Прабабулін пярсцёнак дапамагае захоўваць гісторыю свайго роду магіляўчанцы Эле Чарновай
- Вось ён, заручальны пярсцёнак маёй прабабулі, Эла з годнасцю дэманструе мне сваю сямейную рэліквію. Яна сціпла ляжыць у спецыяльнай аксамітнай каробачцы. «Гэта ж не нейкае там банальнае ўпрыгожанне - знакавая для сямі рэч, якую мы павінны захавацьдля нашчадкаў»,- тлумачыць яна, перахопліваючы мой здзіўлены позірк, маўляў, чаму не на пальцы.
На жаль, дзе набыты гэты пярсцёнак, сямейная гісторыя замоўчвае. Але кожны са спадчыннікаў ведае ўсё пра яго першых уладальнікаў.
- Яе звалі Магдалена Францаўна, а прадзеда - Іосіф Сямёнавіч Грыб, - расказвае падрабязнасці Эла Чарнова. - Прадзед мой быў заможным селянінам і служыў кіраўніком у пана. Жыў ён у вёсцы Вызваленне Дзяржынскага раёна. Пан, з’язджаючы ў Рыгу па сваіх справах, узяў з сабой і майго продка. Там, хутчэй за ўсё, і быў набыты гэты пярсцёнак. Калі меркаваць па даце нараджэння першынца Іосіфа (мой дзядуля), падзеі адбываліся прыкладна ў 1912 годзе. Потым на свет з’явіліся Мікалай і дачка Яўгенія.
Каб нашчадкі ведалі свае карані, бацька Элы - Іосіф Грыб, вядомы ў Магілёве ўрач, занатаваў усё, што ведаў пра родных некалькіх пакаленняў. Незадоўга да смерці ён паставіў апошнюю кропку. Кніга напісана ад рукі, а ў аўтара, як звычайна гэта бывае сярод урачоў, быў не вельмі добры почырк. Таму ён прыклаў максімум намаганняў, каб пісаць зразумела. На першай старонцы пазначыў, што ў былыя часы першай справай любога самавітага чалавека было весці свой радавод. І вельмі хацеў, каб такой традыцыі прытрымліваліся і ў яго сям’і. Бо чалавек, лічыў ён, моцны сваімі каранямі. Складзены радавод, вядома, не па старадаўніх канонах. Але ніхто такой мэты і не ставіў. Хацелася пакінуць як мага больш разнастайнай інфармацыі пра ўсё, што мела дачыненне да роду. Знайшлося месца для інфармацыі пра населеныя пункты, дзе нарадзіліся продкі, уражанням ад падарожжаў і нават асабістым думкам. Узгадваючы дзеда Іосіфа Сямёнавіча, унук пісаў, што сям’я яго (усяго трое дзяцей!) была па тых часах маленькая і таму жыла заможна. Не кожны галава сям’і мог сабе дазволіць ашчаслівіць жонку шлюбным пярсцёнкам.
У раздзеле, прысвечаным сабе, аўтар пазначыў, што нарадзіўся ў неспакойным 1937-м і быў адзіным дзіцем у сям’і. Яго бацька, таксама Іосіф Іосіфавіч, падчас вайны трапіў у палон. Дадому ён ужо не вярнуўся. Бацькі (тыя самыя ўладальнікі фамільнага пярсцёнка) балюча перажывалі гэтую страту і з задавальненнем бралі да сябе маленькага Іосіфа. Дзядуля рабіў яму драўляныя цацкі, а бабуля ўвесь час корпалася каля печкі, гатавала ежу. Трэба было ж унука смачна накарміць!..
Жыццё другога сына Магдалены Францаўны і Іосіфа Сямёнавіча - Мікалая - было больш удалым. Ён працаваў шафёрам, пабудаваў у Мінску вялікі дом, выхаваў двух сыноў - Міхаіла і Аляксандра.
