Магілёў і Баку: наладжана супрацоўніцтва ў галіне традыцыйнай культуры
Штуршком да культурнага дыялогу паміж Магілёвам і Баку стаў Міжнародны форум “Традыцыйная культура як стратэгічны рэсурс устойлівага развіцця грамадства”, які летась упершыню праводзіўся Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам. Форум сабраў удзельнікаў з 6 краін, у тым ліку з Азербайджана. Традыцыйную культуру гэтай краіны прадстаўляў вучоны сакратар, галоўны спецыяліст па статыстыцы і сацыялагічным даследванням Навукова-метадычнага цэнтра па культуразнаўству Міністэрства культуры і турызму Азербайджанскай Рэспублікі, рэдактар навуковага, метадычнага і публіцыстычнага часопіса “Сучаснае культуразнаўства”, культуролаг-японазнаўца Абульфаз Бабазадэ.
Наступным крокам стаў візіт дырэктара Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР Алега Хмялькова ў азербайджанскую сталіцу ў якасці ўдзельніка ІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Культура ўстойлівага развіцця: глабальныя і рэгіянальныя аспекты”, што праходзіла ў снежні мінулага года. Было падпісана пагадненне аб культурным супрацоўніцтве паміж Магілёўскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці і культурна-асветнай работы і Навукова-метадычным цэнтрам па культуразнаўству Міністэрства культуры і турызму Азербайджанскай Рэспублікі.
І ўжо сёлета, на праваслаўнае Раство азербайджанскі навуковец Абульфаз Бабазадэ зноў наведаў наш гасцінны край. Ён пазнаёміўся з працай Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР і вопытам дзейнасці гэтай установы ў галіне захавання традыцыйнай спадчыны. У суправаджэнні начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Сінкаўца госць наведаў установы культуры і памятныя мясціны Магілёва і Бабруйска, пабываў на Калядным народным гулянні ў Пячэрскім лесапарку.
“Хачу адзначыць гасціннасць беларусаў і выказаць падзяку гэтаму цудоўнаму народу, – падзяліўся ўражаннямі Абульфаз Бабазадэ. – Я быў у многіх славянскіх краінах, але беларуская хлебасольнасць ні з чым не параўнаецца. Як даследчык, лічу, што на тэрыторыі Усходняй Еўропы беларуская культура – адна з найбагацейшых. Мой першы візіт у вашу краіну пачаўся менавіта з Магілёва, і я ўпэўнены, што ён з’яўляецца скарбніцай усёй беларускай культуры. Гонар магілёўцаў у тым, што насуперак таму, што цывілізацыя хутка распаўсюджваецца, яны змаглі захаваць сваю традыцыйную культуру, у чым я пераканаўся ў красавіку мінулага году падчас Міжнароднага форуму. Я думаю, што вельмі важна захоўваць усё тое, чым жылі нашы продкі, таму што нацыянальная самасвядомасць фарміруецца толькі дзякуючы гэтай памяці”.
Культура – гэта асаблівая мова, ключ да разумення паміж народамі, таму я разлічваю на працяг культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Азербайджанам, адзначыў госць. “Мы прадстаўнікі вельмі розных культур – славяна-хрысціянскай і мусульмана-цюркскай, але нас яднаюць агульныя каштоўнасці, якія даўно ўкараніліся ў грамадстве, - лічыць ён. - У нашых народаў шмат супольнага: як азербайджанская, так і беларуская культура вельмі багатыя і маюць патрэбу ў даследванні і знаходжанні агульных рыс. Прайшло больш за 20 год, як мы набылі незалежнасць, але застаецца патрэба ў культурным супрацоўніцтве. Прынамсі, мы будзем імкнуцца, каб беларуская культура была добра паказана ў Азербайджане, а азербайджанская - у сваіх традыцыях, звычаях, касцюмах, нацыянальнай кухні на беларускай зямлі”.
Па словах навукоўца, падчас візіту ў Магілёў разам з кіраўніцтвам абласнога метадычнага цэнтра і ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама мы змаглі канкрэтызаваць тыя ідэі і планы, якія будзем ажыццяўляць у рамках заключанага пагаднення аб культурным супрацоўніцтве. Зазначу, што яно будзе шматбаковым: мы таксама падпісалі адпаведны мемарандум з Украінай, Расіяй, Кыргыстанам і на плануем стварыць міжнародны цэнтр па культуразнаўству”.
