Мікола Дземідзенка пра выбары: "Адзінае, чаго не могуць запраграмаваць улады — гэта выхад з гульні"
Яшчэ да таго, як стала вядома дата шоў пад назвай “выбары ў палатку”, харызматычная вядоўца дадзенага мерапрыемства ўпэўнена адзначыла, што ўдзельнічаць будуць усе, а тыя, хто кажуць, што не будуць, таксама па выніку будуць, бо ім кушаць ня будзе чаго, калі адмовяцца.
І хоць кушаюць нязгодныя не з адной рукі з старшынёй ЦВК, аднак доўгая сумесная праца, відаць, яе шмат чаму вучыць, і яна безпамылкова прадбачыла будучыню. Другі бок будучыню прадбачыць таксама, але вайна вайной, а абед па распарадку.
Ну дык і вось, для ўсіх ужо відавочным прагрэсам стане, калі пасьля “выбараў” у турме не апынуцца 90% кандыдатаў, а на такі прагрэс гэтая ўлада ісьці яшчэ здольная, толькі на якую халеру нам такі прагрэс, калі па назіраньнях, пасьля яшчэ горш? Пра якія выбары можна казаць у краіне, дзе любога (падкрэсьліваю — ЛЮБОГА) чалавека могуць забраць з дома, ці наўпрост на вуліцы й без якой бы то ні было падставы адправіць за краты, хай сабе і не на 15 год, дык на 15 сутак. Узровень шызафрэніі ў краіне падыходзіць да крытычнага, у сілавікоў маюцца такія паўнамоцтвы, што ня сёньня-заўтра пачнецца паўтор 37 года, калі сусед зможа за дробную крыўду настрачыць ананімку на суседа, і адправіць таго падумаць над сваімі паводзінамі на сутках. Далей весялей, каля 10 мільёнаў закладнікаў, захацелася на футбол, ага пасажу-ка журналіста, працуе. Дзякуй Богу, што ня маем ангельскай меншасьці, а то села б тая меншасьць усім складам за квіткі на Алімпіяду.
Усе гэта бачаць, усе з гэтым згодны, але на выбары йдуць з адным аргументам – мы маўляў ідзем да народа, каб зь ім паразмаўляць… Толькі вынікі гэтых размоваў ніхто ніколі ня бачыў. Калі апазіцыя ня мае палітычных перамог дзесяцігодзьдзямі, то яна перастае быць апазіцыяй, мы ператвараемся у дысідэнтскі рух, які проста патрабуе… І ад таго, што нехта пагрузіўшыся ў працэс пачынае лічыць сябе суб’ектам палітычнага жыцьця, сто разоў перад гэтым пракрычаўшы што жыцьця-та гэтага й не існуе, ня можа выклікаць сімпатыяў у нармальных людзей. У Беларусі дастаткова адэкватных людзей, якія прагнуць жыць у нармальнай краіне з адэкватнай уладай, яны ўжо даўно не чакаюць ад апазіцыі цудаў, але тое, што магло б прымусіць іх падтрымоўваць нас актыўней — гэта бачаньне прагрэсу, хаця б не вялікія, але перамогі. Відавочна, што ў сёньняшніх умовах, адзіная, і хаця б раз у жыцьці прынцыповая пазіцыя і стала б той перамогай.
Удзел у парламенцкіх выбарах ня скончыцца нават самай дробнай перамогай, бо такі сыход не запраграмаваны стваральнікамі гульні. Адзінае, чаго не могуць запраграмаваць улады — гэта выхад з гульні, такую магчымасьць мы ўсе пакуль маем.
Намесьнік старшыні Маладога Фронту Мікола Дземідзенка
8 жніўня 2012 года
* * *
Мікола Дземідзенка нарадзіўся 8 сакавіка 1989 года, да 2007 года жыў разам з бацькамі ў Мёрах. Адлічаны за палітычную дзейнасць з гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага універсітэта. Намеснік старшыні Маладога Фронту - моладзевай арганізацыі, якая найбольш прынцыпова і найбольш гучна выступае за нацыянальныя і дэмакратычныя каштоўнасці. Дзясяткі разоў затрымліваны міліцыяй, неаднаразова атрымліваў штрафы і арышты за ўдзел у масавых акцыях і па ілжывых абвінавачаннях у брыдкаслоўі.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Глубокого
В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын
Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.
В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице
Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.
В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака
Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.
Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки
Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого
Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области
Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании
25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»
Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31
В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб
Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.
Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель
Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Услуги Эвакуатора. Эвакуатор Глубокое
0 бел.руб.
07:24, 03.03.2022Теплица Сибирская 20х20 Стальная оцинков...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим хорошие Каркасные Дома и Бани. Гл...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Комплектовщик ( вахта)
1 600 бел.руб.
10:20, 08.10.2021О Глубоком
Глубокое
Подробнее Город, в котором мы пытаемся сегодня совершить путешествие во времени, во всем своем историческом развитии обладал многими шансами быть поселением приметным... Все как в жизни. Мечтаешь, строишь
Интересная Беларусь
Беларусь – угроза всей Европе
Подробнее Пока президент продолжает делать вид и уверять людей в том, что эпидемии не существует, Европа считает нас санитарной угрозой. Об этом говорит французская газета Liberation.


