Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Накдаўн ад “Белшыны”

5 чэрвеня, Жодзіна, стадыён “Тарпеда”, 850 гледачоў, суддзя – Дзяніс Шчарбакоў (Мінск), “Тарпеда-БЕЛАЗ” Жодзіна –  “Белшына” Бабруйск – 0:3. Галы: 24 хв. Шрамчанка – 0 :1; 45 хв. Карамушка – 0:2; 55 хв. Сквярнюк – 0:3.

 “Тарпеда-БЕЛАЗ”: Часноўскі, Мельнік, Бурко, Панкавец, Селява, Матвеенка (61 хв. Кібук), Яцкевіч, Максімаў, Васькоў (70 хв. Сярдзюк), Дацэнка, Платонаў( 62 хв. Канцавы).

Першы летні матч аўтазаводцаў, на жаль, працягнуў непрыемную традыцыю, якая склалася ў іх гульнях з бабруйчанамі. Няглелзячы на невялікі агульны перавес у вочных паядынках, нашы землякі на працягу ўжо адзінаццаці год не могуць перамагчы бабруйчан на сваім полі. Апошняя такая вікторыя даціруецца аж 2004 годам. Не стаў выключэннем і гэты чэмпіянат.

Накдаўн ад “Белшыны”

А пачанылася ўсё даволі добра для гаспадароў. Яны ўпэўнена прыбралі ініцыятыву да сваіх рук, але далей валодання мячом справа не даходзіла. Госці разумна, разумеючы, што галоўнае – не прапусціць хуткі гол, у абароне прымянілі схему з трыма цэнтральнымі абаронцамі, да таго ж, зцэменціраваўшы трываласць і двума апорнымі абаронцамі. Такая шчыльнасць не дала магчымасці тарпедаўцам гуляць у кароткі пас, а ўзяць ініцыятыву на сябе ніхто не здлоеў. На вялікі жаль, галоўны “рухавік” чорна-белых Вячаслаў Глеб з-за невялікай траўмы, атрыманай у папярэдняй сустрэчы, наогул не трапіў у матчавы пратакол. А ў перадгульнявой размінцы пашкоджанне атрымаў яшчэ і Дзмітрый Шчагрыковіч. Безумоўна, гэта значна зменшыла для Ігара Крыўшэнка варыятыўнасць замен. А тое, што яны неабходны, найбольш нястрыманыя гледачы пачалі нагадваць нашаму трэнерскаму штабу дзесьці на хвіліне пятнаццатай. Стрымаўшы стартавы націск, бабруйчане, як кажуць, пачалі паказваць і сваі зубы. Іх контрвыпады былі больш вострымі, чым у гаспадароў, а на 20 хвіліне яны здолелі выйсці наперад. Прахудзіўся наш левы фланг, дзе мініяцюрны Шрамчанка, знешне велмі падобны на нашага Васькова, аставіўшы з носам нашых абаронцаў, не вельмі моцна, але вельмі дакладна прабіў у бліжні ад Часноўскага вугал. Гэты забіты мяч меў супрацьлеглы для каманд эфект. “Белшына” адчула сябе  ў сваёй талерцы і цяпер яшчэ з лепшым настроем эфектыўна контратакавала. Да таго ж, нашы землякі ўскосна аблегчылі ім гульню, перайшоўшы на далёкія закіды ў спадзяванні на барацьбу на другім паверсе Яцкевіча і Платонава. У такіх мікрадуэлях абаронцы гасцей без вялікіх намаганняў у дзевяці з дзесяці разоў выходзілі пераможцамі. Асабіста ў мяне склалася такое ўражанне, што тарпедаўцы разгубіліся і страцілі ніці каманднай гульні, збіўшыся на індывідуалізм. А госці толькі ўваходзілі ў смак. Яшчэ адным іх аргументаў сталі “стандарты”, якія добра выконваў Галюза. Так, пасля аднаго з кутавых, мяч трапіў у сетку нашых варот, але галоўны арбітр матча справядліва адмяніў гол, зафіксаваўшы парушэнне правіл на Часноўскім. А вось спроба нумар два перад самым свістком на перапынак дазволіла бабруйчанам павялічыць лік.