Вялікія перспектывы ў культурным супрацоўніцтве паміж Баку і Магілёвам бачыць і дырэктар абласнога метадычнага цэнтра НТ і КАР Алег Хмялькоў. “Думаю, што ў нас шмат наперадзе, - лічыць ён. - Напрыклад, на Магілёўшчыне на сёлета запланавана шмат цікавых праектаў. Так, у новым амфітэатры ў Горках будзе ладзіцца свята фальклорнага напрамку з удзелам дзяржаў СНД, і мы абмеракавалі магчымасць удзелу ў ім творчых калектываў з Азербайджана. У маі ў Магілёве адбудзецца ІІ Міжнародны форум па традыцыйнай культуры – азербайджанскі бок таксама прыме ў ім удзел, нават далучыцца да арганізацыі форуму. Таксама мы запрасілі нашых сяброў да ўдзелу ў фестывалі сямейнай творчасці ў Глуску. Супрацоўніцтва будзе адбывацца ў накірунку не толькі традыцыйнага, але і па прафесійнага мастацтва, напрыклад, у рамках фестывалю “Залаты шлягер” у Магілёве і інш. Запланаваны шэраг абменных семінараў, у рамках якіх нашы спецыялісты прадэманструюць сваё майстэрства ў Азербайджане, а азербайджанскія – падзеляцца ведамі са сваімі беларускімі калегамі ў Магілёве”.
Вольга Семчанка, вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Могилёва
Суд отказал уволенным работникам «Могилевхимволокна» в восстановлении на работе
Хотите узнать больше? Как считают сами уволенные, администрация решила избавиться от них по политическим причинам.
В Могилеве выбрали «Мистера». Смотрите, кто претендовал на титул - и кто его получил
Хотите узнать больше? 19 февраля в городском центре культуры выбрали «Мистера Могилев - 2021».
То мороз, то оттепель. Какой будет погода в Могилеве на новой рабочей неделе
Хотите узнать больше? Ближе к выходным установится уже плюсовая температура.
Появился список домов в Могилеве, которые планируют реконструировать в 2021-м. Вот он
Хотите узнать больше? В списке - 11 многоэтажек, три из которых - на главной улице в районе железнодорожного вокзала.
Коронавирус: в Могилеве такой же очаг, как в Витебске?
Хотите узнать больше? Фото: mogilevnews.by Заведующий отделением анестезиологии и реанимации Витебской городской больницы скорой медицинской помощи Владимир Мартов
В смотровой яме гаража в Могилеве засыпало мужчину
Хотите узнать больше? Его достали и передали скорой.
Цинизм дня. В Горках объявили день безвозмездного труда
Хотите узнать больше? Власти утверждают, что о возможности бесплатно поработать ходатайствовали сами работники. 29 февраля в Горках пройдет день безвозмездного труда. Как
Могилевская строительная компания недоплатила налогов на 240 тысяч рублей
Хотите узнать больше? Более 240 тыс. рублей налогов недоплатило в бюджет могилевское общество с ограниченной ответственностью, занимающееся производством и установкой
Инфо
Расписание- Карта Могилёва
- Карта-схема маршрутов движения общественного транспорта Могилёва.
- Карта Могилевской области и Могилевского района
Лучшие компании
Объявления
Велосипеды детские Штольц в Могилеве
350 бел.руб.
21:34, 26.08.2022строители разнорабочие вахта
1 500 бел.руб.
11:06, 22.07.2022сортировщик упаковщик вахта
1 400 бел.руб.
11:06, 22.07.2022грузчик разнорабочий вахта
1 500 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Картина маслом
1 200 000 бел.руб.
08:46, 19.05.2022О Могилёве
Какие татуировки делают в Могилёве?
Подробнее Мысль сделать татуировку, наверное, хотя бы раз приходила в голову каждому. Кто-то в результате решается – и уже не может остановиться, пока полностью не забьёт тело ...

