Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Сям'я, якая правалілася ў Горках пад зямлю, можа атрымаць кампенсацыю

Сям'я, якая правалілася ў Горках пад зямлю, можа атрымаць кампенсацыю

Прадпрыемства "Цеплавая энергетыка" гатова кампенсаваць страты сям'і, якая ў Горках правалілася пад плітку.

Такую інфармацыю можна даведацца з артыкула "Горкі: ахвяры "Дажынак" на сайце Радыё "Свабода".

У матэрыяле гаворыцца, што у аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркі Горацкага райвыканкама паведамілі, што з нагоды скандальнага здарэння "Цеплавая энергетыка" не адмаўляецца ад сваёй віны. Яна згодная ім усё аплаціць. Няхай прад’яўляюць выдаткі".

Акрамя гэтага раскрываецца і магчымая прычына таго, што плітка правалілася пад нагамі маладой пары.

"Там атрымалася так, што труба вычарпала свой тэрмін прыдатнасці і з'явілася трэшчына. У выніку вымываўся грунт", – цытуе словы супрацоўніцы аддзелу Горацкага райвыканкама сайт "Свабоды".

Як паведамляў horki.info, у Горках каля кавярні "Адпачынак" пад зямлю праваліліся муж і жонка. Плітка абвалілася ў іх пад нагамі, і двое людзей, трымаючыся за рукі, апынуліся ў яме. Ім на дапамогу прыехала хуткая і міліцыя.

Пазней ахвяры нечуванага інцыдэнту паведамілі, што праходзяць медычнае абследаванне пасля здарэння, а маладая маці, якая адчула на сабе, што значыць патрапіць у бездань, мае нават псіхалагічную траўму. Цяпер дзяўчыне цяжка нават гуляць з калыскай па горадзе – не пакідае адчуванне, што можна праваліцца на гэты раз з дзіцем.

Здарэнне з сямейнай парай – першае ў Горках пасля "Дажынак", якое магло скончыцца бядой. Пакуль абышлося. Тым не менш, яно нагадвае, што недаробак у паслядажынкаўскім райцэнтры засталося шмат.
Ягор Клішэвіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Горок

Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды

Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.

В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели

Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.

Стрельба в Горках: что произошло?

Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...

«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе

Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.

В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали

Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.