Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Стартаваў аўтапрабег у падтрымку Дашкевіча з Мінска ў Горкі

Стартаваў аўтапрабег у падтрымку Дашкевіча з Мінска ў Горкі

Супрацоўнікі Унутраных войскаў, міліцыі і ДАІ абгарадзілі Горацкую калонію, куды скіроўваецца аўтапрабег у падтрымку Змітра Дашкевіча, — паведаміла «Нашай Ніве» Наста Палажанка.
За 200 метраў да турэмнага плоту было ўтворана штучнае КПП,
прапускны рэжым у якім ажыцяўляюць міліцыянеры, перапісваючы папярэдне пашпартныя звесткі і нумары машын. Тое самае адбываецца і на ўездзе ў Горкі,
затрыманняў і канфліктаў з праваахоўнымі ворганамі пакуль не адбывалася.

На прапускным пункце ўдзельнікі прабегу даведаліся, што ў калоніі сёння «асабліва непрыёмны дзень», а начальніка калоніі, спадара Кавалёва наўрад ці магчыма будзе знайсці пасля 2-й гадзіны на працы.

***

Пакуль мінскія дэсантнікі толькі пачыналі сцягвацца да цэнтральнага парку і гарадскіх фантанаў, са сталіцы стартаваў аўтапрабег у падтрымку лідара «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча.
Хлопец у трэці раз запар быў змешчаны ў карцар за парушэнне правіл унутранага распарадку папраўчае калоніі ў Горках. Гэтаксама адміністрацыя ўстановы не дапускае ў калонію да Змітра яго адваката Мар’яну Сямешка, абмежавала магчымасць вязня ў карыстанні турэмнай крамай.

Ініцыятарам акцыі была Наста Палажанка (у яе сёння дзень нараджэння) — нявеста Дашкевіча і па сумяшчальніцтве намесніца старшыні моладзевай арганізацыі. Нагадаем, што ў маі сёлета Наста была асуджана судом Фрунзенскага раёна Мінска за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня.
«Мэта нашага аўтапрабегуч — дамагчыся сустрэчы Змітра з адвакатам.
У мінулыя разы, калі мы прыязджалі ў калонію, спадар Кавалёў, начальнік установы, даваў нам непраўдзівыя і супярэчлівыя звесткі аб стане Дашкевіча.

Цяпер мы спадзяемся, што з дапамогаю ціску грамадскасці, кіраўніцтва будзе паводзіць сабе больш лагодна і адкажа, які стан рэчаў ёсць на дадзены момант. Пасля шырокага розгаласу апошняга ліста Міколы Статкевіча да жонкі, мы вельмі занепакоены станам Змітра», — зазначыла Палажанка.
Сярод удзельнікаў аўтапрабегу Мінск — Горкі — Мінск вядомыя палітыкі, журналісты і грамадзкія лідары: Анатоль Лябедзька, Уладзімір Някляеў, Іван Шыла, Барыс Гарэцкі, Зміцер Каспяровіч і інш.

«Наша Ніва»

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Горок

Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды

Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.

В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели

Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.

Стрельба в Горках: что произошло?

Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...

«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе

Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.

В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали

Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.