«Тарпеда-БелАЗ» згуляў з «Шахцёрам»

15 верасня, Салігорск, ст-н “Будаўнік”, 1450 гледачоў, суддзя – А.Чарапнёў (Бабруйск), “Шахцёр” Салігорск – “Тарпеда-БелАЗ” – 1:0. Гол: 24 хв., Рыас – 1:0.
“Тарпеда-БелАЗ”: Сцяпанаў, Чалядзінскі, Міняна, Панкавец, Сучкоў (46 хв., Казлоў), Селява, Глеб (62 хв., Гезалян), Шчагрыковіч, Яцкевіч, Казанцаў, Мельнік (80 хв., Васькоў).
Вось і пачаўся другі этап чэмпіянату Беларусі па футболу. Нагадаем, што тарпедаўцы паспяхова вырашылі задачу-мінімум, трапіўшы ў першую шасцёрку, і ўжо ні ў якім выпадку не займуць выніковае месца ніжэй шостага. А цяпер нашы землякі ў двухкругавым турніры пазмагаюцца з камандамі верхняй часткі табліцы.
Дзякуючы календару ў 23 туры аўтазаводцаў чакаў ваяж да лідэра чэмпіянату – салігорскага “Шахцёра”. У гэтым сезоне сапернікі ўжо сустракаліся тройчы, ва ўсіх выпадках перамаглі гарнякі – у чэмпіянаце 0:3 і 1:2, па пенальці ў кубкавай гульні. Ці пераломяць непрыемную для сябе традыцыю жодзінцы, на гэта пытанне павінен быў адказаць матч.
Крыху нечакана для заўзятараў “Тарпеда-БелАЗ” месца ў варотах заняў Раман Сцяпанаў, замест атрымаўшага невялікае пашкоджанне Ва-сіля Хамутоўскага. Што датычыцца іншых гульцоў стартавага складу, то амаль усё было даволі прадказуема. З першых хвілін сапернікі ўключылі даволі вялікія хуткасці, і мяч рэдка затрымліваўся ў цэнтры поля. Гаспадары, што, дарэчы, даволі характэрна для “Шахцёра”, спадзяваліся на хуткі гол. Такая тактыка часта прыносіла гарнякам плён. Тарпедаўцы ў сваю чаргу шукалі шчасця ў вострых контрвыпадах. Аргументы гаспадароў у першай палове гульні аказаліся больш важкімі. Калі стартавы націск “Шахцёра” завяршыўся, жодзінцы… прапусцілі гол. Да іх поспеху прывялі два запар вуглавыя ля нашых варот. Пасля розыгрышу першага з іх сітуацыю выратаваў Сцяпанаў, а пасля другога нашы футбалісты пакінулі ля дальняй бэлі адзінокага Рыаса, і той па-майстэрску замкнуў прастрэл партнёра. Усё, што здолелі супрацьпаставіць гэтаму галявому моманту аўтазаводцы, гэта стрэл Чалядзінскага ў каркас варот.
Атрымаўшы значную порцыю крытыкі і дзельныя саветы ад трэнерскага штаба, тарпедаўцы пасля перапынку паказалі даволі змястоўны футбол з вялікай колькасцю створаных момантаў. На жаль, да гола ў адказ яны не прывялі. Некалькі разоў свайго галкіпера выратоўвалі, падстрахоўвачы яго, абаронцы салігорцаў. Чалядзінскі другі раз у матчы трапіў у папярэчыну, а ўдар Шчагрыковіча прыйшоўся ў бэлю. Цяпер ужо гарнякі спрабавалі лавіць тарпедаўцаў на контратаках, і іх прыхіль-нікам таксама было ад чаго хапацца за галаву. Матч да апошняга трымаў у напружанні ўсіх яго ўдзельнікаў. На жаль, жодзінцы саступілі з мінімальным лікам – 0:1. Шчыра кажучы, па гульні яны заслугоўвалі хаця б нічыю. Але не забіваючы, поспеху не будзе.
