Яблыкі на любы густ і кашалёк прапаноўваюць сёння магілёўскія рынкі
Такой разнастайнасці яблыкаў, як сёлетняй восенню — розных колераў, формаў і смаку, — даўно не было. Можна нават разгубіцца. Але і выбраць — прыдзірліва і па ўласным гусце. Гандаль даўно адышоў ад састарэлага савецкага стэрэатыпу "проста яблык, бярыце што ёсць" і цяпер прапануе канкрэтныя гатункі: бананавыя, сунічныя, грушавыя, "лоба", "антэй" і гэтак далей.
Са сваіх падсобных гаспадарак плады прадаюць вёдрамі і кучкамі, але сярэдні кошт — Br5 тыс. за кілаграм. Драбнейшыя можна набыць за Br3 тыс., самыя буйныя і прыгожыя — за Br8 тыс.
На цэнтральным рынку ў Магілёве ёсць ужо і імпартны тавар, з Малдовы, але каштуюць прывазныя яблыкі прыкладна Br10 тыс. Народ, праўда, відавочна больш цікавіцца айчыннай прадукцыяй, а прадаўцы на настойлівыя пытанні аб краіне паходжання яблыкаў нібыта крыўдзяцца: "У нас беларускія!".
Ад рыначнай разнастайнасці відавочна адстаюць крамы. Кошт беларускіх яблыкаў у гандлі ў цэнтры Магілёва — каля Br10 тыс. за кілаграм. Знайшліся і таннейшыя — каля Br8 тыс., але выгляд у іх быў не самы прэзентабельны. Асабліва ў параўнанні з галандскімі яблыкамі, якія ўражваюць сваімі памерамі і нагадваюць цацачныя. Кошт такой прыгажосці — Br20 тыс.
У фірменнай краме акцыянернага таварыства "Александрыйскае" Шклоўскага раёна прадаецца свая прадукцыя — добрыя яблыкі па Br8,5 тыс. за кілаграм. Яны, дарэчы, былі тут у свабодным продажы ўсю мінулую зіму: не самыя танныя, па словах спажыўцоў, але сапраўды якасны тавар. Ды і спецыялісты ў вырошчванні і захоўванні садавіны раяць людзям набываць сваё: усё натуральнае, мінімум хімікатаў.
Вялікі ўраджай яблыкаў — гэта добра. Але вельмі важна яго захаваць і выкарыстаць разумна.
«Агульны ўраджай па ўсіх катэгорыях гаспадарак у Магілёўскай вобласці сёлета склаў 90 тыс.т», — кажа намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Ігнаценка.
З гэтай агульнай колькасці больш за 14 тыс.т яблыкаў сабралі ў сельскагаспадарчых арганізацыях і фермерскіх гаспадарках. Тут размова ідзе пра новыя сады, сучасныя тэхналогіі вырошчвання і перспектыўныя гатункі.
«Ураджай з садоў, якія пасаджаны ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай, будзе з кожным годам павялічвацца, — гаворыць Дзмітрый Ігнаценка. — Сады паступова ўваходзяць у сілу і будуць даваць добрую прадукцыю. Сёлета мы атрымалі ўжо на тысячу тон больш, чым мелі летась. А да 2015 года павінны атрымліваць з прамысловых садоў 52 тыс.т прадукцыі».
Усе сабраныя яблыкі, падкрэсліваюць у камітэце па сельскай гаспадарцы, захоўваюцца ў спецыяльных сучасных сховішчах. Асеннія і зімовыя гатункі закладваюцца на халодны сезон і будуць трапляць да спажыўцоў у свой час.
Тысяча тон — гэта стабілізацыйны фонд, з якога вітамінную прадукцыю будуць атрымліваць у тым ліку сацыяльныя і дзіцячыя бюджэтныя ўстановы. Сёння з магілёўскага ўраджаю ў гандлёвыя сеткі паступаюць яблыкі на рэалізацыю: аптовая цана складае толькі Br3,5 тыс. за кілаграм. Ідзе актыўны гандаль яблыкамі і на восеньскіх кірмашах.
Часіны, калі савецкія ІТРаўцы і студэнты перабіралі яблычныя кучы і адкідвалі гніллё, сыходзяць у мінулае. Новыя сховішчы — гэта вялізныя халадзільныя камеры, дзе створаны асаблівы мікраклімат. У іх павінен захавацца ўвесь вырашчаны ўраджай без страт, каб атрымаць за яго добрыя грошы ў сезон вітаміннага дэфіцыту.
«Мы маем сучасныя сховішчы для захоўвання ўраджаю яблык, — запэўніў Дзмітрый Ігнаценка. — У Магілёўскай вобласці ў сельскагаспадарчых арганізацыях узведзены 11 сховішчаў, якія дазваляюць умясціць амаль 10 тыс.т прадукцыі. Плюс замежнае прадпрыемства "Арніка", якое паспяхова займаецца вытворчасцю яблыкаў і мае свае сховішчы на 11 тыс.т. Усё гэта дазваляе нам захаваць прадукцыю, якая прызначана на зімняе спажыванне, у поўным аб'ёме».
Аднак з павелічэннем ураджаю ад прамысловых садоў неабходна павялічыць і колькасць сховішчаў. Іх будуюць, робіцца рэканструкцыя старых.
«Мы сёлета робім рэканструкцыю сховішчаў на 3,8 тыс.т у 5 сельгаспрапрыемствах, — працягвае Дзмітрый Ігнаценка. — Гэта "Радзіма" і "Новая Друць" Бялыніцкага раёна, "Вучгас БСХА" Горацкага раёна, "Лапічы" Асіповіцкага раёна і "Рассвет" Кіраўскага раёна».
