Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

У Ільянскай СШ імя А. Грымаця на Вілейшчыне завяршыўся праект “Краязнавец года” (ФОТА)

У Ільянскай СШ імя А. Грымаця на Вілейшчыне завяршыўся праект “Краязнавец года” (ФОТА)

У Ільянскай СШ імя А. Грымаця на Вілейшчыне 10 красавіка прайшло заключнае мерапрыемства праекта “Краязнавец года”. Фота Васіля ШЭРАГА

Свята, прысвечанае падвядзенню вынікаў краязнаўчага месячніка, а калі гаварыць насамрэч, то ўсяго навучальнага года (бо яно падводзіла вынік конкурса “Лепшы краязнавец года”), прайшло 10 красавіка.

Безумоўна, месячнік па краязнаўству быў плённым і выніковым. Кожны клас удзельнічаў у акцыі “Звіняць медалі на грудзях ветэранаў”, якая прысвячалася 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Творчыя даследчыя працы гэтай акцыі размешчаны ў інфармацыйным краязнаўча-метадычным цэнтры школы.

Музей “Ільянскія далягляды” папоўніўся звесткамі пра ўзнагароды ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія сабралі вучні пра сваіх прадзедаў, родных, суседзяў, аднавяскоўцаў.

Сустрэча з ветэранам вайны Чаславам Антонавічам Варславанам ускалыхнула юных слухачоў да глыбіні душы. Шаноўнаму ветэрану даўно пераваліла за 90 гадоў. Але ён проста і шчыра распавядаў пра мінулыя выпрабаванні і страты, перамогі і раненні: “Нас, ветэранаў, засталіся адзінкі, мяне таксама не стане... Я гавару пра тое, што бачыў, перажыў. Так хочацца, каб вы памяталі пра вайну і бераглі мір”. Каб не пайшлі ў небыццё ўспаміны Часлава Антонавіча, мы зрабілі відыёзапіс і фотаздымкі сустрэчы.

Акрамя таго, 10 красавіка прайшлі веснавыя дэсанты па добраўпарадкаванні мемарыяльных комплексаў Боркі, Любча (спаленых у час вайны вёсак), помніка на месцы знішчэння яўрэяў у Ільі, магіл ахвярам фашызму (в. Капусціна, Каўшэвічы). На мемарыяльным комплексе Любча пасаджана “Алея памяці”.

У школе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 70-годдзю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. І ўшанаванне гэтых дат працягваецца.

У музеі “Вілейшчына літаратурная” прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Ганны Новік, такому ж юбілею Аркадзя Куляшова, 200-годдзю лінгвіста Іосіфа Гашкевіча, 60-годдзю Уладзіміра Цануніна, якога нядаўна прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. На экскурсіі прыходзяць вучні цэлымі класамі.

У конкурсе “Лепшы краязнавец года” удзел прынялі ўсе вучні школы праз вусныя і пісьмовыя адказы на пытанні, заданні, выступленні, літаратурную творчасць, сабраныя экспанаты. Краязнаўчы і літаратурны музеі, інфармацыйна-краязнаўчы цэнтр лічылі балы, ацэньвалі творчыя працы, рыхтавалі сцэнарый. Вынік атрымаўся выдатны: больш за 40 чалавек атрымалі дыпломы і падзякі, а свае творчыя працы чыталі толькі тыя, хто перамаглі.

Яўгенія Краўчонак, Кірыл Яцэвіч і Кацярына Чарапок

У Ільянскай СШ імя А. Грымаця на Вілейшчыне завяршыўся праект “Краязнавец года” (ФОТА)

Уладзіслаў Кірпік і Роза Шэрая

У Ільянскай СШ імя А. Грымаця на Вілейшчыне завяршыўся праект “Краязнавец года” (ФОТА)

Эльвіра Кіндзібулатава і Кацярына Чарапок

У Ільянскай СШ імя А. Грымаця на Вілейшчыне завяршыўся праект “Краязнавец года” (ФОТА)

Ліза Барташэвіч і Роза Шэрая

У Ільянскай СШ імя А. Грымаця на Вілейшчыне завяршыўся праект “Краязнавец года” (ФОТА)

У Ільянскай СШ імя А. Грымаця на Вілейшчыне завяршыўся праект “Краязнавец года” (ФОТА)

Зараз кожны з аўтараў можа зазірнуць у чарговы “Куфэрачак”. Выпускаць такі зборнічак стала традыцыяй пры падвядзенні вынікаў конкурса “Лепшы краязнавец года”.

