Дзейнасць сіянісцкіх арганізацый у міжваенным Браславе
“Габрэйская энцыклапедыя”, якая выходзіла у пачатку ХХ стагоддзя, вызначала сіянізм як “арганізаваны габрэйскі рух, які мае за мэту эканамічнае і культурнае адраджэнне габрэйскай народнасці ў Палестыне”.
У 1920-я гады ў Браславе пачалі ўзнікаць палітычныя партыі, з’явіўся сіяністычны рух і арганізацыі: “Гехалуц”, “Агульныя сіяністы”, “Паалей Цыён”.
У сваіх праграмах і статутах сіяністычныя арганізацыі патрабавалі культурна-нацыянальную аўтаномію, падтрымлівалі стварэнне ачагу ў Палестыне і падрыхтоўку эміграцыі ў гэтую краіну, зацвярджалі значэнне іудаізма і іурыта як нацыянальнага веравызнання і мовы.
Магчыма, некаторыя аддзяленні гэтых партый і арганізацый з’явіліся ў Браславе яшчэ ў часы Расійскай імперыі. Першыя групы арганізацыі “Паалей Цыён”(працоўныя Сіона) пачалі ўзнікаць у Расіі на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў. Найбліжэйшым да Браслава ачагом паалей-цыяністаў быў Дынабург (Даўгаўпілс), дзе першая суполка з’явілася ўжо ў 1900 годзе.
Адвакат Сымон Гелішкоўскі, лідар арганізацыі "Бейтар" у Браславе.
Сацыялізм дэклараваўся як ідэалагічная аснова руху “Паалей-Цыён”. Паалей-цыяністы лічылі адной са сваіх галоўных мэтаў сварэнне груп самааховы супраць пагромаў. Антысеміцкія настроі, спробы грабяжу і пагромаў у Браславе мелі месца ў час Першай сусветнай вайны, але габрэі горада арганізавалі дзейсную ахову і супрацьстаялі рабаўнікам.
Ва ўспамінах Бокманда-Банта знаходзім такія радкі: “У апошнія месяцы вайны, скарыстаўшыся безуладдзем, група марадзёраў вырашыла напасць на габрэяў і ўчыніць пагром. Даведаўшыся пра гэта, сябра самааховы Шмуэль Мілюцін, верхам на кані, трымаючы ў адной руцэ наган, а ў другой шаблю, уварваўся ва двор гміны, дзе сабраліся пагромшчыкі і разагнаў іх. У гэтай акцыі загінуў малады хлопец Ерахміль-Мендэль Меірсон…”.
У Браславе дзейнічалі таксама правыя рэвізіянісцкія арганізацыі, як “Бейтар” і “Брыт а-Хаяль” (“Воінскі Саюз”), якія узначальвалі адвакат Сымон Гелішкоўскі і Зусман Любовіч. “Бейтар” ці інакш “Саюз Трумпельдора” узнік ў 1923 годзе, як ваенізаваная арганізацыя з мэтай падрыхтоўкі байцоў у Эрец-Ісраэле і абароны ад пагромшчыкаў.
Сустрэча сябраў сіяністычнай арганізацыі "Бейтар". Браслаў, 1936 год. У другім шэрагу злева - Рафаэль Якаў Муніц, настаўнік школы "Явнэ".
У 1926 годзе “Бейтар” увайшоў у сусветную арганізацыю сіяністаў-рэвізіяністаў, якой кіраваў Уладзімір Жабацінскі, які разам са сваімі паплечнікамі лічыў, што дамагчыся стварэння габрэйскай дзяржавы можна толькі пры дапамозе ўзброенай барацьбы. У 1936 годзе ў Браславе адбылася сустрэча актывістаў “Бейтара”.
Паводле фотаздымкаў, “бейтараўцы” насілі спецыяльную форму карычневага колеру, які сімвалізаваў зямлю Ізраіля. Сярод удзельнікаў сустрэчы быў таксама Рафаэль Якаў Муніц – настаўнік школы “Явнэ”. Верагодна, што менавіта ён і быў ідэйным лідэрам браслаўскага аддзялення “Бейтара”.
Сустрэча сябраў "Бейтара" і "Брыт а-Хаяль". Браслаў, 1930-я.
З “Бейтарам” быў цесна звязаны “Брыт а-Хаяль” у радах якога аб’ядналіся афіцэры-яўрэі розных краін, якія ўзялі на сябе вайсковую падрыхтоўку “бейтараўцаў”. У тым жа 1936 годзе ў Браславе прайшла сустрэча членаў арганізацый “Бейтар” і “Брыт а-Хаяль”.
Была ўтворана хахшара “Бейтара” – сістэма пунктаў, у якіх ахвотныя да эміграцыі навучаліся прафесіям, неабходным для жыцця ў Палестыне.
Хашхара (адукацыйны летнік) арганізацыі "Бейтар". Браслаў, 1930-я.
У Браславе таксама дзейнічала аддзяленне сіяністычнай маладзёвай арганізацыі “Гехалуц” альбо “Гехалуц (Хе-халуц) Хацаір” (“Малады піянер”) шмат сябраў якой 20-х з’ехалі ў Палестыну.
Гісторыя стварэння “Гехалуц” пачынаецца ад ІІ Мінскага з’езда сіяністаў Расіі (жнівень 1902 г.), дзе было прапанавана старыць авангардны атрад маладых сіяністаў, халастыя удзельнікі якога павінны былі прысвячаць сябе працы ў дыяспары і Палестыне.
