Магілёўскі скульптар жадае падарыць гораду помнік закаханым<i class="ico photo"></i>

Магілёўскі скульптар жадае падарыць гораду помнік закаханым
Скульптар Андрэй Вараб'ёў прапануе ўсталяваць ў Магілёве помнік закаханым, зрабіўшы яго ў якасці падарунка жыхарам «Культурнай сталіцы СНД- 2013».
Зараз паменшаная копія бронзавай скульптуры знаходзіцца ў майстэрні , а мастак тым часам вядзе перамовы з гарадскімі чыноўнікамі і шукае грошы на ўвасабленне сваёй ідэі.
Gorad.by паразмаўляў з вядомым скульптарам Андрэем Вараб'ёвым пра тое, якое месца «Закаханыя» могуць заняць у Магілёве, а таксама пра тое, якое месца гарадское мастацтва мусіць займаць ў жыцці «Культурнай сталіцы».
Скульптура стане сімвалам шчаслівага кахання
- Гэтая скульптура здольная ператварыць пэўны куток Магілёва ў кропку-прыцягненне моладзі. Прынамсі, я вельмі на гэта спадзяюся, - кажа Андрэй Вараб'ёў.
- Любое мастацтва, і скульптура ў прыватнасці - гэта заўсёды магія, пэўная энергетыка. Да таго ж, сам матэрыял магічны, людзі чамусьці цягнуцца да бронзы, яна выглядае цёплай, да яе хочацца дакрануцца. Вось і месца для яе павінна быць адпаведнае, камернае, ціхае. Уласна мне бачыцца такім месцам гістарычны цэнтр горада, напрыклад, пляцоўка паміж філармоніяй і музеям этнаграфіі, альбо тэатральны сквер. У Магілёве вельмі шмат месцаў, нажаль, ці на шчасце, ставіць можна ўсюды і горад ад гэтага не перанасыціцца, прынамсі, ў бліжэйшыя 100 год.
Любоў да горада складаецца з непаўторных дробязяў

Скульптуры Андрэя Вараб'ёва можна ўбачыць у многіх гарадах Беларусі, ў Магілёве яны ўпрыгожваюць пляцоўку каля Палаца гімнастыкі і тэрыторыю МДУ. Скульптар упэўнены, што «горад павінны фарміраваць людзі, якія тут жывуць»
- Калі ўявіць любы горад з вышыні птушынага палёту, мы ўбачым аднолькавыя дамы ды вуліцы. Чым ніжэй спускаешся - тым больш адкрываюцца дробязі. А скульптура - акурат з такіх дробязяў, якія насычаюць горад каларытам, ствараюць яго адметны дух, адзначае Андрэй Вараб'ёў.
- Нашым чыноўнікам часта падабаецца тое, што ўжо стаіць у іншых гарадах. Але кожны горад мусіць быць адметным, як жывы арганізм жыць сваім жыццём. І калі запрашаюць працаваць, напрыклад, мастака з Мінску, трэба разумець, што ён не зможа перадаць у сваёй працы любоў да Магілёва. Насамрэч, горад павінны фарміраваць людзі, якія тут жывуць.
Грошаў пакуль няма
- На ўсталяванне скульптуры патрэбна каля 200 мільёнаў. Я прапанаваў скульптуру на нядаўнім «кірмашы» культурніцкіх праектаў. Зараз ідуць перамовы з гарадскімі ўладамі, пакуль, адзіны адказ - грошаў няма. Буду спрабаваць выходзіць на абласное начальства. Я выдатна разумею, што цяпер, магчыма, адзіны рэальны шанец усталяваць «Закаханых».
Горад аб'яўлены «Культурнай сталіцай», а скульптура можа стаць не толькі сімвалам кахання і маладосці магілёўцаў, але і адзначыць гэтую падзею. Зразумела, сам статус вельмі ўмоўны, але дзякуючы яму мы можам зрабіць Магілёў, яго жыхароў і саміх сябе, трошкі больш культурнымі. І тут нашым чыноўнікам, на мой погляд, бракуе простай смеласці. Бо рашэнні прымаюцца ў многіх інстанцыях, а ў любой вялікай кампаніі заўсёды знойдзецца чалавек, які скажа: «да вы што, народ гэтага не зразумее!». І тут важна адстаяць сваё меркаванне. Без гэтага зменаў не будзе. Галоўнае - жаданне, магчымасці знойдуцца, - дадаў Андрэй Вараб'ёў.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Могилёва
Суд отказал уволенным работникам «Могилевхимволокна» в восстановлении на работе
Хотите узнать больше? Как считают сами уволенные, администрация решила избавиться от них по политическим причинам.
В Могилеве выбрали «Мистера». Смотрите, кто претендовал на титул - и кто его получил
Хотите узнать больше? 19 февраля в городском центре культуры выбрали «Мистера Могилев - 2021».
То мороз, то оттепель. Какой будет погода в Могилеве на новой рабочей неделе
Хотите узнать больше? Ближе к выходным установится уже плюсовая температура.
Появился список домов в Могилеве, которые планируют реконструировать в 2021-м. Вот он
Хотите узнать больше? В списке - 11 многоэтажек, три из которых - на главной улице в районе железнодорожного вокзала.
Коронавирус: в Могилеве такой же очаг, как в Витебске?
Хотите узнать больше? Фото: mogilevnews.by Заведующий отделением анестезиологии и реанимации Витебской городской больницы скорой медицинской помощи Владимир Мартов
В смотровой яме гаража в Могилеве засыпало мужчину
Хотите узнать больше? Его достали и передали скорой.
Цинизм дня. В Горках объявили день безвозмездного труда
Хотите узнать больше? Власти утверждают, что о возможности бесплатно поработать ходатайствовали сами работники. 29 февраля в Горках пройдет день безвозмездного труда. Как
Могилевская строительная компания недоплатила налогов на 240 тысяч рублей
Хотите узнать больше? Более 240 тыс. рублей налогов недоплатило в бюджет могилевское общество с ограниченной ответственностью, занимающееся производством и установкой
Инфо
Расписание- Карта Могилёва
- Карта-схема маршрутов движения общественного транспорта Могилёва.
- Карта Могилевской области и Могилевского района
Лучшие компании
Объявления
Велосипеды детские Штольц в Могилеве
350 бел.руб.
21:34, 26.08.2022строители разнорабочие вахта
1 500 бел.руб.
11:06, 22.07.2022сортировщик упаковщик вахта
1 400 бел.руб.
11:06, 22.07.2022грузчик разнорабочий вахта
1 500 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Картина маслом
1 200 000 бел.руб.
08:46, 19.05.2022О Могилёве
Кто организует свадьбы в Могилёве
Подробнее Как-то понесла меня нелегкая назначить встречу на Советской площади в выходной день. И пока я ждал, то успел пересмотреть целую вереницу счастливых невест и женихов...
Интересная Беларусь
Выпускных экзаменов не будет?
Подробнее В министерстве образования сообщили 28 мая, что “в целях предупреждения распространения инфекции COVID-19” были внесены изменения в правила аттестации школьников.

