А бацяну дзе гняздо рабіць? Улады працягваюць татальную высечку дрэваў
Вёска Казлоўшчына (Пастаўскі р-н). У цэнтры паселішча пілуюць 200-гадовыя ліпавыя прысады, якія пасадзілі князі Друцкія-Любецкія.
Вёска Казлоўшчына (Пастаўскі р-н). Вельмі сімвалічная дарожная шыльда на тле спілаваных паркавых прысадаў – “Навінкі -6 км.”
Вёска Мосар (Глыбоцкі р-н).
Вёска Казлоўшчына (Пастаўскі р-н). На дальнім тле – капліца-пахавальня князёў Друцкіх-Любецкіх. І ўдзячнасць нашчадкаў – спілавая 200-гадовая ліпа, пасаджаная князямі, на тле іх месца вечнага спачыну.
Не далей як учора, з нагоды рыбалкі, праязджаў з сябрам вёску Казлоўшчына (Пастаўскі раён). Яшчэ пару гадоў таму мінскія экскурсаводы прасілі мяне па дапамогу і пабыць у іх правадніком па гэтых мясцінах…
Вялізны парк на колішняй сядзібе Друцкіх-Любецкіх. Агромністыя дрэвы у тры абдымы!
Ды ўся вялікая вёска — адзін суцэльны парк, бо паркавыя прысады — і ўздоўж усіх вуліцаў паселішча. Ну каму замінаў гэты парк! Пры дбайных адносінах яго можна было б паднавіць новымі пасадкамі —цікавяцца людзі гісторыяй, прыязджаюць з Мінска. А наўкола — шмат азёраў.
Едзем учора, а ўздоўж дарог ляжаць «чурбаны» велічынёй з БелАЗаўскія колы. Суцэльны лесапавал! Пад’язджаем да Мосара. І тут пілуюць!
Раслі ўздоўж дарогі вялікія каржакаватыя сосны. Прыгожыя, разгалінаваныя, з тоўстымі сукамі — такія, якія любяць мастакі на карцінах маляваць. Ляжаць долу папілаваныя на «чурбаны». Праехалі Мосар… За 20 км. на даляглядзе — ужо бачнае Глыбокае. Стэп! Ні дрэўца!
Неверагодна! Хто б мог яшчэ пяць гадоў таму падумаць, што «чыстыя палі» — стануць рэальнасцю. Не! Яшчэ не ўсё спілавалі. Гайда пілаваць Галубіцкую пушчу! З Глыбокага яшчэ Мінска не бачна!
Ну, я б зразумеў, каб гэта была Берасцейшчына, дзе роўнядзь да далягляду: сей, жні, пускай камбайны… А тут жа — Паазер’е: пагоркі, азёры, балоты, яры, рэчкі, камяні. Камбайн ці трактар не пусціш жа ад далягляду да далягляду. Дык, не: расла нейкая сасна ўзбоч рэчкі, муліла некаму вочы — спілавалі. А бацяну дзе гняздо рабіць?
Ага! Зразумела, на тэлеграфных і высокавольтных слупах. У вёсцы Прыперна пад Глыбокім — шэсць бацяновых гнёздаў і ўсе — на тэлеграфных слупах. Ніводнага на дрэве, бо іх проста няма! Бацяну не месца на Беларусі?! А раней жа, нават тост такі глыбоцкі быў: «Хай жыве і пасецца беларуская птушка бацян!»
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Глубокого
В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын
Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.
В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице
Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.
В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака
Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.
Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки
Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого
Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области
Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании
25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»
Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31
В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб
Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.
Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель
Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Услуги Эвакуатора. Эвакуатор Глубокое
0 бел.руб.
07:24, 03.03.2022Теплица Сибирская 20х20 Стальная оцинков...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим хорошие Каркасные Дома и Бани. Гл...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Комплектовщик ( вахта)
1 600 бел.руб.
10:20, 08.10.2021О Глубоком
Глубокое
Подробнее Больше всего в истории смущают цифры. Особенно во времена войн: миллион сюда, миллион туда... Жизнь отдельного человека никто из историков и не рассматривает, разве что писатели старого поколения.
Интересная Беларусь
Забастовки 1991 и 2011
Подробнее В Беларуси все чаще бастуют рабочие. Требования у всех одно – повышение заработных плат, которые ...