Але ідэя была рэалізавана толькі ў 1918 годзе, калі было заснавана Рыжскае аддзяленне расійскага “Хе-халуца”. Мэтай падрыхтоўкі членаў “Гехалуца” было таксама жыццё ў Палестыне: вядзенне сельскай гаспадаркі, навучанне розным прафесіям для стварэння прадпрыемстваў, вайсковая падрыхтоўка для аховы сваіх пасяленняў ад арабаў. Халуцім (піянеры) стваралі вытворчыя і гаспадарчыя кааператывы, якія станавіліся арганізацыйнымі ячэйкамі сіаністычнага руху.
Сустрэча арганізацыі "Гехалуц Хацаір". Браслаў, 1938 год. На першым шэрагу ў цэнтры - грамадскі дзеяч Іцхак Цукерман, будучы лідэр паўстання ў Варшаўскім гета.
У 1938 годзе у мястэчку адбылася сустрэча членаў мясцовай арганізацыі “Гехалуц Хацаір” з сіяністычным дзеячам Іцхакам Цукерманам, які ў час нацысцкай акупацыі стаў кіраўніком паўстання ў Варшаўскім гета. Іцхак Цукерман нарадзіўся ў Вільні і у пачатку 1930-х гг. прайшоў асновы навучання сельскай гаспадарцы і рамесніцкай працы ў летніку пад Вільняй, аднак паводле рэкамедацый кіраўніцтва адклаў эміграцыю і заняўся актыўнай сіяністычнай дзейнасцю на радзіме.
Сіяністычныя суполкі існавалі і ў іншых мястэчках Браслаўшчыны. “Гехалуц Гамірзахі” дзейнічаў у Дубіна. У Опсе найбольш уплывовай з сіянісцкіх арганізацый быў “Бейтар”. Існавалі сіяністычныя суполкі і ў горадзе Друя.
Сябры "Бейтара" ў мястэчку Опса. 1930-я.
Прыхільнікі габрэйскай народнай школы называліся “фолкшыстамі”, паводле сваіх поглядаў былі блізкія да “Бунда”, які меў падтрымку сярод моладзі і ў колах працоўных. Актыўным дзеячам “фолкшыстаў” быў Лібер Цэпелевіч – яркая і каларытная асоба. Яго дом служыў месцам збора і дыскусій для значнай часткі мясцовай моладзі.
Лібер Цэпелевіч. Нягледзячы на адсутнасць індустрыяльных прадпрыемстваў і пралетарскай праслойкі, у горадзе ўзнікла і падпольная камуністычная група, але сур’ёзнаг
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Браслава
Житель Браслава поймал 15-килограммовую щуку. Она не влезала в лунку, пришлось повозиться
Хотите узнать больше? Чтобы поднять такую огромную рыбу из воды и завести ее в лунку без порыва снасти, мужчине пришлось сходить на берег за пешней.
В Браславском районе мужчина убил знакомого и закопал его тело в заброшенной постройке
Хотите узнать больше? Вечером 22 декабря в милицию обратилась женщина, которая рассказала об исчезновении 29-летнего сожителя. По ее словам, 17 декабря они с другом должны
После реконструкции орган в Радошковичах Молодечненского района станет четвертым по величине в стране
Хотите узнать больше? Уникальный орган конца XIX – начала XX века восстанавливают в костеле Пресвятой Троицы в Радошковичах. Он станет четвертым по величине среди других
В Браславском районе дальнобойщик съехал в кювет. А потом устроил ДТП с трактором и попытался угнать машину ГАИ
Хотите узнать больше? 26-летний мужчина задержан. Следователями дается правовая оценка его действиям.
В Браславе пьяный бесправник угнал машину со своей работы и угодил в два ДТП
Хотите узнать больше? Пьяный парень врезался в прицеп трактора и забор. Сам он не пострадал, а вот машина повреждена.
Санаторий или развлекательный объект хотят открыть в зданиях графской усадьбы в Браславском районе
Хотите узнать больше? Потенциальным инвесторам предлагается провести реконструкцию для размещения организации, которая будет специализироваться на одном из двух
В Браславе рыболовы изловили толстолобика весом 27 кг
Хотите узнать больше? Рыбаки Нацпарка «Браславские озера» во время промыслового лова на озере Бережье вытащили толстолобика весом 27 кг. Как...
Маладая мастачка з Браслава зрабіла мультфільм пра гісторыю роднага горада. Выйшла цікава
Хотите узнать больше? У сеціве з’явіўся невялікі беларускамоўны мультфільм «Легенда аб Браславе», які распавядае пра паходжанне назвы горада. Намалявала яго Аляксандра
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
12:23, 22.07.2022Грузчик упаковщик на производство
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Требуется водитель категории Е
3 500 бел.руб.
11:20, 28.02.2022Требуется водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
11:17, 28.02.2022Большой выбор оцинкованных стальных тепл...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022О Браславе
История Браслава
Подробнее В IX веке на месте Браслава существовало поселение кривичей. Впервые Браслав упоминается в хронике М. Стрыйковского под 1065 годом под названиями Брячислав, Брятислав, очевидно по имени полоцкого
Интересная Беларусь
Віленскі зямельны банк (1872–1914)
Подробнее У пачатку XX ст. на тэрыторыі Беларусі актыўна функцыянавала шматузроўневая крэдытная систэма, галоўным звяном якой з'яўляліся банкі –