Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чэшскі турыст пра Браслаўшчыну: "У вас вельмі прыгожы край"

Чэшскі турыст пра Браслаўшчыну: "У вас вельмі прыгожы край"

Згадзіцеся, не так часта Браслаўшчыну наведваюць адпачываючыя з далёкага замежжа. Мне ж пашанцавала сустрэць турыста з Чэхіі па імені Юзэф. Малады мужчына выкладае ў адным з пражскіх універсітэтаў і ў рамках турыстычнага тура па Беларусі завітаў у наш край. Да таго ж ён няблага валодае рускай мовай ды і беларускую, як высветлілася, разумее. Я не мог не скарыстацца магчымасцю і не запытацца ў яго пра ўражанні ад вандроўкі.

- Юзэф, скажыце, калі ласка, якія ўражанні вы атрымалі ад знаёмства з нашай краінай? Чым вас сустрэла Беларусь?

- Адразу скажу, што ўражанні аказаліся куды лепшыя, чым я чакаў. У Чэхіі, на жаль, вобраз Беларусі будуецца на падставе не самых пазітыўных звесткак пра вашу краіну. Пра большасць бакоў жыцця беларусаў інфармацыі амаль няма. Калі я збіраўся ў падарожжа, высветлілася, што знайсці нешта пра турызм у вашай краіне не так і лёгка, нават у інтэрнэце. Адзінае, што больш-менш адпавядала маім патрэбам, – даведнік на англійскай мове, яго і набыў. Што датычыцца самой краіны, то тут я ўпершыню, і рэспубліка сустрэла мяне добрымі дарогамі, чысцінёй, павагай да прыроды. Па доўгу службы я многа вандрую па Еўропе і магу сказаць, што Беларусь досыць годна выглядае на фоне сваіх бліжэйшых суседзяў, мне яна больш нагадвае прыбалтыйскую краіну. Здзівіўся людзям. Прызнаюся, чакаў, што яны будуць замкнёныя. Аказалася ж наадварот – адкрытыя і таварысцкія.

- А што можаце сказаць канкрэтна пра Браслаўшчыну?

- Я выкладаю рэгіянальную геаграфію, таму заўсёды асабліва цікаўлюся прыродай месц, дзе бываю. У вас вельмі прыгожы край. Вашы азёры ледавіковага паходжання – у нас такіх няма. Быў на гары Маяк – цудоўныя краявіды. Аднак калі мне сказалі, што Браслаў – мястэчка з насельніцтвам каля 10 тысяч чалавек, здзівіўся. У Чэхіі такое ўбранства і інфраструктуру маюць населеныя пункты ў 3-4 тысячы, а горад, як ваш, выглядае больш прывабна. Побач мяжа, мяркую, яе наяўнасць для вас нязручна – Еўропа так блізка і так далёка адначасова. Вельмі спадабаліся мясцовыя жыхары: заўсёды адкажуць на пытанне, дапамогуць. Для сябе адзначыў вельмі высокі давер адзін да аднаго: чалавек ідзе ў магазін і не зачыняе хату – нідзе такога не сустракаў.

- А ці адзначылі вы якія-небудзь адмоўныя моманты падчас знаходжання ў нас?

- Узровень абслугоўвання вельмі далёкі ад таго, да якога прывыклі еўрапейцы, прычым амаль паўсюдна — ад крамы да рэстарана. Нязручныя грошы: няма манет, але ёсць тысячы і мільёны. У мяне ўпершыню ў жыцці сапраўды поўныя кішэні (смяецца). Да таго ж мяне ўразіла стаўленне беларусаў да сваёй мовы: яна амаль не выкарыстоўваецца. Па маіх назіраннях, па-беларуску кажуць толькі ў касцёлах і пішуць на дарожных указальніках.

- Юзэф, што бы вы пажадалі чытачам нашай газеты напрыканцы размовы?

- Хачу пажадаць, каб мяжа паміж вамі і Еўрапейскім саюзам не стала перашкодай для добрасуседскіх зносін. Браслаўшчына – у нейкім сэнсе “space of transmission” (прастора абмену), тэрыторыя дзе сутыкаюцца і ўзаемадзейнічаюць культуры, погляды і меркаванні. Важна выкарыстаць такое становішча на карысць многіх народаў і краін. Таксама хачу пажадаць, каб эканамічныя цяжкасці для вашага краю ды і краіны ў цэлым засталіся ў мінулым.

- Вялікі дзякуй за размову. Добрага вам адпачынку.

Гутарыў Вячаслаў Каладынскі.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Браслава

Житель Браслава поймал 15-килограммовую щуку. Она не влезала в лунку, пришлось повозиться

Хотите узнать больше? Чтобы поднять такую огромную рыбу из воды и завести ее в лунку без порыва снасти, мужчине пришлось сходить на берег за пешней.

В Браславском районе мужчина убил знакомого и закопал его тело в заброшенной постройке

Хотите узнать больше? Вечером 22 декабря в милицию обратилась женщина, которая рассказала об исчезновении 29-летнего сожителя. По ее словам, 17 декабря они с другом должны

После реконструкции орган в Радошковичах Молодечненского района станет четвертым по величине в стране

Хотите узнать больше? Уникальный орган конца XIX – начала XX века восстанавливают в костеле Пресвятой Троицы в Радошковичах. Он станет четвертым по величине среди других

В Браславе пьяный бесправник угнал машину со своей работы и угодил в два ДТП

Хотите узнать больше? Пьяный парень врезался в прицеп трактора и забор. Сам он не пострадал, а вот машина повреждена.

Санаторий или развлекательный объект хотят открыть в зданиях графской усадьбы в Браславском районе

Хотите узнать больше? Потенциальным инвесторам предлагается провести реконструкцию для размещения организации, которая будет специализироваться на одном из двух

В Браславе рыболовы изловили толстолобика весом 27 кг

Хотите узнать больше? Рыбаки Нацпарка «Браславские озера» во время промыслового лова на озере Бережье вытащили толстолобика весом 27 кг. Как...

Маладая мастачка з Браслава зрабіла мультфільм пра гісторыю роднага горада. Выйшла цікава

Хотите узнать больше? У сеціве з’явіўся невялікі беларускамоўны мультфільм «Легенда аб Браславе», які распавядае пра паходжанне назвы горада. Намалявала яго Аляксандра