Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Жанна Шчарбініна ізноў ідзе ў дэпутаты

Незалежная дэпутатка Аўсянкаўскага сельсавету Жанна Шчарбініна збіраецца рэгістраваць сваю ініцыятыўную групу.


Жанна Шчарбініна ізноў ідзе ў дэпутаты
Шчарбініна вядомая не толькі тым, што ў 2008 годзе стала дэпутаткай, якую падтрымлівалі дэмакратычныя сілы, але і сваім канфліктам з мясцовай школай.

Як паведамляў horki.info, восенню 2013 года настаўніца паскардзілася ў Міністэрства адукацыі на тое, у якім стане знаходзіцца ейны кабінет у Аўсянкаўскай школе. Адасланыя фотаздымкі інтэр'еру абляцелі СМІ і нарабілі шуму. Рамонт у памяшканні адбыўся, а Шчарбінінай, паводле яе сцвярджэнняў, давялося звольніцца з працы.


Цяпер стала вядома, што былая настаўніца не збіраецца здавацца і пойдзе на другі тэрмін, бо лічыць, што дэпутаты сельскіх саветаў дапамагаюць людзям паляпшаць умовы жыцця. Шчарбініна прызнае, што ахвочых балатавацца ў сельсавет няшмат. Паводле яе, шмат каго ўгаворваюць вылучацца на дэпутацтва.

«Калі ў дэпутаты ідуць людзі, якіх альбо просяць, альбо прымушаюць, то зразумела, што яны не будуць заглыбляцца ў мясцовыя праблемы. А калі сам чалавек хоча, як я, то мясцовыя праблемы вырашаюцца.

Перыядычна людзі ў сельскі савет звяртаюцца. Яны ведаюць, што сельскі савет існуе і што ёсць у яго нейкія функцыі, і свайго патрабуюць», – тлумачыць намеры балатавацца ў сельсавет Жанна Шчарбініна.


Кандыдатка вылучаецца як незалежны прэтэндэнт.

«Можа, нехта і далучае мяне да апазіцыі, але я сябе ў апазіцыю не ўлучаю. Я тут проста дысідэнтка. Апазіцыя цяпер гучыць дужа галосна, і стаўленне да яе негатыўнае. Шмат яны гавораць, але дужа мала яны робяць. Я жыву ў гэтай мясцовасці, і праблемы мясцовыя, якія мяне тычацца, я стараюся неяк вырашаць».


Суразмоўніца зазначае, што падтрымлівае сувязі з некаторымі лідарамі апазіцыі і застаецца прыхільніцай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Жанна Шчарбініна кажа, што людзей прывучылі быць пасіўнымі. Насельніцтва актывізуецца, зазначае яна, калі ёсць праблема, якая закранае інтарэсы адразу многіх людзей. Тады з'яўляюцца і лідары.


Напрыклад, пагроза закрыцця ў Аўсянцы паліклінікі выклікала пратэст вяскоўцаў. Людзі абаранілі яе. Сярод абаронцаў была і дэпутатка Шчарбініна.

Статус дэпутата, зазначае яна, дапамог развязаць пытанне будаўніцтва ў вёсцы станцыі абезжалезвання і заблакаваць узвядзенне шкоднага для наваколля свінакомплексу.

svaboda.org
Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Горок

Девять районов Могилевской области остались без света из-за погоды

Хотите узнать больше? Под тяжестью ледяной корки рухнули как минимум 50 деревьев.

В Горках умерла поэтесса Нина Ковалева, которая написала 24 книги, будучи прикованной к постели

Хотите узнать больше? Женщине ушла из жизни на 71-м году жизни после продолжительной тяжелой болезни.

Стрельба в Горках: что произошло?

Хотите узнать больше? В среду 26 февраля в Горках в районе академии (возле дачного массива) люди слышали выстрел (или выстрелы), сообщают...

«Помогите!» Работники фермы под Горками показали мертвых телят и тощих коров в навозе

Хотите узнать больше? TUT.BY узнал, что хозяйство уже проверила прокуратура и нашла огромное количество нарушений.

В Горках хотели поставить памятник Петру I - но передумали

Хотите узнать больше? Многие местные жители были возмущены тем, что в Горках решили увековечить память о Петре Первом.