Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Амерыканскі досвед Вішнёвага фестывалю можа быць прыдатны і ў Глыбокім

Амерыканскі досвед Вішнёвага фестывалю можа быць прыдатны і ў Глыбокім

Вітаем у Траверс Сіці, шмат Мічыган. Гэты гарадок чымсьці нагадвае Глыбокае, знаходзіцца ён у атачэнні вялікіх азёраў, мае насельніцтва крыху большае за 14 тыс. жыхароў і, як у Глыбокім неўзабаве, тут адбываецца штогадовы вішнёвы фестываль.

Надвор’е ў Траверс Сіці калі і цяплей за глыбоцкае, то трошкі. Напрыклад, сёння (8 студзеня) 4 цяпла, заўтра абяцаюць невялікі сняжок.

Амерыканскі досвед Вішнёвага фестывалю можа быць прыдатны і ў Глыбокім

Як і ў Глыбокім, гэты невялікі амерыканскі горад мае нямала праблем. Дэмаграфічная сітуацыя тут кепская. Цягам доўгага часу насельніцтва ў Траверс Сіці змяншалася. Хоць у горадзе ёсць некалькі навучальных установаў, моладзь як правіла выязджае ў гарады, дзе ёсць больш вядомыя ўніверсітэты, знаходзіць працу і не вяртаецца.

Але апошнім часам справы ў гэтым горадзе пачалі ісці да лепшага, пачалі стварацца новыя працоўныя месцы, шмат у чым дзякуючы таму, што ў горадзе зрабілі стаўку на развіццё турызма.

Амерыканскі досвед Вішнёвага фестывалю можа быць прыдатны і ў Глыбокім

Траверс-Сіці, як і Глыбокае, мае пахваліцца ўраджаем вішняў. Гэты рэгіён наогул буйнейшы ў Штатах вытворца тартавых вішняў. Не дзіва, што менавіта тут заснавалі вішнёвы фэст. І свята гэта вельмі багатую гісторыю.

Амерыканскі досвед Вішнёвага фестывалю можа быць прыдатны і ў Глыбокім

Першы фэст у Траверс Сіці быў арганізаваны ажно ў 1925 годзе. Тады ён насіў назву Фэст Блаславення Квітнення і праходзіў у траўні, каб прыцягнуць турыстаў у паўночны Мічыган, каб яны маглі паглядзець на раскітаючыя ў гэты час году вішнёвыя дрэвы. Потым фэст перанеслі на ліпень месяц, калі вішні ўжо спелыя.

Цяпер фэст адбываецца ў перыяд з 29 чэрвеня па 6 ліпеня. Гэта час, калі малы гарадок у Паўночнай Амерыцы становіцца сапраўднай мекай для турыстаў. Штогод на свята прыязджаюць каля поўмільёна турыстаў.

Чым заняцца араве турыстаў у маленькім горадзе? Арганізатары свята, прыватныя бізнесы, якія кроўна зацікаўленыя ў гэтым свяце, прапануюць вялікую колькасць забаваў, як для малых, так і для дарослых.

Папулярныя разнастайныя спаборніцтвы, так ці інакш датычныя вішняў. Напрыклад, спаборніцтва “Хто далей плюне вішнёвую костачку”, а таксама спаборніцтвы па паяданню вішнёвых пірагоў.

Дарэчы, у 1987 годзе ўдзельнікі фэста патрапілі ў Кнігу рэкордаў Гінеса за тое, што прыгатавалі найвялікшы ў свеце вішнёвы пірог. Пірог меў 5.33 метраў у дыяметры. Рэкорд пратрываў да 1990 года, калі яшчэ большы пірог прыгатавалі ў Канадзе. Хто ведае, можа быць, Глыбокае магло б паставіць новы рэкорд?

Акрамя ўсяго гэтага, гасцей Траверс Сіці падчас фэста чакае дзіцячы каралеўскі парад, паветранае шоў, падчас якога свае навыкі паказваюць пілоты амерыканскай арміі.

Амерыканскі досвед Вішнёвага фестывалю можа быць прыдатны і ў Глыбокім

Горад на перыяд свята сапраўды ажывае, але эфект ад фестывалю куды большы. Падчас свята прадаецца шмат мясцовай прадукцыі, якая вырошчваецца і рыхтуецца да фэста цягам года. Паляпшаецца інфраструктура Траверс Сіці. У горадзе дзейнічае аэрапорт, развіваецца гатэльны бізнес, ажывае вясковы турызм у наваколлі.

Вопыт Траверс Сіці можа быць карысным арганізатарам вішнёвага фестывалю і ў Глыбокім.

Афіцыйны сайт Вішнёвага фестывалю - http://www.cherryfestival.org.

Афіцыйны сайт горада Траверс Сіці - http://www.ci.traverse-city.mi.us.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Глубокого

В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын

Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.

В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице

Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.

В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака

Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.

Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки

Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого

Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области

Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании

25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»

Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31

В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб

Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.

Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель

Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.