У Магілёве могуць з’явіцца макеты зруйнаваных будынкаў і “казачны” прыпынак

У Магілёве могуць з’явіцца макеты зруйнаваных будынкаў і “казачны” прыпынак
Магілёўцы прэзентавалі свае ідэі па паляпшэнні прывабнасці горада.
У Магілёве 10 сакавіка адбылася прэзентацыя ідэй у межах чацвёртага "Кірмашу праектаў" ад кампаніі "Будзьма!".
Усе прадстаўленыя крэатыўныя ідэі былі аб'яднаныя адной тэмай: як палепшыць гарадскую прастору Магілёва, зрабіць горад прывабным для турыстаў і жыхароў і якое месца ў гэтым займае гісторыя і культура.
Цікава адзначыць, што аўтары адразу трох ідэй, не згаворваючыся, прадставілі праекты пра магілёўскуюТрыумфальную арку і страчаны за саветамі архітэктурны помнік — Іосіфаўскі сабор.
У выніку прэзентацыі праектаў Магілёвў атрымаў для ажыццяўлення наступныя 6 праектаў.

Адметныя раёны
Гісторык Аляксандр Агееў натхніўся на добраўпарадкаванне раёна "Саломенка", у якім сам і жыве. Плануецца: стрыт-арт, драўляная (а можа, і саламяная) скульптура, дзіцячыя пляцоўкі.
— Канцэпцыю варта яшчэ распрацоўваць, — тлумачыць спадар Аляксандр. — Мне было цікава звярнуцца да вас, каб разумець, ці патрэбна гэта людзям.
Зала пагадзілася, што праект можа стаць добрым штуршком для развіцця мясцовага самакіравання (агульную канцэпцыю варта ж неяк узгадніць і абмеркаваць з жыхарамі дамоў), а таксама і крэатыўным прыкладам для іншых раёнаў.

"Казачны" прыпынак
Ідэю надаць яскравыя мастацкія адценні ў "палітру" горада прапанаваў Аляксандр Буракоў — змяніць назву прыпынку грамадскага транспарту каля Тэатра лялек (цяпер гэта "Плошча Леніна") і ўпрыгожыць прыпыначны каркас тэматычным аздабленнем. Па словах прысутных экспертаў па пытаннях гарадской тапаніміцы, вялікай праблемы ва ўзгадненні перайменавання прыпынку не мусіць быць. Больш за тое — перайменаванне спросціць арыентацыю ў горадзе (цяпер побач знаходзіцца адразу некалькі прыпынкаў з такой назвай). Што да праекта аздаблення — публіка прапанавала некалькі вартых увагі ідэй у дадатак: правесці калонкі і "ў жывым эфіры" трансляваць для мінакоў спектаклі, якія ідуць у тэатры; падчас гарадскіх святаў арганізоўваць на прыпынку невялічкія прадстаўленні з удзелам актораў тэатра.

"Тэра інкогніта"
Алена Барысава, галоўны рэдактар тэлеканала "Магілёў-2" і прадстаўніца "Цэнтра гарадскіх ініцыятываў", распавяла пра Магілёў, якога мы не бачым, і прадставіла праект "Тэра інкогніта".
У яго межах плануецца ўсталяванне памятных знакаў-макетаў зруйнаваных у Магілёве помнікаў дойлідства. Для пачатку гэта будзе 5 пунктаў:
1. Ля таго самага гатэля "Дняпро" (Саборная плошча і Іосіфаўскі сабор);
2. У будучым парку Падміколле (Пакроўская царква, касцёл Св. Антонія, Халодная сінагога);
3. На плошчы Славы (Губернатарская плошча і Замак);
4. Ля музея этнаграфіі (Езуіцкі касцёл Св. Ксаверыя, Богаяўленскі манастыр (Брацкая друкарня Спірыдона Собаля), сінагога на Віленскай);
5. Ля плошчы Арджанікідзэ, на Вале Каніскага (Спаса-Праабражэнская царква і Званіца (Астранамічная вежа), Фарны касцёл, Алейная брама).

Трыумфальная арка і Плошча Перамогі
Аляксандр Лазараў, прадстаўнік інфармацыйная супольнасці "Магілёў LIVE", прапанаваў перанесці мемарыяльныя шыльды з аркі да помніка танку, які стаіць на пляцоўцы па вуліцы Якубоўскага, а саму пляцоўку перайменаваць у Плошчу Перамогі.
Такім чынам Магілёў вяртае сабе сапраўдную Трыумфальную арку і Плошчу Перамогі, якая да сярэдзіны 1980-х гадоў існавала ў горадзе.

