Памаліцеся – вашую малітву за мяне – у цішыні.

А цяпер я ўдзяляю маё дабраславенне вам і ўсяму свету, усім мужчынам і жанчынам добрай волі.

Браты і сёстры, пакідаю вас. Дзякуй за віншаванні. Маліцеся за мяне, і хутка ўбачымся.

Да хуткай сустрэчы.

Заўтра маліцца Багародзіцы, каб яна абараняла Рым.

Спакойнай ночы і добрых сноў!

, сказаў Папа.

Абраны новым Папам аргенцінец Хорхе Марыё Бергольё. Будзе служыць пад імем Францішак (абноўлена 0:23, ПАПРАЎЛЕНЫ пераклад прывітання Папы, фота з плошчы св. Пятра)


fot. Fot. MAX ROSSI REUTERS

Абраны новым Папам аргенцінец Хорхе Марыё Бергольё. Будзе служыць пад імем Францішак (абноўлена 0:23, ПАПРАЎЛЕНЫ пераклад прывітання Папы, фота з плошчы св. Пятра)


Fot. Dmitry Lovetsky AP

Абраны новым Папам аргенцінец Хорхе Марыё Бергольё. Будзе служыць пад імем Францішак (абноўлена 0:23, ПАПРАЎЛЕНЫ пераклад прывітання Папы, фота з плошчы св. Пятра)


Fot. GIAMPIERO SPOSITO REUTERS

Такім чынам, 266-ы Рымскі Пантыфік быў абраны на працягу трэццяй сесіі ў другі дзень галасавання. Несумненна, гэты канклаў увойдзе ў гісторыю як адзін з самых хуткіх па працягласці.

У 2005 годзе Бенедыкт XVI быў абраны на другі дзень галасавання пасля чатырох раўндаў галасавання.

Любімымі пісьменнікамі Бергольё называе сваіх суайчыннікаў Хорхе Луіса Борхеса і Леапольда Марэчаля, а таксама класіка расійскай літаратуры Фёдара Дастаеўскага.

Новы Папа — вялікі аматар футболу. Цікава, што заўзее ён не за звышпапулярныя ў Аргенціне «Бока Хуніёрс» ці «Рывет Плэйт», а за клуб «Сан-Ларэнца». Ён імкнецца не прапусціць ніводнага матча любімай каманды, нават гульня праходзіць на выездзе. Цяпер гэта будзе зрабіць цяжэй. Каманда «Сан-Ларэнца» названая ў гонар святога Лаўрэнція, а таксама каталіцкага святара Ларэнса Масы, які дапамагаў клубу. «Сан-Ларэнца» — дзесяціразовы чэмпіён Аргенціны.

Новаабраны Папа Францішак І нарадзіўся 17 снежня 1936 г. у Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) у сям'і італьянскага эмігранта — работніка чыгункі. Належыць да Ордэна езуітаў, у які ўступіў 11 сакавіка 1958 г. У 2005–2008 гг. узначальваў епіскапат Аргенціны. Член Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў, Кангрэгацыі па справах Духавенства, Кангрэгацыі інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця, Папскай рады па справах сям'і.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Глубокого

В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын

Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.

В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице

Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.

В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака

Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.

Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки

Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого

Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области

Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании

25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»

Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31

В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб

Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.

Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель

Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.