Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Удзельнікі "Каменнай казкі" гатовы зрабіць новыя скульптурныя сімвалы Магілёва

Міжнародны пленэр па скульптуры з каменю "Каменная казка", які ў гэтыя дні праходзіць у Магілёве, перасягнуў свой экватар. Творы з граніту шасці скульптараў магілёўцы змогуць па годнасці ацаніць літаральна праз 2 тыдні. Пакуль жа творчы працэс у самім разгары.

Ераванец Саркіз Бабаян месца для свайго твора ўжо падабраў. Гэта сквер каля Акадэміі музыкі. Сваёй працы вышынёю пад два метры ён даў даволі рамантычную назву "Кахае - не кахае". У скульптуры абавязкова будзе прысутнічаць рамонак. Працаваць з беларускім гранітам складана, прызнаўся скульптар з Арменіі. Даволі цвёрды. Але, як гаворыцца, вада пад ляжачы камень не цячэ. Галоўнае - ўкласці сваю душу ў працу, каб яна потым радавала вока гараджан.

А вось Сяргей Карацуба прыехаў на пленэр "Каменная казка" з Бранска, пабраціма Магілёва. У нашым горадзе ён упершыню, але тут яму ўсё па нораве. Апроч архітэктуры абласнога цэнтра скульптару ў асаблівасці прыглянуліся беларускія жанчыны. Знаходзячыся пад вялікім уражаннем ад іх прыгажосці, у Сяргея Карацубы і нарадзілася ідэя каменнай скульптуры пад назваю "Беларуская мадона". У асяроддзі касмічных зорак маладая маці трымае на руках маленькага дзіцяці і далікатна яму нешта гаворыць, падзяліўся скульптар. Выставіць сваю беларускую мадону Сяргей Карацуба мяркуе ў скверы "40-годдзя Перамогі", у якім, як ён лічыць, заўсёды бывае шмат маці з дзецьмі.

Магіляўчанін Андрэй Вараб'ёў усё яшчэ ў разважаннях пра месца для свайго твора. Удзельнічае ён у пленэры "Каменная казка" ужо ў трэці раз. Дзве папярэднія яго працы размешчаныя побач з кінатэатрам "Радзіма" і універмагам "Кастрычніцкі". Дарэчы, помнік агурку ў Шклове, гімнастка каля Палаца гімнастыкі ў Магілёве, студэнт са студэнткай у Горках, а яшчэ - каменная скульптура "Ружа вятроў" на вакзале ў Люксембургу - гэта таксама скульптурныя работы Андрэя Вараб'ёва. Цяперашні свой твор з граніту, які ён назваў "Камень пацалункаў", магілёўскі скульптар прысвячае ўсім закаханым парам. І абяцае, што пацалункі на гэтым камяні будуць асабліва салодкімі. Пленэр - гэта заўсёды адзіны арганізм, лічыць Андрэй Вараб'ёў. "Нягледзячы на тое, што ўсе мы з розных рэгіёнаў, але думаем на адной творчай хвалі, з самай першай хвіліны знаёмства", - падкрэсліў ён.

Працуюць скульптары над гранітнымі грудамі з самай раніцы і да вечара, без выхадных. А як жа, трэба паспець завяршыць свае тварэнні да тэрміна. Літаральна праз два тыдні, а гэта 3 жніўня, перад нашымі вачыма паўстануць велічныя скульптуры з каменя, якія затым упрыгожаць вуліцы і скверы Магілёва. Чакаць засталося крыху.

Па матэрыяле «Радыё Магілёў»

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Могилёва

Суд отказал уволенным работникам «Могилевхимволокна» в восстановлении на работе

Хотите узнать больше? Как считают сами уволенные, администрация решила избавиться от них по политическим причинам.

В Могилеве выбрали «Мистера». Смотрите, кто претендовал на титул - и кто его получил

Хотите узнать больше? 19 февраля в городском центре культуры выбрали «Мистера Могилев - 2021».

Появился список домов в Могилеве, которые планируют реконструировать в 2021-м. Вот он

Хотите узнать больше? В списке - 11 многоэтажек, три из которых - на главной улице в районе железнодорожного вокзала.

Коронавирус: в Могилеве такой же очаг, как в Витебске?

Хотите узнать больше? Фото: mogilevnews.by Заведующий отделением анестезиологии и реанимации Витебской городской больницы скорой медицинской помощи Владимир Мартов

Цинизм дня. В Горках объявили день безвозмездного труда

Хотите узнать больше? Власти утверждают, что о возможности бесплатно поработать ходатайствовали сами работники. 29 февраля в Горках пройдет день безвозмездного труда. Как

Могилевская строительная компания недоплатила налогов на 240 тысяч рублей

Хотите узнать больше? Более 240 тыс. рублей налогов недоплатило в бюджет могилевское общество с ограниченной ответственностью, занимающееся производством и установкой