Памылкі на шыльдах Магілёва: "камера заховывання" і "распродыж" (фота)

Шыльда з памылкай насупраць драмтэатра вісіць ужо некалькі год
Памылкі на шыльдах Магілёва: "камера заховывання" і "распродыж" (фота)
Gorad.by прагуляўся па горадзе ў кампаніі філолага і праверыў на граматнасць гарадскія шыльды.
Прафесійны філолаг і кіраўнік гуртка беларускай мовы Таццяна Красоўская ўжо некалькі год збірае памылкі на шыльдах па ўсёй Беларусі. Па яе словах, Магілёў далёка не самы граматны горад.
— Найчасцей памылкі сустракаюцца менавіта ў беларускамоўных надпісах, хоць такіх, па-шчырасці, і не шмат. Напэўна, справа ў тым, што перад усталяваннем шыльды неабавязкова кансультавацца са спецыялістамі. У выніку — кожны піша, як лічыць патрэбным.
Магілёўцы не разумеюць розніцу паміж "у" і "ў"
— Вось гэта самая распаўсюджаная памылка, — паказвае Таццяна на шыльду па вуліцы Ціміразеўскай. Вуліца падпісаная, як "Тіміразеуская". Нажаль, нашыя людзі часта не разумеюць розніцу паміж "у" і "ў", а гэта вельмі грубая памылка. А тым часам "ў" — адметнасць нашай мовы, гэтай літары нават помнік ў Полацку стаіць. Таксама замест "т" трэба пісаць "ц". Акрамя таго, тут замест "ц" напісана "т".
Ідзем далей да аўтавакзала.
— Гэта мая любімая, — смяецца Таццяна. — Трэба пастарацца, каб напісаць "камера заховывання" (правільна: захоўвання). Гэтай шыльдзе ўжо некалькі год, за гэты час так ніхто не выправіў.
— Большасць з нас размаўляе на трасянцы. І ў паўсядзённых стасунках гэта нармальна. Але шыльда — гэта іншае, тут павінна ўжывацца толькі літаратурная мова. Гэта, канешне, класна - шыльды па-беларуску з'яўляюцца ўсё часцей. Але варта папярэдне кансультавацца з філолагамі. Ну, хацяб для таго, каб потым самі людзі не кпілі.
Ідзем далей да драмтэатра. Тут кідаецца ў вочы шыльда "Вуліца Болдіна" (правільна: вуліца Болдзіна).
— Дарэчы, гэта таксама досыць распаўсюджаная памылка. У гэтым выпадку напэўна спрацаваў вядомы са школы стэрыятып "Як чую – так і пішу". Але, пры гэтым, ніхто не адмяняў элементарных правілаў граматыкі. А зазірнуць ў слоўнік - няцяжка.
— І гэта мы прайшліся толькі па цэнтры. А калі заняцца гэтай тэмай сур’ёзна, дык можна навуковую працу пісаць, — жартуе Таццяна. — Часам у Магілёве трапляюцца зусім смешныя памылкі. Напрыклад, год таму па ўсім горадзе вісела сацыяльная рэклама з надпісам "Я кахаю маму і тату" (па-беларуску кахаюць толькі хлопца ці дзяўчыну, а маму і тату любяць). Тады ўсе хадзілі і смяяліся, але памылку так і не выправілі. Ці назва аднаго з гарадскіх бульвараў. Я на ўласныя вочы сустракала ажно тры варыянты напісання: "Непакораных", "Няскораных" і "Непакаронных" (правільны варыянт: Непакораных). Вось і атрымоўваецца, што людзі так і не ведаюць, на якой вуліцы жывуць.
Людзі прызвычайваюцца да памылак
Па словах Таццяны, тое, што над правільнасцю шыльдаў гаспадары «не заганяюцца» — гэта толькі палова праблемы.
— Нашыя людзі прывыклі, што калі нешта напісана — гэта абавязкова правільна. Такім чынам яны прывыкаюць да непісьменнасці. І гэта пры тым, што і так дрэнна ведаюць беларускую мову. Не варта баяцца ўказваць гаспадарам устаноў на памылкі. Нядаўна я зрабіла заўвагу супрацоўнікам аднаго з магілёўскіх банкаў, яны памылку хутка выправілі, а мне нават падзячылі. Так што раю ўсім рабіць тое самае.
Па словах дзяўчыны, вялікая колькасць памылак зусім не ўпрыгожвае Магілёў. Тым больш, калі ўсё вельмі ганарацца статусам "Культурнай сталіцы СНД і Беларусі". Трэба адпавядаць...
[leech=http://govorim.cc/uploads/posts/2013-07/13728216392.jpeg]

