Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Нягледзячы на цяжкасці

13 ліпеня, Жодзіна, ст-н “Тарпеда”, 1100 гледачоў, суддзя – В. Вялічка (Мінск), “Тарпеда-БелАЗ”(Жодзіна) – “Дынама” (Брэст) – 2:0. Галы: 38 хв, Лявіцкі – 1:0 (з пенальці), 90 хв, Лявіцкі – 2:0.

“Тарпеда-БелАЗ”: Часноўскі, Чалядзінскі, Чараднічэнка, Сучкоў (70 хв, Васькоў), Селява, Лявіцкі, Шчагрыковіч (90 хв, Панкавец), Яцкевіч, Казлоў (73 хв, П. Платонаў), Каршакевіч.

Для аўтазаводцаў наступілі цяжкія дні. Тры паражэнні запар знізілі шансы нашых землякоў на тое, каб трапiць  ў  першую шасцёрку каманд пасля першага этапа чэмпіяната. А тут яшчэ даволі вялікая група гульцоў не можа дапамагчы сваім партнёрам з-за траўм – Дзмітрый Платонаў, Глеб, Мендзі, да таго ж завяршылася арэнда ў Сакрэта, а Яраслаўскі і Гомза ў бліжэйшы час, верагодна, зменяць клубную прапіску. У такі складаны час трэнерскі штаб разлічваў на навабранцаў: расійскага абаронцу Віталя Казанцава і двух іспанскіх легіянераў: паўабаронцу Хасэ Луіса Міняна і нападаючага Даніэля Альчына, але, на жаль, з-за бюракратычных правалочак іх не ўдалося дазаявіць на гульню з брэстчанамі. Таму становіцца зразумела, што ў гэтым матчы Ігар Крыўшэнка мог разлічваць толькі на пятнаццаць футбалістаў.

Нягледзячы на цяжкасці

Перад гульнёй на працягу некалькіх гадзін ішоў дождж, і таму поле стала  вязкім,  у некаторых месцах вада нават не здолела сысці. Такія абставіны, безумоўна, не маглі не адбіцца на дзеяннях абедзвюх каманд. Першымі атрымалі магчымасць вызначыцца гаспадары, але ўдар Лявіцкага прыняла на сябе папярэчына дынамаўскіх варот. А вось Шамрук, замыкаючы прастрэл партнёраў, прабіў недакладна. Госці, мабыць, лічучы, што нічыя ў гасцях не самы дрэнны вынік, у першую чаргу клапаціліся аб абароне. А ўзламаць такія брэсцкія ўзмацненні аўтазаводцам было цяжка. Тут ім дапамаглі дынамаўцы: іх цэнтральны абаронца недазволеным прыёмам спыніў у сваёй шрафной пляцоўцы Яцкевіча, і суддзя паказаў на адзінаццацімятровую адзнаку. Лявіцкі выканаў пенальці дакладна. І з такім вынікам пры ў цэлым роўнай гульні каманды атправіліся на перапынак.

У другім тайме дынамаўцы спрабавалі выраўніць лік, але, трэба шчыра прызнаць, гэта ім не вельмі ўдавалася. Найбольш рэальны шанс меў Юрый Кендыш, які ў мінулым сезоне выступаў за Жодзіна, але ў бліскучым скачку Павел Часноўскі здолеў ліквідаваць пагрозу. А ўжо ў дададзеныя арбітрам хвiлiны, калі ледзь не ўсе футбалісты скапіліся ля нашых варот, Юліан Ерхан выдаў пас Лявіцкаму, і Артур бліскучым ударам паставіў канчатковую кропку ў гэтым матчы.

Нягледзячы на цяжкасці

Дублёры ж “Тарпеда-БелАЗ” свой матч з дынамаўцамі завяршылі “сухой” нічыёй, і гэта пры тым, што апошнія трыццаць хвілін маладыя аўтазаводцы гулялі ў меншасці. Як і дарослая каманда, дублёры займаюць пакуль сёмае месца.

У бліжэйшую нядзелю тарпедаўцы ў гасцях сустрэнуцца са сталічнымі дынамаўцамі, а 28 ліпеня на сваім полі ў матчы 1/16 Кубка  Беларусi яны будуць прымаць “Зорку-БДУ”

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Жодино

Молодые жодинцы пополнили ряды БРСМ

Хотите узнать больше? В рамках празднования Дня народного единства сегодня пополнились ряды общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи». Среди

Сосны на радость горожанам: в парке появилась аллея всенародного единства

Хотите узнать больше? В Жодино уже становится доброй традицией накануне самого молодого государственного праздника – Дня народного единства – общими силами благоустраивать

Выведали, будто жодинские медики готовятся к встрече с COVID-19

Хотите узнать больше? По прогнозам медиков, новая волна COVID-19 должна была начаться в сентябре, и прогнозы себя оправдали. Несмотря на то, что система здравоохранения

Мама пятерых сыновей, жодинка Любовь Корбань, удостоена Ордена Матери

Хотите узнать больше? 14 сентября во Дворце Республики председатель Минского облисполкома Александр Турчин вручил Ордена Матери 54 многодетным мамам из 17 регионов Минской

Бизнес с ароматом арабики или… Будто жодинец опамятовался на семинар с бизнес-идеей, а ныне она воплощается в жизнь

Хотите узнать больше? Как найти любимое дело, да еще и заработать на нем? Этим вопросом задаются многие. Ведь, как говорится, преврати хобби в бизнес – и тебе никогда в

Что возникнет в восьмом?

Хотите узнать больше? На минувшей неделе на сайте Жодинского городского исполнительного комитета стартовал соцопрос горожан. Тему выбрали актуальную: что хотели бы видеть

Близ сотни запасников участвовало в военных сборах в Жодино

Хотите узнать больше? Буквально все знают о весенней и осенней отправках молодого пополнения в армию. Гораздо меньшее число горожан извещено о призыве на военные сборы,

Жодинец пробовал купить снадобье по липовым документам

Хотите узнать больше? На минувшей неделе один предприимчивый жодинец хотел купить в аптеке определенное лекарственное средство и предоставил провизору поддельный документ