Дашкевіч перадаў адвакату скаргі на абыходжанне ў горацкай калоніі

Лідар міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Зміцер Дашкевіч (на фота) перадаў свайму адвакату шматлікія скаргі на нестатутнае абыходжанне ў калоніі.
Як паведаміла намеснік старшыні «Маладога фронту» і нявеста Дашкевіча Анастасія Палажанка,
адвакат нарэшце змог сустрэцца з Дзмітрыем вечарам 24 жніўня ў Горках.
«Дашкевіч падаў скаргі на неаднаразовае парушэнне адміністрацыяй папраўчай калоніі №9 яго права на абарону і іншых прадугледжаных законам правоў. Акрамя гэтага,
Дашкевіч заяўляе пра ціск і правакацыі ў дачыненні да яго з боку асуджаных»,
— сказала Палажанка.
Паводле яе слоў, Дашкевіч напісаў скаргі ў Генеральную пракуратуру, дэпартамент выканання пакаранняў, ва ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС, у МУС і іншыя структуры.
Палажанка нагадала, што адвакаты не маглі трапіць на спатканне да Дашкевіча на працягу апошніх двух месяцаў.
У сувязі з гэтым актывісты «Маладога фронту» нават праводзілі пікет каля сцен калоніі, падчас якога былі затрыманы, а пазней асуджаны і пакараны адміністрацыйным арыштам.
Некалькі дзён таму Палажанка накіравала ў Генпракуратуру заяву з патрабаваннем распачаць крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніцтва калоніі №9 у Горках, якое парушае права Дашкевіча на абарону.
Зміцер Дашкевіч разам з актывістам «Маладога фронту» Эдуардам Лобавым былі затрыманы ў Мінску за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года. Іх абвінавацілі ў збіванні двух мінчан. Затрыманне маладых палітыкаў прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвентыўную меру міліцыі напярэдадні выбараў і акцыі апазіцыі. 24 сакавіка суд прыгаварыў Дашкевіча да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.
belapan.by
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Горок
Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды
Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.
В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели
Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.
Стрельба в Горках: что произошло?
Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...
За несколько часов на Могилев и райцентры вылилось столько дождя, сколько должно было за 10–20 дней
Хотите узнать больше? Больше всего досталось Могилеву и Горкам.
Ферму под Горками, где показали мертвых телят и тощих коров, проверяет руководство области
Хотите узнать больше? В Паршино отправилась целая делегация с проверяющими.
«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе
Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.
Президент сменил глав пяти районов Могилевской области. Рассказываем, где и кого
Хотите узнать больше? Новый глава администрации - в Первомайском районе Бобруйска.
В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали
Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Сдам в аренду торговое помещение в г.Гор...
450 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Продаю в г.Горки торговое помещение .
44 200 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Теплицы стальные Садовод-комфорт. 20х20и...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Срочно требуются водители-международники
0 бел.руб.
09:13, 02.02.2022О Горках
Где в Горках нельзя курить?
Подробнее С 1 ноября в Горках действует решение райисполкома, которое устанавливает зоны, свободные от курения. Затянуться даже разок-другой теперь нельзя на всей территории БГСХА, остановках
Интересная Беларусь
Забастовки 1991 и 2011
Подробнее В Беларуси все чаще бастуют рабочие. Требования у всех одно – повышение заработных плат, которые ...


