Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Браслаўскі і Шаркоўшчынскі раёны - найбяднейшыя ў Беларусі. Заробкі ў Браславе на 26% меншыя, чым у Глыбокім

Браслаўскі і Шаркоўшчынскі раёны - найбяднейшыя ў Беларусі. Заробкі ў Браславе на 26% меншыя, чым у Глыбокім

Карта сярэдняга заробку за снежань 2012 года ў Беларусі. Інфаграфіка "Нашай Нівы". (Націсніце, каб павялічыць).

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў нядаўна звесткі аб сярэднім заробку за снежань 2013 года ў розных беларускіх гарадах і рэгіёнах.

Найбагацей у нашай частцы Беларусі жывуць Наваполацк ($735), Полацкі раён ($517) і Полацк ($504) - зразумела, што за кошт прадпрыемстваў нафтахімічнай прамысловасці.

У сярэдзіне спісу знаходзіцца паўднёва-ўсходняя частка былой Віленшчыны - у Смаргонскім раёне – $472, Ашмянскім - $438, Мядзельскім – $432, Астравецкім - $410, Вілейскім – $399.

"Багацейшыя" і "бяднейшыя"

Памеры заробкаў паміж Вільняй і Полацкам уражваюць сваім кантрастам. У Докшыцкім раёне сярэдні заробак $449, у Глыбоцкім - $428, у Пастаўскім - $417

У той самы час у Мёрскім раёне зарабляюць$369, Шаркоўшчынскім - $355, Браслаўскім - $340. Шаркоўшчыскі і Браслаўскі раёны займаюць апошнія - 117-е і 118-е - месцы ў агульнарэспубліканскім рэйтынгу.

У красавіку 2012 года у Шаркоўшчынскім заробак быў $243, у Браслаўскім - $253. Тады Браслаўскі раён быў 102-м у агульнарэспубліканскім рэйтынгу, Шаркоўшчынскі - 115-м.

Разрыў у памеры заробку паміж "багацейшымі" Глыбоцкім, Докшыцкім і Пастаўскім - і "бяднейшымі" Браслаўскім, Мёрскім і Шаркоўшчынскім раёнамі ў 2012 годзе павялічыўся. Сярэдні заробак у Шаркоўшчынскім раёне у снежні 2012 года на 21% ніжэй, чым у Глыбоцкім (у красавіку быў ніжэй на 18%). Браслаўскія заробкі ніжэй за глыбоцкія на 26% (у красавіку быў ніжэй на 14%).

Чаму Браслаў, Мёры і Шаркоўшчына бедныя?

Браслаў, Мёры і Шаркоўшчына маюць у спадчыну ад СССР адсталую прамысловасць і бедныя будаўнічыя, жыллёва-камунальныя і аграсэрвісныя арганізацыі. Туды дзяржава не ўкладвае вялікіх інвестыцый. Там кепска развіты бізнэс. Адтуль найдалей дабірацца да Мінска і Віцебска.

Гэтым яны адрозніваюцца ад Глыбокага і Паставаў, дзе працуюць вялікія прадпрыемствы, прадукцыя якіх рэалізуецца ва ўсёй Беларусі і ідзе на экспарт. У адрозенне ад Докшыцкага раёна, дзе за апошнія год пяць рэалізаваныя тры вялікія інвестыцыйныя праекты (торфазавод у Крулеўшчыне, "Маналіт" і лясгас у Бягомлі), тут не чутно пра развіццё прамысловасці.

Зусім катастрафічна выглядае горад Дзісна (Мёрскі раён), дзе зачынена большасць прадпрыемстваў і пра гэта піша нават прэзідэнцкая газета "Советская Белоруссія".

Прыватных прадпрымальнікаў у Браслаўскім, Мёрскім і Шаркоўшчынскім раёнах, разам узятых, столькі ж, колькі ў адным Глыбоцкім ці Пастаўскім. Гэта калі не лічыць шматлікіх прыватных фірмаў і лакальных гандлёвых сетак. Вядома, гандаль і сфера паслуг - галоўны занятак глыбоцкіх бізнэсоўцаў - лепш развіваюцца там, дзе людзі маюць болей грошай.

Што праўда, многія браслаўцы - сотні чалавек - маюць даходы з турызму, не паказаныя ў статыстыцы сярэдняга заробку. У Браслаўскім раёне больш за сотню зарэгістраваных агратурыстычных сядзібаў, дзе кошт адпачынку летам складае $15-20 з чалавека за суткі. Многія зарабляюць на рамонце тых аграсядзібаў ды дачаў, якія набываюць вакол Браслаўскіх азёраў жыхары вялікіх гарадоў.

Чаму нам не даюць 500 даляраў

Большасць жыхароў рэгіёна не атрымлівае на рукі тых грошай, якія адлюстраваныя ў статыстыцы. Бо яна паказвае так званы “налічаны заробак”. Частка яго аўтаматычна адлічваецца на падаткі і плацяжы ў пенсійны фонд.

Нізкія заробкі - галоўная прычына таго, што людзі ўцякаюць з правінцыі ў вялікія гарады. Насельніцтва Шаркоўшчынскага раёна, паводле афіцыйных звестак, штогод скарачаецца на 3%. Сотні людзей перыядычна выязджаюць на нелегальныя заробкі ў Расію, дзе, калі пашчасціць, за месяц можна зарабіць $1.000-1.500, калі не пашчасціць - вярнуцца з пустымі кішэнямі або нават у труне.

Багацейшыя за Малдову і бяднейшыя за Балгарыю

Журналісты "Нашай Нівы" падлічылі, што Беларусь з сярэднім заробкам 383 еўра ў студзені 2013 ўваходзіць у пяцёрку самых бедных краін Еўропы. Беларусь займае сярод еўрапейскіх краін трэцяе месца з канца — меншы заробак у Малдове (241 еўра) і ва Украіне (304 еўра).

Дзесьці знізу боўтаецца яшчэ і няшчасная Албанія. Аднак афіцыйныя лічбы заробкаў у гэтай краіне папярэдні раз называліся ў… 2010 годзе, таму браць іх у разлік было б няслушна. Прыблізна на адным узроўні з нашай краінай знаходзіцца Балгарыя. У гэтай самай беднай краіне Еўрасаюза ў снежні зараблялі 415 еўра. У студзені лічба крыху зменшыцца і можа зраўняцца з беларускай. (Гл. інфаграфіку заробкаў у Еўропе).

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Глубокого

В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын

Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.

В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице

Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.

В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака

Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.

Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки

Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого

Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области

Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании

25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»

Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31

В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб

Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.

Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель

Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.