У Аўсянцы хочуць адабраць у людзей гароды - і ўсё дзеля мясцовых "Дажынак"?
У вёсцы Аўсянка, што на Магілёўшчыне ў Горацкім раёне, у людзей забіраюць агароды. На думку чыноўнікаў, агароды псуюць выгляд аграгарадка, у якім сёлета пройдуць раённыя "Дажынкі".
Агароды зьбіраюцца засеяць газоннай травой, а людзям прапануюць браць зямельныя дзялянкі у іншым месцы. У адказ вяскоўцы заяўляюць, што задума ўлады ня ўлічвае інтарэсаў людзей і зьбіраюцца бараніць плён свае працы.
Як сьцьвярджаюць у Аўсянцы, два дзясяткі гадоў таму зямлю ля шашы з Магілёва ў Горкі, каб яна не зарастала пустазельлем, разьмеркавалі паміж жыхарамі прылеглых трохпавярховых дамоў. За мінулы час яе ўпарадкавалі, штогод засявалі звыклым сялянскім:бульбай, буракамі, ягадамі. На асобных шнурах разрасьліся сады.
Навіна пра тое, што зь зямлі варта выбірацца, людзей абурыла. Яны заяўляюць, што не саступяць свае агароды. Аднак куды скардзіцца, каб абараніцца паводле закону, ня ведаюць.
«Тут у нас пятнаццаць агародаў. Яны насупраць нашых дамоў. Ужо надыходзіць час засяваць іх, а тут нам такі сюрпрыз. Раней было ў пасёлку 60 кароў — цяпер ніводнай. Потым выдумалі чуму сьвіную, каб абараніць сьвінакомплекс. Ніводнага парася няма ў людзей. Цяпер во ўзяліся і за гароды. Але ж мы ня ў горадзе жывём, а ў вёсцы», — абураецца адна з жыхарак Аўсянкі.
Паводле суразмоўніцы, неабходнасьць ліквідацыі агародаў сельсавет тлумачыць падрыхтоўкай да раённых Дажынак, якія сёлета пройдуць у Аўсянцы. Жанчына кажа, што начальству не падабаецца як выглядаюць агароды з дарогі:
«Кажуць: госьці будуць ехаць і ім не спадабаецца выгляд. Зьбіраюцца выкарчаваць яблынькі, вішні і засеяць травой газоннай. На колькі я разумею, забраць зямлю яны могуць толькі па дужа паважнай прычыне. Дзеля, напрыклад, нейкага будаўніцтва. Дажынкі ж — што гэта за прычына? Агароды ж у нас дагледжаныя».
Паводле ўладальнікаў агародаў, у сельсавеце іх ужо папярэдзілі, што зямлю забіраюць. Людзі абураюцца, што іхных меркаваньняў мясцовыя чыноўнікі слухаць ня хочуць. Ім заяўляюць, што зямлю выдзяляць у іншым месцы. Там, настойваюць вяскоўцы, глеба не падрыхтаваная да пасеваў, таму гэты сэзон ужо змарнаваны.
— Цяпер такая сыстэма, што нічога ад людзей чуць ня хочуць. Ніякай павагі да нас няма. Дваццаць гадоў у нас гэтыя гароды. Раней бур’ян тут быў. Нас прасілі: вазьміце зямлю ды даглядайце, — выказваецца яшчэ адна суразмоўніца.
«Пяць гадоў ураблялі зямлю, каб на ёй што вырасла. Дамагліся ўраджаю. Столькі кветак павысаджвалі. Мы ж разумелі, што ля дарогі яны, — кажа жанчына. — Цяпер трава газонная мае быць, бо Дажынкі. Яны ж на дзень толькі, а потым разьедуцца госьці. Яшчэ кажуць, што дом будуць узводзіць. Але пра яго гаворкі раней не было. У людзей працы няма, заробкаў, а яны пра дом. Няўжо ўладзе людзкая азлобленасьць патрэбная?».
Старшыня Аўсянкаўскага сельсавету Дзьмітры Янчанка даводзіць, што людзям прапаноўвалі, каб яны перанесьлі свае агароды ў іншае месца. Зьвязана гэта з навядзеньнем парадку ў аграгарадку:
«Гэта ня толькі зьвязана з "Дажынкамі", але і з упарадкаваньнем населеных пунктаў. Гэтыя маленькія ўчасткі ля ажыўленай трасы. На іх расьце ў аднаго адно, а ў другога другое. Была камісія, праводзіў яе старшыня раённага савету дэпутатаў, сказаў, што трэба навесьці тут парадак. Зрабіць газон, каб культурна было. 21 стагодзьдзе, а тут пад акном многакватэрных дамоў нейкія ўчасткі ды цяпліцы», тлумачыць пазыцыю ўлады Дзьмітры Янчэнка.
