Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Гістарычная перамога: тарпедаўцы абыгралі БАТЭ

29 верасня, Барысаў, гарадскі стадыён, 4400 гледачоў, суддзя М.Лаўскі (Гомель), БАТЭ Барысаў – “Тарпеда-БелАЗ” Жодзіна – 0:1. Гол: 77 хв., Васькоў – 0:1.

“Тарпеда-БелАЗ”: Хамутоўскі, Чалядзінскі, Міньяна (87 хв., Глеб), Панкавец, Селява, Лявіцкі, Шчагрыковіч (90 хв., Мендзі), Хагуш (63 хв., Платонаў), Яцкевіч, Васькоў, Казанцаў.

Восем год чакала Жодзіна гэтай перамогі, бо апошні раз у рамках чэмпіянатаў аўтазаводцы перамагалі барысаўчан у далёкім ужо 2005 годзе, калі вікторыю тарпедаўцам прынёс удар Сяргея Ірхі. І вось, асабліва хочацца падкрэсліць, у дзень, калі наш горад святкаваў свой юбілей і Дзень машынабудаўніка, зноў свята прыйшло на нашу вуліцу.

Гістарычная перамога: тарпедаўцы абыгралі БАТЭ

Ігар Крыўшэнка пайшоў супраць традыцыі, што пераможны склад не мяняюць, і ў параўнанні з папярэднім матчам правёў адразу тры замены. Так, пасля невялікай траўмы месца ў браме заняў Васіль Хамутоўскі, нарэшце залячыўшы траўму, вярнуўся на поле праз паўгода Анры Хагуш, завяршылася дыскваліфікацыя Аляксандра Селявы, які выцясніў са складу Гезаляна.

Гульня пачалася вельмі прадказуема. Больш вопытныя гаспадары завалодалі ініцыятывай і пачалі шукаць слабыя бакі нашай абароны. Жодзінцы абараняліся і колькасцю, і якасцю. Насыціўшы сярэднюю лінію, нашы землякі імкнуліся не даваць саперніку свабодных зон, гулялі кампактна, і, як след, вострыя моманты ўзнікалі ля ўладанняў Хамутоўскага не часта. Атакуючыя футбалісты БАТЭ шмат разоў траплялі ў становішча па-за гульнёй. Час ішоў, аўтазаводцы адбівалі адну атаку за другой, а вось уласныя контрвыпады здараліся вельмі рэдка. Так, на ўспамін прыходзіць удар з лёту Артура Лявіцкага. У гаспадароў найбольш рэальны момант, каб адкрыць лік, узнік ужо ў дададзены да першай паловы час. Партнёры вывелі на цудоўную пазіцыю Віталя Радзіёнава, але яго ўдар прыйшоўся значна вышэй папярэчыны.

Другі тайм пачаўся таксама, як і першы. Барысаўчане нават узмацнілі націск – у іх была магчымасць адарвацца ад салігорскага “Шахцёра”, тым больш, гарнякі прайгралі ў гэты дзень сталічнаму “Дынама”. Гаспадары ішлі ўсё большымі сіламі наперад, такім чынам, у іх абароне пачалі з’яўляцца свабодныя зоны, а значыць, шансы для контрвыпадаў. І вось за пятнаццаць хвілін да завяршэння гульні тарпедаўцы атрымалі права на першы вуглавы ўдар і выкарысталі яго на ўсе сто працэнтаў. Лявіцкі добра навесіў у штрафную пляцоўку, Чалядзінскі пераправіў мяч бліжэй да брамы і мініяцюрны Васькоў галавой літаральна ўнёс мяч у сетку. Рулявы гаспадароў Віктар Ганчарэнка, імкнучыся выправіць сітуацыю, увёў ў бой яшчэ двух нападаючых, але гэта не прынесла плёну. Тарпедаўцы адбіваліся з апошніх сіл, часам гуляючы на адбой, пускалі ў ход маленькія футбольныя хітрасці, зацягвалі час, але галоўнае – дабіліся, можна смела казаць, гістарычнай перамогі. Вельмі прыемна, што радасць гэтай вікторыі раздзялілі з камандай генеральны дырэктар  БелАЗа Пётр Пархомчык і мэр Жодзіна Міхаіл Амельянчук, якія прысутнічалі на матчы, і больш за дзвесце самых адданых прыхільнікаў “Тарпеда-БелАЗ”.

Табліца чэмпіянату пасля 25 тура выглядае наступным чынам:

Дублёры свой матч з барысаўчанамі праводзілі ў панядзелак і, на жаль, саступiлi з лiкам 0:4.

А наступнай гульні засталося чакаць нядоўга. У суботу 5 кастрычніка аўтазаводцы на сваім полі будуць прымаць гродзенскі “Нёман”. Пачатак а 15 гадзiне.

Так што да сустрэчы на футболе.

Сяргей Пузанкевіч

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Жодино

Молодые жодинцы пополнили ряды БРСМ

Хотите узнать больше? В рамках празднования Дня народного единства сегодня пополнились ряды общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи». Среди

Сосны на радость горожанам: в парке появилась аллея всенародного единства

Хотите узнать больше? В Жодино уже становится доброй традицией накануне самого молодого государственного праздника – Дня народного единства – общими силами благоустраивать

Выведали, будто жодинские медики готовятся к встрече с COVID-19

Хотите узнать больше? По прогнозам медиков, новая волна COVID-19 должна была начаться в сентябре, и прогнозы себя оправдали. Несмотря на то, что система здравоохранения

Мама пятерых сыновей, жодинка Любовь Корбань, удостоена Ордена Матери

Хотите узнать больше? 14 сентября во Дворце Республики председатель Минского облисполкома Александр Турчин вручил Ордена Матери 54 многодетным мамам из 17 регионов Минской

Бизнес с ароматом арабики или… Будто жодинец опамятовался на семинар с бизнес-идеей, а ныне она воплощается в жизнь

Хотите узнать больше? Как найти любимое дело, да еще и заработать на нем? Этим вопросом задаются многие. Ведь, как говорится, преврати хобби в бизнес – и тебе никогда в

Что возникнет в восьмом?

Хотите узнать больше? На минувшей неделе на сайте Жодинского городского исполнительного комитета стартовал соцопрос горожан. Тему выбрали актуальную: что хотели бы видеть

Близ сотни запасников участвовало в военных сборах в Жодино

Хотите узнать больше? Буквально все знают о весенней и осенней отправках молодого пополнения в армию. Гораздо меньшее число горожан извещено о призыве на военные сборы,

Жодинец пробовал купить снадобье по липовым документам

Хотите узнать больше? На минувшей неделе один предприимчивый жодинец хотел купить в аптеке определенное лекарственное средство и предоставил провизору поддельный документ