Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Горках у жылым доме хавалі боепрыпасы

У Горках у жылым доме хавалі боепрыпасы

Граната, патроны і порах – вось што знайшоў рабочы на гарышчы пяціпавярховіка ў цэнтры Горак, які рамантуюць да «Дажынак».

Боепрыпасы патрапіліся супрацоўніку магілёўскага УКДПП «Ремстрой», якое займаецца ўпарадкаваннем дома №26 па вуліцы Якубоўскага (на фота). Будынак знаходзіцца ў цэнтры горада насупраць «Дзіцячага скверу».

Прараб «Ремстроя» Яўген Новікаў расказаў, што
некалькі гадоў назад дах на гэтым доме ўжо рамантавалі. Тады град пабіў шыфер.
Але баявую схованку не знайшлі – на даху не падымалі поўнасцю пакрыццё, не было патрэбы.

Сёлета ж ідзе поўная рэканструкцыя будынку, таму рабочыя і дабраліся да небяспечнай знаходкі. Боепрыпасы месціліся ў прамежку паміж першым і другім пад’ездам з боку цэнтральнай вуліцы.

Яўген Новікаў загадаў спыніць працы і звярнуўся ў мясцовае аддзяленне міліцыі. На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі РАУС і ваенкамата.

Участковы, капітан міліцыі Дзмітры Раемскі патлумачыў, што
боепрыпасы адносяцца да перыяду Другой сусветнай вайны, і, хутчэй за ўсё, былі прыхаваны на гарышчы гадоў трыццаць таму.
Пацвярджае гэту папярэднюю выснову, напрыклад, тое, што порах захоўваўся ў старым пакеце з-пад малака, на якім была цана – 24 капейкі.

Небяспечную знаходку выявілі вечарам, таму да раніцы яе вартавалі міліцыянеры. Сёння на пачатку дня з Магілёва ў Горкі прыехала сапёрная група. Спецыялісты высветлілі, што супрацьпяхотная граната была не баяздольная – у ёй адсутнічаў запал. Сапёры агледзелі гарышча і не знайшлі больш нічога небяспечнага. Гранату, каля 50 г пораха (прыблізна два карабкі з-пад запалак) і некалькі пісталетных патронаў забралі з сабой.

Па факце здарэння вядзецца праверка.
Галіна Будная

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Горок

Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды

Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.

В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели

Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.

Стрельба в Горках: что произошло?

Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...

«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе

Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.

В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали

Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.