Паводле суразмоўцы, людзям тлумачылі сытуацыю і некаторыя яе зразумелі. Кажа, што яны езьдзілі і глядзелі новыя ўчасткі. Прасілі дапамогі, падрыхтаваць іх да пасеву. Сельсавет — заяўляе Дзьмітры Янчанка — гатовы дапамагчы.
Паводле старшыні сельсавету, раней, дзе цяпер агароды, якія зьбіраюцца засяваць травой, быў сад і вяскоўцы прасілі даць ім зямлю.
«Тады за садам было цяжэй прыглядаць. Яго трэба было абкошваць. Цяпер жа насьпеў час упарадкаваць тэрыторыю», — даводзіць ён.
«Хаця людзей можна зразумець. Яны жывуць у шматкватэрных дамах і ім хочацца паблізу мець грады. Мы ж ім даём зямлю, там дзе яе маюць 99 працэнтаў астатніх жыхароў Аўсянкі. Там ёсьць дзялянкі ад якіх адмовіліся людзі, бо два гады таму забаранілі трымаць сьвіней і цяпер агароды сталі непатрэбнымі. Кінутыя ўчасткі і прапануем тым хто мае агароды каля дамоў».
Тым часам, як сьцьвярджаюць жыхары Аўсянкі, пра камісію, якая пастанавіла засеяць гароды травою, яны даведаліся, калі яна зьехала. Зь людзьмі ніхто не сустракаўся. Пра яе рашэньне вяскоўцаў паінфармавалі ў сельсавеце і праз тэлефанаваньні.
— Гэтак паступаць не па-людзку, — выказваецца яшчэ адзін жыхар вёскі. На ягоную думку ў гаспадарцы ёсьць багата месцаў, дзе варта прыбірацца.
«У Аўсянцы ўжо былі раённыя "Дажынкі" і пытаньняў да гародаў ніякіх не было», — кажа ён. «Цяпер жа, відаць, у іх шмат грошай, каб агароды засеяць травою, а потым яе рэгулярна касіць. Гэта ж вялізарная плошча. Для гаспадаркі гэта лішнія затраты. У іншых вёсках ля дарог такія ж агароды і нікому яны не перашкаджаюць. Навошта бяздумна нешта рабіць?»
Суразмоўца зазначае, што непавага да людзей кепска можа скончыцца для ўлады:
«Ім хаханькі ўсё. Яны не разумеюць, што ва Украіне Майдан не адразу пачаўся — паціху. Зь непавагі да людзей. Думаюць, што іх прызначылі на пасаду і яны могуць рабіць усё што задумаецца ім, паколькі грамадзкага кантролю няма за імі. Аднак гэта да дабра не прывядзе».
svaboda.org
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Горок
Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды
Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.
В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели
Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.
Стрельба в Горках: что произошло?
Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...
За несколько часов на Могилев и райцентры вылилось столько дождя, сколько должно было за 10–20 дней
Хотите узнать больше? Больше всего досталось Могилеву и Горкам.
Ферму под Горками, где показали мертвых телят и тощих коров, проверяет руководство области
Хотите узнать больше? В Паршино отправилась целая делегация с проверяющими.
«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе
Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.
Президент сменил глав пяти районов Могилевской области. Рассказываем, где и кого
Хотите узнать больше? Новый глава администрации - в Первомайском районе Бобруйска.
В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали
Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Сдам в аренду торговое помещение в г.Гор...
450 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Продаю в г.Горки торговое помещение .
44 200 бел.руб.
11:42, 01.03.2022Теплицы стальные Садовод-комфорт. 20х20и...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Срочно требуются водители-международники
0 бел.руб.
09:13, 02.02.2022О Горках
Что будет в Горках за мемориалом «Скорбящая мать»?
Подробнее Ответ на этот вопрос горецкая власть ищет совместно с гражданами. Широкая пустующая территория за мемориальным комплексом может быть застроена гаражами. Но, возможно, там появится зеленая зона...
Интересная Беларусь
Путин наградил медалью Ким Чен Ына. За что?
Подробнее В пердверии 75-ой годовщины ВОВ президент России наградил лидера Северной Кореи за неоценимый вклад в сохранности захоронений советских солдатов на территории КНДР