Помнік у выглядзе кнігі
Самая юная з удзельнікаў "Кірмашу праектаў", студэнтка Магілёўскага ўніверсітэта імя Куляшова Алёна Зубакова, прапанавала паставіць помнік Іосіфаўскаму сабору каля Трыумфальнай аркі.
Помнік мяркуецца выканаць у форме кнігі: на адной старонцы — макет сабора, а на другой — кароткія звесткі і цікавыя легенды, звязаныя з ім.

Гарадскі пікнік
А каб з гарадскіх святаў не хацелася як мага хутчэй і далей збегчы, прадстаўнік "Цэнтра гарадскіх ініцыятываў"Дзяніс Васількоў прапанаваў праект гарадскога фестывалю — "Гарадскі пікнік".
Натхняліся яго распрацоўшчыкі мінскім Freaky Summer Party і сусветнымі святам студэнцтва Ювеналіі.
Плануецца правесці Пікнік ужо ў траўні, а падчас яго аб'яднасць абітурыентаў і крэатыўныя візітоўкі мясцовых ВНУ, музыкаў і мастакоў, вечарыны і спартовыя спаборніцтвы па пляжным валейболе. Канцэпцыя яшчэ ў распрацоўцы, але галоўнае ў праекта ўжо ёсць — ініцыятыўная і натхнёная група арганізатараў.
Адзнакі ўсім праектам ад аўдыторыі, а таксама іх ПРЭЗЕНТАЦЫІ глядзіце ТУТ.
Нагадаем, дзякуючы "Кірмашу" за апошнія паўтара года ў Магілёве былі рэалізаваныя адметныя задумы:
"Палатно гісторыі ў стылі графіці"
"Зялёныя святкі"
"Паэзія ў метро" і іншыя
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Могилёва
Суд отказал уволенным работникам «Могилевхимволокна» в восстановлении на работе
Хотите узнать больше? Как считают сами уволенные, администрация решила избавиться от них по политическим причинам.
В Могилеве выбрали «Мистера». Смотрите, кто претендовал на титул - и кто его получил
Хотите узнать больше? 19 февраля в городском центре культуры выбрали «Мистера Могилев - 2021».
То мороз, то оттепель. Какой будет погода в Могилеве на новой рабочей неделе
Хотите узнать больше? Ближе к выходным установится уже плюсовая температура.
Появился список домов в Могилеве, которые планируют реконструировать в 2021-м. Вот он
Хотите узнать больше? В списке - 11 многоэтажек, три из которых - на главной улице в районе железнодорожного вокзала.
Коронавирус: в Могилеве такой же очаг, как в Витебске?
Хотите узнать больше? Фото: mogilevnews.by Заведующий отделением анестезиологии и реанимации Витебской городской больницы скорой медицинской помощи Владимир Мартов
В смотровой яме гаража в Могилеве засыпало мужчину
Хотите узнать больше? Его достали и передали скорой.
Цинизм дня. В Горках объявили день безвозмездного труда
Хотите узнать больше? Власти утверждают, что о возможности бесплатно поработать ходатайствовали сами работники. 29 февраля в Горках пройдет день безвозмездного труда. Как
Могилевская строительная компания недоплатила налогов на 240 тысяч рублей
Хотите узнать больше? Более 240 тыс. рублей налогов недоплатило в бюджет могилевское общество с ограниченной ответственностью, занимающееся производством и установкой
Инфо
Расписание- Карта Могилёва
- Карта-схема маршрутов движения общественного транспорта Могилёва.
- Карта Могилевской области и Могилевского района
Лучшие компании
Объявления
Велосипеды детские Штольц в Могилеве
350 бел.руб.
21:34, 26.08.2022строители разнорабочие вахта
1 500 бел.руб.
11:06, 22.07.2022сортировщик упаковщик вахта
1 400 бел.руб.
11:06, 22.07.2022грузчик разнорабочий вахта
1 500 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Картина маслом
1 200 000 бел.руб.
08:46, 19.05.2022О Могилёве
В один ряд с Москвой и Петербургом
Подробнее В один ряд с Москвой и Петербургом — городами, где делалась история дореволюционной России,— вполне можно поставить... Могилев. Это не преувеличение. Не реверанс в сторону моего
Интересная Беларусь
Рейтинг интернет казино: как выбрать лучшего оператора из ТОПа
Подробнее Рейтинг онлайн-казино – помощь в выборе виртуального клуба. Списки с азартными заведениями необходимо изучить всем пользователям, которые планируют делать платные ставки в интернете. Из-за