А вось дачка Яўгенія, якая атрымала ў спадчыну ад маці фамільны пярсцёнак, так і не знайшла сабе пару, засталася жыць адна. Пад старасць пераехала да брата Мікалая ў Мінск, даглядала пляменнікаў. Летам туды ж прыязджалі ў госці ўнучкі Іосіфа - Эла і Жанна. І аднойчы Яўгенія зрабіла незвычайны падарунак старэйшай з іх.
- Усё пачалося з таго, што мае дзядзькі, Міша з Сашам, вырашылі падарыць мне магнітафон, - успамінае знамянальную для яе лёсу падзею Эла. Яна тады яшчэ вучылася ў шостым класе. - Сэрца маё радасна забілася, але тут умяшалася Жэня. Яна цвёрда заявіла, што ў яе ёсць больш каштоўны падарунак для мяне. І дастала… пярсцёнак.
Можна сабе ўявіць расчараванне 12-гадовай дзяўчынкі, якая ў адну хвіліну страціла шанц атрымаць модную па тых часах рэч. Пярсцёнак тады мала чым яе цікавіў і вялікай радасці не выклікаў. Яна моўчкі прыняла падарунак, як прыкрую непазбежнасць. І толькі праз некалькі гадоў ацаніла, наколькі каштоўным аказалася тое, што перадала ёй стрыечная бабуля. Магнітафон даўно б пайшоў на сметнік, а пярсцёнак як-ніяк - сямейная рэліквія! Вялікай матэрыяльнай каштоўнасці ён не ўяўляе - золата вельмі тонкае, важыць дзесьці каля 2 грамаў. Але ж гэта як анёл-ахоўнік роду, носьбіт яго духоўнага пачатку. На ім выгравіраваны тры знакавыя сімвалы. У цэнтры - сэрца, сімвал кахання, па баках - якар, сімвал вернасці, і - крыж - сімвал веры. Проба таксама ёсць - 56-я. Сучасныя ювеліры прыраўноўваюць яе да 583-й.
Разам з пярсцёнкам сям’я атрымала ад Яўгеніі ікону ў драўляным акладзе з выявай Казанскай Божай Маці - таксама прабабуліна спадчына. Гэтым абразом Эла Іосіфаўна бласлаўляла сваю дачку, калі тая бралася шлюбам. А вось старадаўнія ходзікі выратаваць не атрымалася. Калі пачалі іх здымаць са сцяны, яны разваліліся. Больш як за стагоддзе цалкам спарахнелі.
Бацька Элы Іосіфаўны не толькі падрабязна запісаў свае ўспаміны, але і беражліва захаваў фотаздымак першаўладальнікаў пярсцёнка - Магдалены Францаўны і Іосіфа Сямёнавіча. Выглядаюць яны дастаткова рэспектабельна. Мужчына пры вусах, з камізэлькі выглядвае ланцужок ад гадзінніка, на нагах модныя вастраносыя туфлі. Бабуля ў параднай спадніцы з дзіцем на руках. Напэўна, тым самым першынцам Іосіфам. На адваротным баку пазначана, што фота зроблена ў Рызе. Вядома, што бабуля пражыла 74 гады, а дзед - 60. Абое пахаваны на Навасадкаўскіх могілках у Мінскім раёне.
На жаль, калі Эла атрымала пярсцёнак, дзіцячы ўзрост не дазволіў удакладніць у бабулі Яўгеніі нешта пра сваіх продкаў. Наогул з гэтай жанчынай цесных кантактаў не было. Яе лічылі занадта суровай, з цяжкім характарам. Як пісаў пра Яўгенію ў сваіх успамінах бацька Элы, пэўны час яна працавала грузчыцай на Мінскім аўтазаводзе і нават курыла «Беламор». Дарэчы, да курэння яна прынадзілася пасля таго, як у нямецкім палоне загінуў яе любімы брат Іосіф. Таму, напэўна, і пярсцёнак яна пакінула не нашчадкам Мікалая, у якога дажывала апошнія дні, а менавіта Іосіфа. Або лічыла, што калі маці перадала пярсцёнак дачцэ, то ён павінен і далей прытрымлівацца жаночай лініі. У Мікалая ж былі адны хлопцы, нават сярод унукаў.