Усё гэта буйныя і вядомыя гаспадаркі, дзе збіраюцца развіваць яшчэ і пладаводства. «Праблем з захаваннем яблыкаў у нас не будзе», — запэўніваюць у камітэце па сельскай гаспадарцы.
Між тым, рэзервы ў гэтай справе ёсць. Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч на апошняй нарадзе Савета Міністраў крытыкаваў працу па нарыхтоўцы яблыкаў у краіне, звярнуўшы ўвагу на неабходнасць дадатковых захадаў па захоўванні ўсёй садавіны і гародніны, і ў прыватнасці, яблыкаў. Кіраўнік урада падкрэсліў, што трэба ў поўнай меры задзейнічаць усе сховішчы, актывізаваць іх будаўніцтва.
У насельніцтва Магілёўскай вобласці сёлета саспела ў садах, паводле падлікаў, больш за 70 тыс.т яблыкаў. Людзі забяспечвалі імі сваякоў у горадзе, перараблялі ўраджай на варэнне і ціснулі на сокі, прадавалі. "Толькі каб не было страт" — такі дэвіз беларускага селяніна.
Спажывецкая кааперацыя актыўна набывала ўраджай і сёлета дацягнула амаль што да рэкорднай адзнакі.
«Нарыхтавана 24,5 тыс.т яблыкаў, — паведаміў начальнік упраўлення па нарыхтоўках Магілёўскага аблспажыўсаюза Аляксандр Уткін. — І гэта пры тым, што самыя ўсходнія раёны вобласці сёлета не мелі вялікага ўраджаю».
Яблыкі летніх і ранніх восеньскіх гатункаў сабраныя ад насельніцтва і ў сельгаспрадпрыемствах, адпраўлены на перапрацоўку. Агульная лічба — 36 тыс.т. Яны ідуць на выраб пладовага віна, сокаў і пюрэ з садавіны, джэмаў. Аднак самымі буйнымі спажыўцамі такіх яблыкаў з'яўляюцца вінныя заводы.
Спажывецкая кааперацыя, дарэчы, працягвае прымаць яблыкі ад насельніцтва. Аднак ужо не апад, а якасныя і непашкоджаныя плады, знятыя з галін дрэва.
«Кошт — Br3-4 тыс. за кілаграм, у залежнасці ад гатунку і выгляду, — кажа Аляксандр Уткін. — Гэта ўжо не на перапрацоўку, а на продаж. Людзі здаюць, хоць, зразумела, цяпер аб'ёмы невялікія».
«Яблыкі сёння не гніюць, — запэўніў і Дзмітрый Ігнаценка. — Усё, што магло сапсавацца, даўно прададзена на рынках альбо з гэтага зрабілі сокі і віно. Прадукцыя з новых садоў нармальна захоўваецца. Таварыства "Александрыйскае" нават здае ў арэнду плошчы ў сваіх сховішчах, каб аблспажыўсаюз мог захоўваць сабраную прадукцыю. І пытанняў на гэты конт да нас не паступала».
“Звязда”
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Могилёва
Суд отказал уволенным работникам «Могилевхимволокна» в восстановлении на работе
Хотите узнать больше? Как считают сами уволенные, администрация решила избавиться от них по политическим причинам.
В Могилеве выбрали «Мистера». Смотрите, кто претендовал на титул - и кто его получил
Хотите узнать больше? 19 февраля в городском центре культуры выбрали «Мистера Могилев - 2021».
То мороз, то оттепель. Какой будет погода в Могилеве на новой рабочей неделе
Хотите узнать больше? Ближе к выходным установится уже плюсовая температура.
Появился список домов в Могилеве, которые планируют реконструировать в 2021-м. Вот он
Хотите узнать больше? В списке - 11 многоэтажек, три из которых - на главной улице в районе железнодорожного вокзала.
Коронавирус: в Могилеве такой же очаг, как в Витебске?
Хотите узнать больше? Фото: mogilevnews.by Заведующий отделением анестезиологии и реанимации Витебской городской больницы скорой медицинской помощи Владимир Мартов
В смотровой яме гаража в Могилеве засыпало мужчину
Хотите узнать больше? Его достали и передали скорой.
Цинизм дня. В Горках объявили день безвозмездного труда
Хотите узнать больше? Власти утверждают, что о возможности бесплатно поработать ходатайствовали сами работники. 29 февраля в Горках пройдет день безвозмездного труда. Как
Могилевская строительная компания недоплатила налогов на 240 тысяч рублей
Хотите узнать больше? Более 240 тыс. рублей налогов недоплатило в бюджет могилевское общество с ограниченной ответственностью, занимающееся производством и установкой
Инфо
Расписание- Карта Могилёва
- Карта-схема маршрутов движения общественного транспорта Могилёва.
- Карта Могилевской области и Могилевского района
Лучшие компании
Объявления
Велосипеды детские Штольц в Могилеве
350 бел.руб.
21:34, 26.08.2022строители разнорабочие вахта
1 500 бел.руб.
11:06, 22.07.2022сортировщик упаковщик вахта
1 400 бел.руб.
11:06, 22.07.2022грузчик разнорабочий вахта
1 500 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Картина маслом
1 200 000 бел.руб.
08:46, 19.05.2022О Могилёве
Когда был основан Могилёв?
Подробнее Парк имени М.Горького всегда считался излюбленным местом отдыха могилевчан. Когда в Могилеве располагалась царская ставка и последний русский самодержец жил в расположенном неподалеку губернаторском
Интересная Беларусь
Тамара Глоба рассказала, чего ждать россиянам от 2020 года
Подробнее Тамара Глоба В начале года, а тем более, в начале нового десятилетия многим хочется знать, чего ждать от жизни. Тамара Глоба довольно подробно рассказала о високосном и обещающем быть тяжелым 2020-м,

