Новапрэзбітар Даніла Мыслянцавы да Мосарскіх вернікаў: “Вы будзеце рукамі Хрыста”
Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1917 годзе бальшавікі пачалі зачыняць касцёлы, святароў вывозіць у Сібір і мільёны людзей сталі ахвярамі рэпрэсій таталітарнага рэжыму. Святароў сажалі ў вязніцы, ссылалі на катаржныя працы ці ўвогуле расстрэльвалі. З касцёлаў рабілі спартыўныя залы, клубы, зернесховішчы, цэха заводаў, або проста ўзрывалі.
Толькі пад канец 80-ых гг. улады дазволілі адчыніць касцёлы, вызнаваць веру і адпраўляць набажэнствы. Першы сакратар камуністычнай партыі Міхаіл Гарбачоў выдаў закон “Аб вольнасці сумлення”, у якім сцвярджаў, што веруючым людзям зноў дазволена вызнаваць сваю веру, а святарам – адпраўляць публічныя набажэнствы і катэхізаваць дзяцей і моладзь.
Пасля жнівеньскага путча ў 1991 г. у Маскве і забароны дзейнасці КПСС на дзяржаўных установах і арганізацыях ужо недзе пачалі знімаць камуністычныя сімвалы, з брамаў многіх прадпрыемстваў зніклі савецкія зоркі, аднак на руінах былога Саюза ўсё яшчэ “бродзіць прызрак” Сярпа і Молата, Штыка і Мяча, але ўсёж-такі недзе у постсавецкай прасторы на гарызонце ўжо віднеецца і ззяе Крыж, знак Хрыстовага збаўлення!
(***)
…Пасля распаду СССР у Расіі на Урале ў горадзе Пермі, што знаходзіцца за палтары тысячы кіламетраў ад Масквы, студэнты гістарычнага факультэта праводзілі археалагічныя раскопкі і знайшлі укрыжаванне Хрыста. За 70 гадоў драўляныя элементы крыжа былі знішчаныя, засталася толькі фігурка Хрыста, але была яна без рук. Па надпісу “INRI” на ўкрыжаванні два хлопцы здагадаліся, што гэта каталіцкае распяцце. Пашкадаваўшы яго здаваць у музей, яны прыйшлі да адроджанага касцёла ў Пермі і кажуць: “Мы знайшлі Хрыста” і аддалі старажытнае укрыжаванне – фігурку Хрыста без рук - святару.
Праз год гэтыя студэнты зноў прыйшлі да святара і кажуць: “Мы знайшлі Хрыста”.
“Я памятаю” – кажа святар. “Мы сапраўды яго знайшлі”, - зноў кажуць хлопцы – “Мы хочам хрысціцца”.
Удзяліўшы хрост святар звяртае іхнюю ўвагу: “Хрыстос ужо не мае рук, таму вы будзеце Ягонымі рукамі”…
(***)
Святар Даніла таксама ў юнацкія гады ў Расіі знайшоў Хрыста, “прайшоў” доўгі шлях падрыхтоўкі і тры месяцы таму, 8 снежня, з рук ксяндза біскупа Уладзіслава Бліна – Ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі на пенсіі атрымаў святарскае пасвячэнне. “Ego sum sacerdos” – гэты незвычайны дар, які абавязвае быць слугою Хрыста, быць Яго “рукамі”, каб служыць, як інструмент Божай любові для збаўлення людзей і ўсяго свету.
Новапрэзбітар Даніла Мыслянцавы, вікарый Пастаўскай парафіі, 9 сакавіка ў перыяд Велікага посту прыбыў у Мосар, каб падчас духоўных практыкаванняў(рэкалекцый) ўдзяліць прыміцыйнае благаслаўленне.
Новапрэзбітар спавядаў, супольна маліўся, целебраваў урачыстую святую Імшу і прамаўляў велікапосныя навукі - наблізіў гэтую вялікую радасць хрысціянскага паклікання – “быць рукамі Хрыста, Хрыста ўкрыжаванага і ўваскрослага”!
Напрыканцы літургіі новапрэзбітару падзякавалі за праведзеныя рэкалекцыі душпастыр парафіі і парафіяне з в. Мосар і в. Савуткі, павіншавалі яго і пажадалі плённага святарскага служэння.
Няхай жа добры Бог адорвае новапрэзбітара Данілу мужнасцю і радасцю ў абвяшчэнні Добрай Навіны і працы на Божай ніве ў Беларусі, а ўсім нам “быць рукамі Ўкрыжаванага і Ўваскрослага Хрыста”!
Падрабязная інфармацыя на сайце:
http://mosar.vickyblog.com
Кс. Аляксей Юркайць
/Адміністратар парафіі Мосар/
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Глубокого
В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын
Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.
В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице
Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.
В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака
Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.
Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки
Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого
Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области
Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании
25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»
Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31
В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб
Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.
Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель
Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Услуги Эвакуатора. Эвакуатор Глубокое
0 бел.руб.
07:24, 03.03.2022Теплица Сибирская 20х20 Стальная оцинков...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим хорошие Каркасные Дома и Бани. Гл...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Комплектовщик ( вахта)
1 600 бел.руб.
10:20, 08.10.2021О Глубоком
Глубокое
Подробнее Город, в котором мы пытаемся сегодня совершить путешествие во времени, во всем своем историческом развитии обладал многими шансами быть поселением приметным... Все как в жизни. Мечтаешь, строишь
Интересная Беларусь
Теплые пижамы, техника и аксессуары: что искали, и что покупали белорусы на AliExpress в сентябре
Подробнее Предпочтение белорусов на AliExpress в сентябре. Города, жители которых активнее всего покупали товары на AliExpress. В сентябре 2020 года количество продаж в Беларусь выросло на