З часам Эла Чарнова перадасць пярсцёнак сваёй дачцэ, і гісторыя роду будзе працягвацца.
- Не лічу сябе кімсьці дваранскай крыві, і наогул не прэтэндую на нейкую там выключнасць, - сціпла кажа суразмоўца. - Але пярсцёнак - быццам бы правадыр у часе, які злучае мяне з тымі людзьмі, якія жылі раней. На гэтай рэліквіі адбіткі іх пальцаў, іх энергетыка, сіла, якая здольная аб’яднаць не падобных адзін на аднаго людзей. Я вельмі даражу прабабуліным пярсцёнкам, бо, калі гляджу на яго, успамінаю сваіх продкаў. Мы павінны ведаць свае карані і трымацца іх. Такія рэчы дапамагаюць у гэтым.
Нэлі Зігуля,“Звязда”
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Могилёва
Суд отказал уволенным работникам «Могилевхимволокна» в восстановлении на работе
Хотите узнать больше? Как считают сами уволенные, администрация решила избавиться от них по политическим причинам.
В Могилеве выбрали «Мистера». Смотрите, кто претендовал на титул - и кто его получил
Хотите узнать больше? 19 февраля в городском центре культуры выбрали «Мистера Могилев - 2021».
То мороз, то оттепель. Какой будет погода в Могилеве на новой рабочей неделе
Хотите узнать больше? Ближе к выходным установится уже плюсовая температура.
Появился список домов в Могилеве, которые планируют реконструировать в 2021-м. Вот он
Хотите узнать больше? В списке - 11 многоэтажек, три из которых - на главной улице в районе железнодорожного вокзала.
Коронавирус: в Могилеве такой же очаг, как в Витебске?
Хотите узнать больше? Фото: mogilevnews.by Заведующий отделением анестезиологии и реанимации Витебской городской больницы скорой медицинской помощи Владимир Мартов
В смотровой яме гаража в Могилеве засыпало мужчину
Хотите узнать больше? Его достали и передали скорой.
Цинизм дня. В Горках объявили день безвозмездного труда
Хотите узнать больше? Власти утверждают, что о возможности бесплатно поработать ходатайствовали сами работники. 29 февраля в Горках пройдет день безвозмездного труда. Как
Могилевская строительная компания недоплатила налогов на 240 тысяч рублей
Хотите узнать больше? Более 240 тыс. рублей налогов недоплатило в бюджет могилевское общество с ограниченной ответственностью, занимающееся производством и установкой
Инфо
Расписание- Карта Могилёва
- Карта-схема маршрутов движения общественного транспорта Могилёва.
- Карта Могилевской области и Могилевского района
Лучшие компании
Объявления
Велосипеды детские Штольц в Могилеве
350 бел.руб.
21:34, 26.08.2022строители разнорабочие вахта
1 500 бел.руб.
11:06, 22.07.2022сортировщик упаковщик вахта
1 400 бел.руб.
11:06, 22.07.2022грузчик разнорабочий вахта
1 500 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Картина маслом
1 200 000 бел.руб.
08:46, 19.05.2022О Могилёве
История лечебных учреждений Могилёва.
Подробнее Хотя Могилев никогда не был столичным, назвать его провинциальным (в худшем смысле этого слова) язык не поворачивается. Судите сами: во времена Великого княжества Литовского город по своему развитию
Интересная Беларусь
США лидирует по количеству заразившихся COVID-19. Власти страны ожидают пика эпидемии в апреле и направляют силы на то, чтобы количество жертв не превысило 100 тысяч человек.
Подробнее США лидирует во всем мире по количеству заболевших коронавирусом. Президент страны Дональд Трамп предполагает, что пик распространения инфекции наступит в середине апреля. Все меры направлены на то,

