Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Праз Вілейскі раён і Смаргонь пройдзе турыстычны маршрут па месцах бітваў Першай сусветнай вайны

Праз Вілейскі раён і Смаргонь пройдзе турыстычны маршрут па месцах бітваў Першай сусветнай вайны

Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта nnm.me

Спецыялісты Маладзечанскага рэгіянальнага турыстычнага цэнтра распрацавалі экскурсійны маршрут па месцах праходжання лініі фронту Першай сусветнай вайны.

У час экскурсіі аматары гісторыі наведаюць Вілейку, Заброддзе і Смаргонь, убачаць акопы і іншыя абарончыя збудаванні, наведаюць пахаванні салдат, пачуюць цікавы аповед пра падзеі, што разгортваліся тут сто гадоў таму. Об этом пишет «Маладзечанская газета».

Дапамогу ў распрацоўцы маршруту аказалі супрацоўнікі Вілейскага і Смаргонскага краязнаўчых музеяў.

Мяркуецца, што маршрут будзе запатрабаваны як жыхарамі нашай краіны, так і замежнымі турыстамі, у першую чаргу – грамадзянамі Расіі, Польшчы і Германіі.

– Сёлета спаўняецца 100 гадоў з пачатку Першай сусветнай вайны. На тэрыторыях сучасных Вілейскага і Смаргонскага раёнаў разгортваліся самыя кровапралітныя ваенныя аперацыі. Варта ўспомніць, напрыклад, ліквідацыю Свянцянскага прарыву (верасень-кастрычнік 1915 года) або гераічную абарону Смаргоні. Рускія войскі ўтрымлівалі гэты горад 810 дзён – з верасня 1915 па люты 1918 года. Закранула рэгіён і Нарачанская наступальная аперацыя, калі ў сакавіку 1916 года за дзесяць дзён на беларускай зямлі загінулі больш як 75 тысяч салдат царскай арміі. На Маладзечаншчыне базіраваліся расійскія часці тылавога забеспячэння. Раён моцна пацярпеў ад нямецкіх газавых атак, – патлумачыла дырэктар рэгіянальнага турыстычнага цэнтра Л.М. Бруяка.

Першая сусветная вайна працягвалася 4 гады 3 месяцы – з 1 жніўня 1914 па 11 лістапада 1918 года. Яе ахвярамі сталі 2,7 мільёна падданых Германіі, 1,8 – Расіі, 1,9 – Францыі, 1,8 – Аўстра-Венгрыі, 1 мільён – Вялікабрытаніі. Па дадзеных Міністэрства абароны Беларусі, сёння на дзяржаўным ўліку ў нашай краіне знаходзіцца 137 воінскіх пахаванняў тых часоў.

Паводле «Маладзечанскай газеты»

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Вилейки

В Вилейке назначен новый заместитель председателя райисполкома по социальной сфере

Хотите узнать больше? 4 января в Вилейском райисполкоме состоялось мероприятие с участием зампредседателя Миноблисполкома Ивана Маркевича и председателя райисполкома Олега

В Вилейке в скейт-парке, на уличных тренажерах и детских площадках установили камеры видеонаблюдения

Хотите узнать больше? В Вилейке вандалы периодически портят городские объекты. К примеру, скейт-парк с 2016 года громили трижды. В июне kraj.by обратился к властям по

В Вилейском районе установили памятные знаки в честь воинов Первой мировой войны

Хотите узнать больше? В годы Первой мировой войны в деревнях Слобода и Кулиха находились лазареты. 102 года тому назад закончилась Первая мировая война, в которой

В Молодечненском, Воложинском и Вилейском районах запрещено посещать леса

Хотите узнать больше? Запрет на посещение лесов действует уже в 72 районах Беларуси. Такая информация размещена на интерактивной карте запретов и ограничений на посещение

Шефа Вилейского РОВД перебросили в Столбцы

Хотите узнать больше? 30 декабря Александр Коротыш назначен на должность начальника отдела внутренних дел Столбцовского райисполкома. Александр Коротыш Обязанности

Расписание рождественских богослужений в приходе храма Преподобной Марии Египетской

Хотите узнать больше? Православные христиане празднуют Рождество 7 января. Расписание служб на Рождество в приходе храма Преподобной Марии Египетской размещено на сайте

Молодечненский, Вилейский, Мядельский районы... Где еще напряженка с базаром труда

Хотите узнать больше? Правительство утвердило перечень территорий с напряженной ситуацией на рынке труда на 2020 год. Соответствующее постановление Совета Министров от 27

Регистратура разинутого субъекта азбука работать в поликлинике Вилейской ЦРБ

Хотите узнать больше? В районной поликлинике Вилейки 27 декабря торжественно открылась обновленная регистратура с современной «начинкой». Из новшеств – электронная