Новыя подпісы за дом Гарэцкага
У Міністэрства культуры, у абласное ўпраўленне культуры, а таксама ў Горацкі выканкам на гэтым тыдні былі перададзены чарговыя 278 подпісаў ад мясцовых жыхароў у абарону дома (на фота), дзе ў мінулым стагоддзі жыў беларускі пісьменнік Максім Гарэцкі.
Нагадаем, што да гэтага каля сотні подпісаў даслалі жыхары Мінска, Віцебска і Горак.
Людзі просяць адсяліць сённяшніх жыхароў дома Гарэцкага ў новыя кватэры, а гістарычны будынак захаваць для нашчадкаў.
Тым часам у Мінкульце на разглядзе знаходзіцца пакет дакументаў на ўключэнне дома Гарэцкага ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Калі Мінкульт прыме станоўчае рашэнне, дом застанецца на сваім месцы, а з часам ператварыцца ў рэгіянальны культурны цэнтр.
Калі вы таксама за тое, каб наша гістарычная спадчына была захаваная, можаце даслаць электронны зварот наступнага зместу:
Просім прыняць меры па захаванні будынка па адрасе Магілёўская вобласць, горад Горкі, вуліца Агранамічная, д.3, у якім на другім паверсе ў кватэры нумар 5 з 1926 па 1928 год пражываў класік беларускай літаратуры Максім Гарэцкі. Як нам стала вядома, гэты будынак рыхтуецца пад знос у сувязі з добраўпарадкаваннем прыбярэжнай тэрыторыі Ніжняга возера ў горадзе Горкі.
Жыццё і дзейнасць Максіма Гарэцкага цесна звязаны з горадам Горкі. Тут ён вучыўся ў каморніцка-агранамічным вучылішчы, пазней працаваў загадчыкам кафедры беларускай мовы, літаратуры і гісторыі Горацкай сельгасакадэміі.
З Горкамі звязаны два літаратурныя перыяды ў жыцці класіка. Ад 1912 да 1913 года – Горацкі першы, а таксама ад 1926 да 1928 года – Горацкі другі. Менавіта ў гэты час Максім Гарэцкі жыў і працаваў у доме №3 па вуліцы Агранамічнай, які зараз падлягае зносу.
Максім Гарэцкі – зорка і легенда айчыннай літаратуры. Некаторыя яго творы параўноўваюць з творамі Рэмарка, Барбюса, Дзюамеля. Кватэра Максіма Гарэцкага ў Горках – адзіная кватэра гэтага пісьменніка, якая захавалася ў Беларусі.
У сувязі з гэтым звяртаем вашу ўвагу, што знос гэтага дома будзе вялікай стратай не толькі для мясцовай, але і для агульнанацыянальнай гісторыі, культуры і спадчыны. У выпадку, калі будынак захаваць немагчыма, просім усталяваць на гэтым месцы помнік Максіму Гарэцкаму, які б адпавядаў значэнню гэтай асобы ў гісторыі Горацкага краю і Рэспублікі Беларусь.
У Горацкі раённы выканаўчы камітэт: [url=http://gorki.gov.by/?do=feedback&type=2].
У Міністэрства культуры: e-mail: Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў Вашым браўзеры павінна быць уключана падтрымка Java-script
Паводле новага закону аб зваротах грамадзянаў электронны ліст прыраўноўваецца да звычайнага. Вам павінны адказаць на працягу 30 дзён.
Ігнат Драздовіч
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Горок
Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды
Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.
В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели
Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.
Стрельба в Горках: что произошло?
Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...
За несколько часов на Могилев и райцентры вылилось столько дождя, сколько должно было за 10–20 дней
Хотите узнать больше? Больше всего досталось Могилеву и Горкам.
Ферму под Горками, где показали мертвых телят и тощих коров, проверяет руководство области
Хотите узнать больше? В Паршино отправилась целая делегация с проверяющими.
«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе
Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.
Президент сменил глав пяти районов Могилевской области. Рассказываем, где и кого
Хотите узнать больше? Новый глава администрации - в Первомайском районе Бобруйска.
В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали
Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Сдам в аренду торговое помещение в г.Гор...
450 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Продаю в г.Горки торговое помещение .
44 200 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Теплицы стальные Садовод-комфорт. 20х20и...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Срочно требуются водители-международники
0 бел.руб.
09:13, 02.02.2022О Горках
Где в Горках нельзя курить?
Подробнее С 1 ноября в Горках действует решение райисполкома, которое устанавливает зоны, свободные от курения. Затянуться даже разок-другой теперь нельзя на всей территории БГСХА, остановках
Интересная Беларусь
Неабвешчаная вайна 1920-х у Заходняй Беларусі
Подробнее Амаль адразу пасля заканчэння савецка-польскай вайны Разведвальнае ўпраўленне РЧСА (далей: Разведупр РЧСА) пачынае стварэнне і перакідку на тэрыторыю ўсходніх ваяводстваў Польшчы атрадаў


