Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Аброк і паншчына. Ценявая эканоміка Глыбоцкага раёна

Калі едзеш у накірунку Вільні і мінаеш памежны пераход “Лаварышкі”, міжволі ўзгадваеш словы прыхільнікаў Лукашэнкі: “У Беларусі ўсё чыста і палі засеяныя”. Тут, у Літве, прыдарожная паласа не абкошаная, а чацвёртая ці пятая частка зямлі навокал дарогі не абрабляецца.

Вось яна, еўрапейская дэмакратыя! Тут чыноўнікі не могуць замацаваць участкі дарогі за прадпрыемствамі (якія, вядома, знаходзяцца ў прыватных руках) і загадаць “абкасіць траву да лесу да такога-та чысла”. Тут мэр горада не можа распаўсюдзіць па школах загад – “заўтра пяцёх настаўнікаў з вёдрамі да ратушы, паедуць выбіраць бульбу”.

Бо тут шануюцца законы, і ўлады не могуць прымусіць грамадзянаў і юрыдычных асобаў рабіць тое, што паводле закона яны рабіць не абавязаныя. Бо тут пануе разуменне, што кожная праца павінна аплочвацца.

Беларускія ўлады законаў стараюцца не заўважаць, і працу таксама не шануюць. Добраўпарадкаванне і сельская гаспадарка – прадмет гонару прыхільнікаў Лукашэнкі – у значнай ступені падтрымліваюцца за кошт бясплатнай прымусовай працы, своеасаблівай такой паншчыны.

Існуюць два варыянты прымусовай працы – або працоўных забіраюць з асноўнай працы, і за іх шчыраванне на высечцы хмызнякоў або ўборцы бульбы плаціць прадпрыемства, дзе яны працуюць. Або працоўныя працуюць у свой выходны і за працу атрымліваюць дзірку ад бубліка.

А цяпер давайце падлічым, колькі тая бясплатная праца каштуе, напрыклад, у Глыбоцкім раёне.

Давайце будзем лічыць, што сярэдні заробак у Глыбоцкім раёне два мільёны беларускіх рублёў або 250 даляраў. І што кожны працоўны 22 дні ў месяц працуе.

Такім чынам, адзін дзень працы глыбачаніна абыходзіцца 11,4 даляраў.

Кожны год вясной і восенню кожны глыбачанін адпрацоўвае чатыры дні “суботнікаў” – два рэспубліканскіх і два раённых. Ніводная вясна не абыходзіцца без таго, каб не з’ездзіць на высечку хмызнякоў ці навядзенне парадку ў “замацаваных” вёсках – ну хоць бы два разы. Ніводная восень не абыходзіцца без уборкі бульбы, моркву, капусты ці ільну. Дапусцім, што таксама два дні.

Атрымалася ў нас восем дзён на год, якія кожны глыбачанін праводзіць на прымусовых працах. Нехта, канечне, болей, нехта меней – гэта ўжо як пашанцуе.

Афіцыйная статыстыка падае звесткі, што ў 2010 годзе ў Глыбоцкім раёне жыло 22,9 тысяч чалавек у працаздольным узросце. Не ўсе з іх працуюць афіцыйна, і не ўсе працуюць на падкантрольных дзяржаве прадпрыемствах. “На вока” адкінем ад гэтай лічбы пятую частку, атрымліваем 18,3 тысяч чалавек.

Цяпер множым: $11,4 x 8 x 18.300 = $1.668.960. Адзін мільён шэсцьсот шэсцьдзесят восем тысяч даляраў – такі, па самых сціплых падліках, кошт “добраахвотна-прымусовых” працаў выконваюць жыхары Глыбоцкага раёна кожны год.

Гэта яшчэ не ўся арыфметыка. Прадпрыемствы спальваюць бензін і салярку, каб даставіць працоўных на месцы прымусовых працаў. Заводы маюць навязаныя ім “падшэфныя” гаспадаркі, на якія сыходзяць вялікія грошы. Школьнікі і студэнты замест вучобы ўбіраюць за капейкі гародніну ў калгасах.

Акрамя “паншчыны”, ёсць яшчэ і “аброк”. Бізнэсоўцаў рэгулярна і настойліва “просяць” набыць сёе-тое ці пералічыць грошы на нейкія мэты. Супрацоўнікаў многіх арганізацый прымушаюць за свае грошы выпісваць дзяржаўныя газеты. Настаўнікі і работнікі культуры часта скідваюцца са сваіх заробкаў, каб выканаць даведзены “план платных паслуг”.

Можна толькі здагадвацца пра аб’ём усёй гэтай “ценявой эканомікі”, якая працуе на падтрымку бядотнай сельскай гаспадаркі і паказнога парадку. Два мільёны даляраў? Тры? Або болей?

Ва ўсялякім разе, прымусовыя працы займаюць вельмі значнае месца ў эканоміцы Глыбоцкага раёна. Улады не знайшлі б грошай, каб аплаціць такі аб’ём працаў, і давялося б адмовіцца і ад шырокамаштабнай высечкі хмызнякоў, і скараціць пасевы бульбы і гародніны. (Пытанне толькі – навошта такая гародніна, калі яна не акупляе выдаткаў на ўборку?)

Для параўнання: даходы бюджэта Глыбоцкага раёна ў 2010 годзе склалі, паводле афіцыйных звестак, $7,3 мільёнаў.

І гэтая практыка не ёсць глыбоцкім ноў-хаў. Настаўнікі ездзяць убіраць смецце ў Докшыцкім раёне. Супрацоўнікам культуры размяркоўваюць дзялкі буракоў у Шаркоўшчынскім. Тое самае ў Мёрскім, Пастаўскім, Браслаўскім раёнах. Па ўсёй краіне людзі працуюць бясплатна, каб выканаць "даведзеныя паказчыкі" і стварыць карцінку прыгажосці і стабільнасці. Абы было чыста і палі апрацаваныя.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Глубокого

В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын

Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.

В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице

Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.

В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака

Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.

Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки

Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого

Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области

Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании

25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»

Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31

В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб

Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.

Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель

Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.