Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Горках абмеркавалі аграрную рэформу

У сераду 24 жніўня ў Горках адбыўся круглы стол па пытаннях зямельнай рэформы. На мерапрыемстве выступілі Пётр Мігурскі, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, а таксама Мікалай Юркоў, вучоны аграном-эканаміст, дырэктар СПК “Дрыбінскі” (1973-2001 гг.).
Спачатку вядучыя акрэслілі бягучы стан айчыннай сельскай гаспадаркі, вызначылі асноўныя праблемы і магчымыя сцэнарыі развіцця падзеяў у аграрным сектары ў агляднай будучыні. Кожны з экспертаў выказаў сваё бачанне станоўчых і адмоўных наступстваў магчымай зямельнай рэформы і пераходу да прыватнай уласнасці на зямлю.

Пасля разгарэлася сапраўдная дыскусія. Прысутныя задавалі пытанні пра тое, наколькі наспела ў краіне неабходнасць рэфармаваць аграрны сектар.
Цікавіліся, як адбывалася трансфармацыя калгасна-саўгаснай сістэмы ў суседніх постсавецкіх краінах.
Спрачаліся наконт прычынаў перабояў у мясцовых крамах з алеем, цукрам ды мясам.

Вядучыя мерапрыемства закранулі тэму коштаў на прадукты харчавання.
Пра свой паспяховы досвед вырошчвання таннай грэчкі на Дрыбіншчыне расказаў Мікалай Юркоў.
Пётр Мігурскі расказаў, як правільная матывацыя працы на сяле можа даць адчувальны вынік для гаспадаркі і для кожнага, хто ў ёй працуе. Абодва эксперты сышліся ў думцы, што сяляне павінны быць максімальна далучанымі да кіравання гаспадаркай, а таксама да размеркавання прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі.

У дыскусіі прынялі ўдзел мясцовыя журналісты, грамадскія актывісты і іншыя зацікаўленыя грамадзяне.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Горок

Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды

Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.

В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели

Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.

Стрельба в Горках: что произошло?

Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...

«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе

Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.

В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали

Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.