Пасля 23 тура табліца першай шасцёркі выглядае наступным чынам.
Дубліруючы склад “Тарпеда-БелАЗ” свой матч з “Шахцёрам” у панядзелак прайграў з лікам 0:4.
А ўжо ў суботу 21 верасня на сваім полі аўтазаводцы будуць прымаць “Гомель”. Пачатак матча а 16 гадзіне. Так што да сустрэчы на футболе.
Сяргей Пузанкевіч
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Жодино
Молодые жодинцы пополнили ряды БРСМ
Хотите узнать больше? В рамках празднования Дня народного единства сегодня пополнились ряды общественного объединения «Белорусский республиканский союз молодёжи». Среди
Сосны на радость горожанам: в парке появилась аллея всенародного единства
Хотите узнать больше? В Жодино уже становится доброй традицией накануне самого молодого государственного праздника – Дня народного единства – общими силами благоустраивать
Выведали, будто жодинские медики готовятся к встрече с COVID-19
Хотите узнать больше? По прогнозам медиков, новая волна COVID-19 должна была начаться в сентябре, и прогнозы себя оправдали. Несмотря на то, что система здравоохранения
Мама пятерых сыновей, жодинка Любовь Корбань, удостоена Ордена Матери
Хотите узнать больше? 14 сентября во Дворце Республики председатель Минского облисполкома Александр Турчин вручил Ордена Матери 54 многодетным мамам из 17 регионов Минской
Бизнес с ароматом арабики или… Будто жодинец опамятовался на семинар с бизнес-идеей, а ныне она воплощается в жизнь
Хотите узнать больше? Как найти любимое дело, да еще и заработать на нем? Этим вопросом задаются многие. Ведь, как говорится, преврати хобби в бизнес – и тебе никогда в
Что возникнет в восьмом?
Хотите узнать больше? На минувшей неделе на сайте Жодинского городского исполнительного комитета стартовал соцопрос горожан. Тему выбрали актуальную: что хотели бы видеть
Близ сотни запасников участвовало в военных сборах в Жодино
Хотите узнать больше? Буквально все знают о весенней и осенней отправках молодого пополнения в армию. Гораздо меньшее число горожан извещено о призыве на военные сборы,
Жодинец пробовал купить снадобье по липовым документам
Хотите узнать больше? На минувшей неделе один предприимчивый жодинец хотел купить в аптеке определенное лекарственное средство и предоставил провизору поддельный документ
Лучшие компанииp
Кухни под заказ в Жодино
- Телефон: 8 (029) 730-10-87мтс; 8 (029) 603-53-80 vel
- Адрес: Минск, ул.Притыцкого 29, офис 629
- Время работы: 9-00 до 20-00, без выходных
Объявления
Уютная однокомнатная квартира на сутки,...
50 бел.руб.
16:08, 19.09.2022Водители В,ВС, СЕ. Вахта
1 400 бел.руб.
12:23, 22.07.2022Тротуарная Плитка Укладка от 50 м2 Жодин...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022ОТДЕЛКА ДОМОВ-БАНЬ ДЕРЕВОМ(вагонка-блокх...
0 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Квартира на сутки ,посуточная аренда ква...
50 бел.руб.
09:32, 03.03.2022О Жодино
Брошенный цех Завода тяжёлых штамповок - фотоотчет
Подробнее ОАО "Кузнечный завод тяжёлых штамповок" входит в объединение "БелАвтоМАЗ", активно функционирует и на иностранном оборудовании производит детали для белорусского автопрома. Однако на исходе
Интересная Беларусь
Страсти по календарю. В Беларуси праздновать Новый год 1 января начали за столетие до указа российского царя
Подробнее В разные времена на территории Беларуси Новый год отмечался в разные даты. И прежде чем традиция праздновать Новый год 1 января утвердилась окончательно...


