Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Глыбокім пройдзе вішнёвы фэст, а горад стане вішнёвай сталіцай Беларусі

У Глыбокім пройдзе вішнёвы фэст, а горад стане вішнёвай сталіцай Беларусі

Глыбокае рыхтуецца абвясціць сябе вішнёвай сталіцай Беларусі. Але для пачатку правядзе вішнёвы фэст, падрыхтоўка да якога ўжо пачалася, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле фізічнай культуры, спорту і турызму Глыбоцкага райвыканкама.

На Віцебшчыне ўсе добра ведаюць, што цяжка адшукаць вішні, смачней глыбоцкіх. Некалі вішнёвыя сады ў Глыбоцкім раёне заклаў мясцовы аграном Баляслаў Лапыр, які прывозіў высадкі з Польшчы. Менавіта з яго садоў сакавітая, салодкая і зімаўстойлівая вішня ўвайшла спачатку ў тутэйшыя сялянскія сядзібы, а потым пашырылася па ўсім краі. Дагэтуль вішнёвая слава Глыбокага перадаецца з вуха на вуха, і ў дні збору ўраджаю прыцягвае ў мястэчка нямала запаслівых гаспадароў.

Мясцовыя арганізатары турыстычнага адпачынку вырашылі выкарыстоўваць вішню ў сваіх мэтах і правесці ў сярэдзіне будучага лета вішнёвы фэст. Балазе ў горадзе, дзякуючы прайшоўшаму тут у верасні Дню беларускай пісьменнасці, створана добрая турыстычная інфраструктура. Праграма фэсту ўжо вярстаецца. У яе ўвойдуць кулінарнае шоу, забаўляльныя праграмы з вішнёвым падтэкстам, але галоўнай падзеяй стане вішнёвы кірмаш. Увесну глыбачане збіраюцца закласці вішнёвы сад з дрэвамі з розных куткоў свету.

Праект глыбачан "Вішнёвы фэст" заняў другое месца ў нядаўна прайшоўшым рэспубліканскім конкурсе творчых прац па прасоўванні гарадоў і рэгіёнаў Беларусі ў рамках III Міжнароднага форума "Імідж Рэспублікі Беларусь: час дзейнічаць". Па меркаванні экспертаў, гэты праект дазволіць прыцягнуць увагу да рэгіёна, павялічыць паток турыстаў, а галоўнае - стварыць новы турыстычны брэнд. У якасці ўзнагароды распрацоўкай глыбоцкага вішнёвага брэнда зоймецца прызёр Міжнароднага фэсту рэкламы "Канскія львы" рэкламнае агенцтва "Крынь".

Варта адзначыць, што вішню любяць усюды, таму і вішнёвыя фэсты праводзяць у многіх краінах: У ЗША такіх фэсту два - у Вашынгтоне і Трэвер-сіці, у Харватыі вішнёвай сталіцай лічыцца Лаўран, у Літве - мястэчка Жагарэ, а ў Расіі - Уладзімір.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Глубокого

В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын

Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.

В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице

Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.

В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака

Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.

Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки

Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого

Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области

Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании

25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»

Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31

В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб

Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.

Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель

Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.