Падстаў для радасці і ў другім тайме футбалісты нашай каманды сваім прыхільнікам не прадставілі. Наогул, з іх прадуктыктыўных дзяенняў можна ўзгадаць толькі два моцныя, але недакладныя ўдары Яцкевіча і Васькова, магутны стрэл, вярнуўшагася пасля траўмы ў строй, Ігара Бурко і адменны гол Арцёма Канцавога з становішча па-за гульнёй. Згадзіцеся, вельмі мала для каманды, якая гуляе дома і саступае ў ліку. І калі ў нашых нічога не ладзілася, як кажуць у такіх выпадках: усё валілася з рук, то ў белшынаўцаў усё атрымлівалася. Яшчэ за трыццаць хвілін да фінальнага свістка ім удалася добрая і шматкрокавая атака, апафіёзам якой стала трэцяя капітуляцыя Часноўскага. Пасля гэтага падзеі на полі нагадвалі сітуацыю, калі адны ўжо нічога не могуць, а другія – не жадаюць. Гаспадары па інэрцыі працягвалі безвынікова атакаваць, а бабруйчане, перад якімі не ставілася невырашальных задач, паспяхова давялі матч да буйной перамогі, адпра-віўшы такім чынам аўтазаводцаў, калі размаўляць мовай бокса, у накдаўн. У нашай раздявальні пасля гульні доўгі час вісела мёртвая цішыня, але жыццё, нягледзячы ні на што, працягваецца. Хочацца спадзявацца, што тарпедаўцы перажылі ўжо свой чорны дзень і пасля суровай мужчынскай размовы, падрабязнага трэнерскага аналіза і якаснай работы над памылкамі ў нашага клуба пачнецца белая паласа, бо ўжо праз месяц нас чакае старт у Лізе Еўропы.

Накдаўн ад “Белшыны”

Дублёры ж парадавалі, атрымаўшы буйную перамогу – 4: 0. Галы на рахунку Чарнухі, Пузевіча, Ліхціна і Кнацько-Штэрка.

Цяпер у чэмпіянаце з-за матчаў зборных невялікі перапынак і наступны свой матч “Тарпеда-БЕЛАЗ” правядзе дома ў сераду, 17 чэрвеня, супраць Мінска. Пачатак у 18.30.

Сяргей Пузанкевіч 

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Жодино

Молодые жодинцы пополнили ряды БРСМ

Хотите узнать больше? В рамках празднования Дня народного единства сегодня пополнились ряды общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи». Среди

Сосны на радость горожанам: в парке появилась аллея всенародного единства

Хотите узнать больше? В Жодино уже становится доброй традицией накануне самого молодого государственного праздника – Дня народного единства – общими силами благоустраивать

Выведали, будто жодинские медики готовятся к встрече с COVID-19

Хотите узнать больше? По прогнозам медиков, новая волна COVID-19 должна была начаться в сентябре, и прогнозы себя оправдали. Несмотря на то, что система здравоохранения

Мама пятерых сыновей, жодинка Любовь Корбань, удостоена Ордена Матери

Хотите узнать больше? 14 сентября во Дворце Республики председатель Минского облисполкома Александр Турчин вручил Ордена Матери 54 многодетным мамам из 17 регионов Минской

Бизнес с ароматом арабики или… Будто жодинец опамятовался на семинар с бизнес-идеей, а ныне она воплощается в жизнь

Хотите узнать больше? Как найти любимое дело, да еще и заработать на нем? Этим вопросом задаются многие. Ведь, как говорится, преврати хобби в бизнес – и тебе никогда в

Что возникнет в восьмом?

Хотите узнать больше? На минувшей неделе на сайте Жодинского городского исполнительного комитета стартовал соцопрос горожан. Тему выбрали актуальную: что хотели бы видеть

Близ сотни запасников участвовало в военных сборах в Жодино

Хотите узнать больше? Буквально все знают о весенней и осенней отправках молодого пополнения в армию. Гораздо меньшее число горожан извещено о призыве на военные сборы,

Жодинец пробовал купить снадобье по липовым документам

Хотите узнать больше? На минувшей неделе один предприимчивый жодинец хотел купить в аптеке определенное лекарственное средство и предоставил провизору поддельный документ