Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Марка з гербам Горак вылучана на нацыянальны конкурс

Марка з гербам Горак вылучана на нацыянальны конкурс

Прадпрыемства "Белпошта" з 1 па 31 сакавіка праводзіць конкурс "Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2012 года". Сярод намінантаў – марка, прысвечаная Горкам.

На суд грамадству вынесены, напрыклад, паштовыя маркі да 100-годдзя Максіма Танка і 130-годдзя беларускай чыгункі, а таксама паштовыя блокі "Архітэктура Беларусі. Праваслаўныя храмы" і "125 гадоў з дня нараджэння Марка Шагала" ды іншыя.

Найлепшую марку ды блок выбіраюць шляхам народнага галасавання. Кожны ахвочы можа запоўніць адмысловую анкету, у якой трэба ўказаць якая марка ці блок вам найбольш даспадобы.

Анкету можна атрымаць у любым аддзяленні паштовай сувязі краіны або скачаць у Інтэрнэце на сайце www.belpost.by.

Конкурс не толькі вызначыць найлепшую марку. Сярод удзельнікаў, якія дашлюць лісты з правільна запоўненай анкетай і ўгадаюць пераможцу, будуць разыграныя прызы: 10 тэматычных набораў паштовых марак ды 100 набораў філатэлістычнай прадукцыі.

Ці стане марка з гербам Горак пераможцай рэспубліканскага конкурсу, будзе вядома ўжо 8 красавіка. Дарэчы, марка з гербам нашага горада была выпушчана ў абарачэнне 21 жніўня 2012 года накладам 63 тысячы асобнікаў. Яе мастацкае афармленне зрабіў Яўген Бядонік.

Акрамя ўсяго аргані-затары спабору просяць выказваць прапановы па выпуску дзяржаўных знакаў паштовай аплаты і іх тэматыцы. Усе прапановы будуць разгледжаны на рабочым савеце выдавецкага цэнтра "Марка" РУП "Белпошта" і ўлічаны пры выданні ў наступныя гады.
Антон Валадзько, газета "УзГорак"
Фота: www.belpost.by.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Горок

Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды

Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.

В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели

Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.

Стрельба в Горках: что произошло?

Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...

«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе

Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.

В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали

Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.