Па матэрыялах, прадастаўленных Край.бай кіраўніком народнага літаратурнага музея “Вілейшчына літаратурная” Ільянскай СШ імя А. Грымаця Розай ШЭРАЙ
Фота Васіля ШЭРАГА

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться
  1. vitold vitold 17 апрель 2014, 14:18 !
    0
    У 1854 годзе вядомы віленскі журналіст Адам Ганоры Кіркор (1819 – 1886) здзейсніў краязнаўча - фальклорнае падарожжа па Вілейскім павеце і апісаў яго ў “Бібліятэцы Варшаўскай” (1855). Далучым яго інфармацыю аб мясцовасцях, якія нас цікавяць:
    “У мілі ад Вілейкі ляжыць прыгожае мястэчка Куранец, некалі ўласнасць Сулістроўскіх, некалі пані Юшкевіч (...). 80 дамоў, у асноўным яўрэйскіх. Касцёл вельмі бедны, драўляны. Шматразова гарэў. адбудаваны ў 1810 годзе выдаткамі мінскага губернатара Сулістроўскага. Тутэйшае насельніцтва богабаянае, пахвальных звычаяў; захавала ў памяці мноства паданняў і легендаў”.
    Аўтар узгадаў адно такое паданне: падчас яўрэйскага свята “Вялікія басіны” д’ябал налавіў мноства яўрэяў у вялікі мяшок і кінуў у Вілію; і з таго часу “ доўгі час у Куранцы было менш махлярства і ашуканства”.
  2. vitold vitold 17 апрель 2014, 13:02 !
    0
    Францішак Сяліцкі: "Даўгінаўска – Будслаўска – Крывіцкі рэгіён на даўняй Віленшчыне (гістарычная хроніка)"
    У 1795 годзе Кацярына ІІ даравала Вілейку мінскаму губернатару Карнееву. Той злучыў яе з суседнім мястэчкам Стары Куранец (з таго часу яго назва знікла з карты Віленшчыны). 22 студзеня 1796 года быў зацверджаны герб Вілейкі: на чырвоным полі бегла сярэбранай пасмай Вілія, па ёй плыў гандлёвы карабель з залатым калоссем жыта. Захавалася паданне, што калі Кацярына ІІ прыехала ў Вілейку, у час яе візіту быў заложаны краевугольны камень пад будынак турмы (якая існуе аж дагэтуль). Адначасова царыца мелася ўласнаручна пасадзіць першае дрэва ў заложаным мясцовым парку, а нейкі казанскі купец ахвяраваў 11000 рублёў на будаўніцтва царквы.

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Вилейки

В Вилейке назначен новый заместитель председателя райисполкома по социальной сфере

Хотите узнать больше? 4 января в Вилейском райисполкоме состоялось мероприятие с участием зампредседателя Миноблисполкома Ивана Маркевича и председателя райисполкома Олега

В Вилейке в скейт-парке, на уличных тренажерах и детских площадках установили камеры видеонаблюдения

Хотите узнать больше? В Вилейке вандалы периодически портят городские объекты. К примеру, скейт-парк с 2016 года громили трижды. В июне kraj.by обратился к властям по

В Вилейском районе установили памятные знаки в честь воинов Первой мировой войны

Хотите узнать больше? В годы Первой мировой войны в деревнях Слобода и Кулиха находились лазареты. 102 года тому назад закончилась Первая мировая война, в которой

В Молодечненском, Воложинском и Вилейском районах запрещено посещать леса

Хотите узнать больше? Запрет на посещение лесов действует уже в 72 районах Беларуси. Такая информация размещена на интерактивной карте запретов и ограничений на посещение

Шефа Вилейского РОВД перебросили в Столбцы

Хотите узнать больше? 30 декабря Александр Коротыш назначен на должность начальника отдела внутренних дел Столбцовского райисполкома. Александр Коротыш Обязанности

Расписание рождественских богослужений в приходе храма Преподобной Марии Египетской

Хотите узнать больше? Православные христиане празднуют Рождество 7 января. Расписание служб на Рождество в приходе храма Преподобной Марии Египетской размещено на сайте

Молодечненский, Вилейский, Мядельский районы... Где еще напряженка с базаром труда

Хотите узнать больше? Правительство утвердило перечень территорий с напряженной ситуацией на рынке труда на 2020 год. Соответствующее постановление Совета Министров от 27

Регистратура разинутого субъекта азбука работать в поликлинике Вилейской ЦРБ

Хотите узнать больше? В районной поликлинике Вилейки 27 декабря торжественно открылась обновленная регистратура с современной «начинкой». Из новшеств – электронная