[/leech]Замест "заховывання" трэба пісаць "захоўвання"
[leech=http://gorad.by/get_img?ImageId=21779]
[/leech]Правільны варыянт - "Ціміразеўская"
[leech=http://gorad.by/get_img?ImageId=21781]
[/leech]Верна пісаць "вуліца Болдзіна"
[leech=http://gorad.by/get_img?ImageId=21782]
[/leech]У слове "заўсёды" замест літары "ё" напісана "е"
[leech=http://govorim.cc/uploads/posts/2013-07/13728216446.jpeg]

[/leech]Вернае слова - "распродаж"
[leech=http://gorad.by/get_img?ImageId=21784]
[/leech]У слове "сумкі" літара "і" напісана па-руску
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Могилёва
Суд отказал уволенным работникам «Могилевхимволокна» в восстановлении на работе
Хотите узнать больше? Как считают сами уволенные, администрация решила избавиться от них по политическим причинам.
В Могилеве выбрали «Мистера». Смотрите, кто претендовал на титул - и кто его получил
Хотите узнать больше? 19 февраля в городском центре культуры выбрали «Мистера Могилев - 2021».
То мороз, то оттепель. Какой будет погода в Могилеве на новой рабочей неделе
Хотите узнать больше? Ближе к выходным установится уже плюсовая температура.
Появился список домов в Могилеве, которые планируют реконструировать в 2021-м. Вот он
Хотите узнать больше? В списке - 11 многоэтажек, три из которых - на главной улице в районе железнодорожного вокзала.
Коронавирус: в Могилеве такой же очаг, как в Витебске?
Хотите узнать больше? Фото: mogilevnews.by Заведующий отделением анестезиологии и реанимации Витебской городской больницы скорой медицинской помощи Владимир Мартов
В смотровой яме гаража в Могилеве засыпало мужчину
Хотите узнать больше? Его достали и передали скорой.
Цинизм дня. В Горках объявили день безвозмездного труда
Хотите узнать больше? Власти утверждают, что о возможности бесплатно поработать ходатайствовали сами работники. 29 февраля в Горках пройдет день безвозмездного труда. Как
Могилевская строительная компания недоплатила налогов на 240 тысяч рублей
Хотите узнать больше? Более 240 тыс. рублей налогов недоплатило в бюджет могилевское общество с ограниченной ответственностью, занимающееся производством и установкой
Инфо
Расписание- Карта Могилёва
- Карта-схема маршрутов движения общественного транспорта Могилёва.
- Карта Могилевской области и Могилевского района
Лучшие компании
Объявления
Велосипеды детские Штольц в Могилеве
350 бел.руб.
21:34, 26.08.2022строители разнорабочие вахта
1 500 бел.руб.
11:06, 22.07.2022сортировщик упаковщик вахта
1 400 бел.руб.
11:06, 22.07.2022грузчик разнорабочий вахта
1 500 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Картина маслом
1 200 000 бел.руб.
08:46, 19.05.2022О Могилёве
История лечебных учреждений Могилёва.
Подробнее Хотя Могилев никогда не был столичным, назвать его провинциальным (в худшем смысле этого слова) язык не поворачивается. Судите сами: во времена Великого княжества Литовского город по своему развитию
Интересная Беларусь
Чаму беларусаў пачалі называць бульбашамі і як звалі іх раней?
Подробнее Бульбашы — так завуць нас нашыя суседзі, так часцяком завем сябе мы самі. Але гэта далёка не першае імя, якім беларусаў ахрысцілі гісторыя і сельская гаспадарка. Вы ніколі не чулі іншых назваў

