Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Чатыры гады “хіміі” за аўтакатастрофу пад Горкамі

Чатыры гады “хіміі” за аўтакатастрофу пад Горкамі

Учора ў Горках быў абвешчаны прысуд па справе пра сутыкненне трактара СПК “Аўсянка” і аўтобуса “Горкі-Крым”, поўнага турыстаў. Здарэнне адбылося амаль год назад. У выніку катастрофы загінуў адзін чалавек, чатыры атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Вырак суду быў зачытаны каля пятай гадзіны вечара ў панядзелак 25 ліпеня. Паводле рашэння вінаватым у страшнай трагедыі, якая ўскалыхнула Горкі летась, быў прызнаны трактарыст СПК “Аўсянка” Аляксандр Цярэшкін (20 гадоў).
Суд прызнаў хлопца вінаватым па дзвюх частках 317 артыкула Крымінальнага кодэкса Беларусі, то бок у парушэнні правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартнага сродку, што прывяло да смерці чалавека і менш цяжкіх ды цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Цяпер трактарыста чакае абмежаванне волі на чатыры гады і пазбаўленне права кіравання транспартным сродкам на працягу трох гадоў. Да ўступленне прыгавору ў сілу падсудны будзе знаходзіцца дома пад падпіскай пра нявыезд.

Таксама суддзя часткова задаволіў позвы з боку пацярпелых да СПК “Аўсянка”.
Паводле рашэння грашовую кампенсацыю атрымаюць шэсць чалавек, а агульная сума складзе больш за 73 мільёны рублёў.
Бакі маюць права абскардзіць рашэнне горацкага суда ў магілёўскі абласны суд цягам дзесяці дзён.

Больш поўны рэпартаж з залы суда чытайце ў чацвер 28 ліпеня ў газеце “УзГорак”. Яе можна набыць у любым газетным кіёску, а таксама ў крамах “БелМаркет”, ”Фея”, “Перекресток”.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Горок

Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды

Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.

В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели

Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.

Стрельба в Горках: что произошло?

Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...

«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе

Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.

В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали

Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.