Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Звярнуць увагу грамадства на людзей з абмежаванымі магчымасцямі пастараюцца 4 кастрычніка ў Глыбокім (ПРАГРАМА)

Звярнуць увагу грамадства на людзей з абмежаванымі магчымасцямі пастараюцца 4 кастрычніка ў Глыбокім (ПРАГРАМА)

Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта floriy.ru

Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” у Гарадскім доме культуры правядзе сустрэчу “Мы разам”, на якой будуць прысутнічаць людзі з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькі і апекуны, валанцёры.

Галоўныя мэты сустрэчы – інтэграваць людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадства, не саромецца іх, а таксама заахвоціць людзей да хрысціянскіх каштоўнасцей праз учынкі міласэрнасці.

Пра гэта парталу Край.бай расказала дырэктар парафіяльнага “Карытас” касцёла Святой Тройцы ў Глыбокім Іна Вайцяховіч.

У гэты дзень на мерапрыемстве збяруцца людзі з абмежаванымі магчымасцямі амаль з усёй Віцебскай вобласці. Дапамагаць інвалідам падчас спаткання будуць валанцёры. На сустрэчу таксама запрошаны дырэктар нацыянальнага “Карытас” у Мінску ксёндз Віктар Гайдукевіч і дырэктар “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Аніскевіч.


Праграма мерапрыемства:

10.30-10.45 – з’езд удзельнікаў, урачыстае прывітанне ўсіх прысутных (касцёл Святой Тройцы);

10.45-11.00 – шэсце ад касцёла Святой Тройцы да Гарадскога дома культуры ў суправаджэнні ДАІ;

11.00-13.00 – гульні, конкурсы, пачастункі, прадстаўленне лялечнага тэатра (Гарадскі дом культуры);

11.30-12.10 – круглы стол з удзелам бацькоў, апекуноў асоб з абмежаванымі магчымасцямі, святароў, прадстаўнікоў мясцовай улады, супрацоўнікаў ДКТ “Карытас”, Глыбоцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі" і іншых. Удзельнікі абмяркуюць, як не абмяжоўваць, не саромецца інвалідаў, як вывесці гэтых людзей у грамадства.

14.00-15.30 – канцэрт, у якім прымуць удзел артысты ГДК і інваліды, якія праспяваюць песні і прачытаюць вершы. Напрыканцы гледачоў чакае “Шоў мыльных бурбалак”.

Мерапрыемства адкрытае, таму паўдзельнічаць у шэсці, конкурах, гульнях, паглядзець канцэрт могуць усе ахвотныя, зазначыла Іна Вайцяховіч.

Даведка: «Карытас» (сaritas) азначае любоў, братэрскую дапамогу і апеку. У канцы 19-га стагоддзя словам «Карытас» нярэдка называлі дабрачынную дапамогу, якую Каталіцкі Касцёл аказваў бедным, самотным і бяздольным.

Узнікненне самой назвы арганізацыі “Карытас” адносіцца да 1897 года, калі нямецкі святар Вертман заснаваў у Фрайсбургу агульнанямецкае аб’яднанне “Карытас”, якому пазней былі падпарадкаваны парафіяльныя аддзяленні.

Пасля Другой сусветнай вайны нацыянальныя арганізацыі "Карытас" дзейнічалі ў многіх краінах, а ўжо ў 1950 годзе пры Ватыкане была створана арганізацыя "Caritas Internationalis", якая аб'яднала ўсе нацыянальныя падраздзяленні. Сёння ў склад Карытас Інтэрнацыяналіс (Caritas Internationalis) уваходзяць 154 нацыянальных "Карытас" са 198 краін свету. У апостальскай сталіцы існуе Папская Рада "Cor Unum" (Адзінае Сэрца), якая займаецца пытаннямі сацыяльнай дзейнасці Каталіцкай царквы. "Cor Unum" мае кансультатыўны статус у міжнародных арганізацыях, а таксама прадстаўлены ў ААН і ў Радзе Еўропы.

На тэрыторыі Беларусі касцёлы на працягу стагоддзяў вялі сваю дабрачынную дзейнасць галоўным чынам праз парафіі і манаскія ордэны, якія займаліся непасрэдна аказаннем дапамогі ўбогім, хворым, інвалідам і сіротам. Больш за 200 ордэнаў у большай ці меншай ступені аказвалі дапамогу ўсім тых, хто жыве ў нястачы. Многія ордэны ўтрымлівалі бальніцы, дзіцячыя прытулкі, дамы для бедных і састарэлых.
http://caritas.by/aboutus/history
.

Марына ЖАКАЎКА

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Глубокого

В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын

Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.

В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице

Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.

В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака

Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.

Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки

Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого

Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области

Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании

25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»

Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31

В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб

Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.

Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель

Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.