Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Адшукваецца мелодыя да даўняй песні з Крывічоў

<!-- user content (from wysiwyg) -->
Адшукваецца мелодыя да даўняй песні з Крывічоў

У рэдакцыю Kraj.by звярнуўся Зміцер Сідаровіч - лідэр і стваральнік беларускага этна-рок-гурта "Камелот", які існаваў у 90-я гады.

Зміцер, акрамя таго, што ён музыка, дудар, аўтар і выканаўца песень, таксама займаецца збіраннем фальклору.

Як Зміцер сам расказаў парталу, яго сябар, аўтар-выканаўца Цімафей Авілін знайшоў у архіве Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі неапублікаваныя матэрыялы да шырокавядомага зборніка "Беларуская народная творчасць". Сярод іх была песня пад назвай "Цюрэмная", запісаная 6 жніўня 1945 года ў в. Кірыснова Асаеўскага сельсавета Крывіцкага р-на ад 60-гадовай сялянкі па прозвішчы Грышкевіч. Запіс рабілі вядомы беларускі фалькларыст Міхаіл Грынблат, музыказнаўца, этнограф і харавы дырыжор Генадзь Цітовіч, а таксама Л.Т. Альтшулер.

Зміцер Сідаровіч і Цімафей Авілін шукаюць людзей, якія, магчыма, ведаюць мелодыю гэтай песні. Захаваўся толькі яе тэкст:

Цюрэмная

Па Віленскім саду гуляў.
С красоткай наслаждаўся -
У Віленскую цюрму папаў,
Чаго-ж так настрадаўся.

У Віленскай у цюрме сяджу,
С абродай*

У Віленскай у цюрме сяджу
У песні распяваю,
А сцяна ў акружным суду
Чым кажыцца ні знаю.

Там сядзяць многа прысяжных.
Закроюць разгаворы
Ацец мой стары слёзы льець,
А маць пра то ні знаець.

Што сын яе ў Лукішкі** ідзець
Ён радзіму брасаіць.

Дасць бы ў Лукішкі ні пайду
У усё про то ўзнаю.

Дасць бы на радзіму вяжусь
З друзьямі загуляць***.

Па словах Цімафея Авіліна, песня была знойдзена ў сувязі з яго зацікаўленасцю так званымі "гарадскімі рамансамі" 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя, які спяваліся на Беларусі. Гэта быў пераходны перыяд для краіны, калі ўвесь час мянялася ўлада, людзям жылося няпроста. На думку Цімафея, песні адлюстроўваюць тагачаснае жыццё беларусаў. "Яны спяваліся на трасянцы, таму многія даследчыкі не звярталі ўвагу на іх, - распавядае ён. - Тым больш, што "гарадскія рамансы" - гэта практычна шансон у сённяшнім значэнні. Гэта не высокая народная творчасць, але яна мае права на існаванне і паказвае тую эпоху праз простых людзей. А адбывалася, сапраўды, трагедыя, бо людзі не ведалі, як жыць. Чалавек жыў сабе спакойна, жыў, а пасля раптам мог апынуцца ці ў Бярозе Картузскай, ці ў Лукішках, ці ў іншай турме. Прыходзіла то адна ўлада, то другая. Партніха, на жаль, магла стаць прастытуткай, як спяваецца ў адной з песень, і гэта была тагачасная рэальнасць. У гэтых песнях бачна жыццё простых людзей, іх мары, праблемы, чаканні. Таксама ў гэтых песнях можна прасачыць шмат моўных з'яваў, знайсці дыялектныя словы і шмат іншага".

Па словах Цімафея Авіліна, вельмі вядомыя адэскія гарадскія рамансы, але мала хто ведае, што свой фальклор у тыя гады быў на ўсіх землях, у тым ліку на Беларусі. Спявак вырашыў запісаць цэлы альбом такіх песень, які плануе прэзентаваць у красавіку - маі. Матэрыял для яго шукаў у архівах, невядомыя мелодыі сачыняў сам, стылізаваў вядомае. Так, ён знайшоў брэсцкі варыянт вядомай у Расіі песні "Цячэ рэчачка невялічка", якую ў свой час спявалі Высоцкі і Урбанскі.

У знойдзеных беларускіх песнях таго перыяда аўтарства невядомае, у адрозненне ад адэскіх, як кажа Цімафей. Яны расказваюць пра розныя рэчы - ад турэмных матываў да сацыялістычных. На думку музыкі, гэта такі ж важны пласт культуры Беларусі, як і іншыя, але ён пакуль мала кім закранаўся.

Адшукваецца мелодыя да даўняй песні з Крывічоў
Даведка Kraj.by.

Калі вы што-небудзь ведаеце пра згаданую песню ці іншыя творы і факты 20-30-х гадоў ХХ стагоддзя, паведаміце, калі ласка, пра гэта для Зміцера Сідаровіча і Цімафея Авіліна ў рэдакцыю Kraj.by.

Паслухаць песні з новага альбома Цімафея, у тым ліку і "Цюрэмную", можна ТУТ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Вилейки

В Вилейке назначен новый заместитель председателя райисполкома по социальной сфере

Хотите узнать больше? 4 января в Вилейском райисполкоме состоялось мероприятие с участием зампредседателя Миноблисполкома Ивана Маркевича и председателя райисполкома Олега

В Вилейке в скейт-парке, на уличных тренажерах и детских площадках установили камеры видеонаблюдения

Хотите узнать больше? В Вилейке вандалы периодически портят городские объекты. К примеру, скейт-парк с 2016 года громили трижды. В июне kraj.by обратился к властям по

В Вилейском районе установили памятные знаки в честь воинов Первой мировой войны

Хотите узнать больше? В годы Первой мировой войны в деревнях Слобода и Кулиха находились лазареты. 102 года тому назад закончилась Первая мировая война, в которой

В Молодечненском, Воложинском и Вилейском районах запрещено посещать леса

Хотите узнать больше? Запрет на посещение лесов действует уже в 72 районах Беларуси. Такая информация размещена на интерактивной карте запретов и ограничений на посещение

Шефа Вилейского РОВД перебросили в Столбцы

Хотите узнать больше? 30 декабря Александр Коротыш назначен на должность начальника отдела внутренних дел Столбцовского райисполкома. Александр Коротыш Обязанности

Расписание рождественских богослужений в приходе храма Преподобной Марии Египетской

Хотите узнать больше? Православные христиане празднуют Рождество 7 января. Расписание служб на Рождество в приходе храма Преподобной Марии Египетской размещено на сайте

Молодечненский, Вилейский, Мядельский районы... Где еще напряженка с базаром труда

Хотите узнать больше? Правительство утвердило перечень территорий с напряженной ситуацией на рынке труда на 2020 год. Соответствующее постановление Совета Министров от 27

Регистратура разинутого субъекта азбука работать в поликлинике Вилейской ЦРБ

Хотите узнать больше? В районной поликлинике Вилейки 27 декабря торжественно открылась обновленная регистратура с современной «начинкой». Из новшеств – электронная